Колас Якуб Михайлович - Стары лес (на белорусском языке) стр 3.

Шрифт
Фон

Усюды ляжалi камлi, верхавiны, вывараты, тырчалi высокiя пнi. Толькi дзе-нiдзе, на пагорках, засталiся рэдзенькiя купкi дубоў, невялiчкiя кудзеркi старых хвояў. Прыляталi з выраю птушкi i не знаходзiлi сваiх гнездаванняў.

Плакалi сiраты дрэвы, стоячы над трупамi сваiх родных, сваякоў i знаёмых. А яснае сонейка грэла так прыветна i цёпла.

- I нашто была нам гэтая трасянiна? - казала рэшта пушчы. - Цi нам не хапiла б месца пад ясным сонейкам? Дзе наша сiла? Дзе краса наша?

- Каб не рэчка, каб яна не падзялiла нас на дзве часткi, гэтага не здарылася б, - казалi хвоi.

- Праўда, праўда, - падхапiла лiпа, - з-за яе знiшчылася пушча.

- Ну i ўцешцеся, калi знайшлi вiнаватага! - адказала сярдзiтая сойка.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги