Павал Касцюкевіч - План Бабарозы стр 18.

Шрифт
Фон

Каторы час трывала змаганне. Раптам Бабароза крыху паслабіла ўхоп, і паглядзеўшы на мяне спагадліва, сказала:

 Нешта ты, Ігарочачак, схуднеў праверся на рак!!! Я збянтэжыўся на імгненне, і гэтага хапіла. Бабароза нанесла мячу смяротную рану кухонным нажом.

У мяккае падбрушша Еўропы, Балканы.

 Глядзі мне, смаркач-ч-ча! пагразіла яна мне паказнікам, што нагадваў скурчаны асінавы сук. У другой руцэ яна сціскала нож-мячабойцу. Дагуляесь-сь-ся!

Я не хацеў сварыцца. У той вечар я пакаваў валізу да чарговай сустрэчы з Роні ў Еўропе застаўся адзін дзень. У пакоі мяне чакаў гэты келіх радасці, поўны, як вока. Тут, сярод валіз, бялізны і ссабоек, я ўжо, лічы, быў на дарозе да свайго раявання. І таму любыя перашкоды: зборы, нервознасць ды нават Бабароза з яе выбрыкамі толькі рабіліся антуражам, фонам абапал дарогі, якія я, не зважаючы, цяпер мінаў на шалёнай хуткасці на сваім шляху да шчасця.

Ці было ў мяне з Роні яно? Ці, можа, лепей нам было жыць на адным лапіку зямлі: штодня бачыцца, не адядаць гэтак сэрца рэдкімі і складанымі спатканнямі? Мець ціхамірны спакой? У працоўным парадку атрымліваць гаючую раўнавагу, датрымоўваць баланс сіл і думак? Гучыць, далібог, пераканаўча. Чаму ж я лічыў за лепшае локцямі працярэбліваць шлях да абяцанай зямлі, да самага снежнага для майго кіліма месца? І ведаць, што тую зямлю трэба амаль адразу здаць, пакінуць?

 Чаму мне прыпала да душы гэтая неспатольнасць? Гэтыя нелітасцівыя перагрузкі, вартыя касманаўтаў? Ехаць тысячы кіламетраў толькі для таго, каб на пару гадзін убачыць адну жанчыну голай? І падчас тых дзвюх гадзін усяго толькі цягам лічаных секундаў спінай вычуць, як медным тазікам накрывае стоадсоткавая ўсёатульная мілата? І ўжо ўвечары таго ж дня з усімі вантробамі зноў праваліцца ў яміну разлукі.

Чаму мы не разам? у тое спатканне запытаўся я ў Роні. Тая роспачна шукала калготкі пад ложкам. Гатэль Амбасадар, Вільня.

На яе голым жываце і грудзях былі чырвоныя каляіны і пісягі зранку ў нас адбыўся гадзінны сход Таварыства Шчаслівы матрас. Гэта калі Роні клалася на мяне ўсім, ад макаўкі да пят, целам, і мы нерухома ляжалі гэтак, крыху енчачы і павіскваючы ад асалоды.

 Persej, nu, ty sam usio razumieješ старанна вымавіла Роні. З нядаўняга часу яна вывучыла гэтую безапеляцыйную беларускую фразу і бесцырымонна запіхвала яе ў любы сказ. Або заканцоўвала ёю пасаж, які меў на мэце пераканаць мяне.

Але, відаць, я ў той момант меў дужа гаротны выгляд, бо яна выбралася з-пад ложка і стала лашчыць маю шчаку белай рукой з шлюбным пярсцёнкам. Потым пошукі калготак працягнуліся.

Гэта быў асаблівы дзень (дзень, дзень, не ноч!). У нас ён быў такі адзін за ўвесь час паездкі, калі мы бралі на нашых стэндах адпачынак ды зранку ішлі на шпацыр па горадзе.

Наш шпацыр адметны, як і ўсё ў нашых стасунках. Дзеля канспірацыі мы зазвычай спярша ішлі паасобку, рознымі вулкамі, або на адлегласці.

На канспірацыі настойвала Роні. Мы ніколі не завітвалі ў гістарычны цэнтр, бо нас, барані Бог, могуць заўважыць шматлікія Роніны знаёмыя і партнёры. Прадстаўнікі кагорты: чыноўнікі, менеджары і мафіёзі ад культуры, як вядома, любяць гронкамі завісаць па гістарычных цэнтрах. Гняздзіцца па кавярнях у напамаджаных starówkax сярод гатычных шпіляў і залітых бірузовым купарвасам статуяў.

Сустракаліся з Роні мы толькі ў прыгарадзе. Сярод набітых высоткамі ўскраінаў і ў зялёных зонах. Хадзілі паміж муроў прыгарадных фартэцый і каланіяльных фортаў. Прагульваліся вакол былых вясковых цэркваў, якія цяпер сталіся зоркамі мікрараёнаў.

Гэткім парадкам мы зрабіліся спецамі па сумнеўных завуголлях Еўропы, адмыслоўцамі па ўскраінах. Мы дбайна вывучылі цыганскія гета і бежанскія табары Балканаў. Сталі адмыслоўцамі па бяскрайніх, як мора, рэчавых рынках і напаўкрымінальных слабодках сярэдняй Еўропы.

Мы зрабіліся такімі абазнанымі, што паводле выгляду першага мытніка, які сустракаў нас на КПП, ужо маглі сказаць, якія календары вісяць у платных туалетах на тутэйшым вакзале: з коцікамі, або з усмешлівымі немаўлятамі, ці з грудастымі прыгажунямі. Мы запраста маглі скласці аўтарытэтную мапу Еўропы Арнамент на леапардавых спадніцах. Бо ў кожнай краіне гэтыя жоўтыя спадніцы з рудымі плямамі маюць свой памер і канфігурацыю. Ад буйных чарнільных плямаў з рэзкімі краямі, што нагадваюць псіхалагічны тэст Шульмана з выцінанкамі, у Харватыі, да акуратных кругленькіх смародзінак на спадніцах букавінскіх кабетак.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3