Паэтка
Пруст спрабаваў адшукаць паэзію і ў грамадзкіх прыбіральнях
Т. ТцараКолькі ёй гадоў? Дзе яна жыве? Як выглядае? Ходзячы па вёсцы, я спрабую пазнаць яе ў тутэйшых дзяўчатах і не пазнаю.
Ведаю, што зваць яе, здаецца, Інна. Яна нашая вясковая паэтка. больш таго народная паэтка.
У цяперашні час любы іншы тынэйджэр на ейным месцы папросту завёў бы сабе блог і нікога б сваёй пісанінай асабліва не абцяжарваў, як і не абыходзіў. Тым часам яна ператварыла ў свой «нерукатворны помнік» будку на чыгуначным прыпынку.
Будка ўсьцяж упрыгожаная вершамі зьсярэдзіны, па ўсім пэрымэтры. 3 часам вершы робіцца дрэнна відаць: спачатку падлеткі паступова заціраюць іх падэшвамі й замалёўваюць фарбай з балёнчыкаў, пакуль урэшце да пытаньняў культуры ня дойдуць рукі ў дарослых, што пэрыядычна беляць прыпынак вапнай. Але, дзіўным чынам, гэтыя вершы шторазу зноў праступаюць на муры, як біблійныя прароцтвы. А можа, прычына ў тым, што хтосьці проста эканоміць на вапне.
У кожным разе, замазваньне ейных твораў людзьмі, якія ў жыцьці ня толькі не напісалі, а магчыма й не прачыталі ніводнага верша, я лічу праявай сучаснага вандалізму, безуважна да таго, хто гэта робіць улады ці залежныя ад спрэяў дзеці. Справа нават ня ў тым, што яны зьнішчаюць будучы народны фальклёр справа ў тым, што яны зьнішчаюць доказы існаваньня адзінай і, магчыма, апошняй паэткі сваёй вёскі: ужо праз сам гэты факт яе варта занесьці ў якую-небудзь Чырвоную кнігу. Цікава, ці можна было б атрымаць на захаваньне гэтай старой, паўразваленай, бруднай, сто разоў абсіканай з усіх бакоў будкі праўдзівага храму сучаснай паэзіі, што як найлепш адлюстроўвае ейны цяперашні стан, які-небудзь грант ад Эўракамісіі, ці прынамсі ад міністэрства культуры? Што, калі б зь яе вырасла другая Сапфо, а праз 1000 гадоў адшукаліся ейныя невядомыя раней «ювэніліі»?
Мяркуйце самі на жаль, паводле майго нягеглага вольнага перакладу:
Русалачка, ці не памру?
Штось падымаецца ўгару.
He буржуазная адрыжка
Мая паўстала качарыжка!
Гэты верш адразу зацікавіў мяне, апрача тэматыкі, і пэўнай «інтэртэкстуальнасьцю»: радком «Uboha rusalko bleda» пачынаецца і славутая арыя Вадзяніка з опэры Дворжака «Русалка» то бок коміка тут яшчэ ў тым, што аўтарка сьцябецца з нацыянальнай сьвятыні. Зрэшты, не яна першая: геніяльны вэрсыфікатар Іржы Гаек Крхоўскі, адзін зь нешматлікіх паэтаў чэскага андэграўнду, якія на пачатку 90-х трапілі нават у школьныя падручнікі, таксама недзе цытуе гэты радок. Цяпер я разумею, што менавіта ён быўузорам для нашай паэткі у ёй, як і ў Крхоўскім, мяне вабіла менавіта спалучэньне пэўнай вытанчанасьці з разьняволенасьцю й па сутнасьці «мужчынскім» натуралізмам.
Змоўніцкая блізкасьць, якая ўзьнікае між аўтарам і чытачом падчас гутаркі на эратычныя тэмы, у маім выпадку была яшчэ больш інтымнай з прычыны таго, што аўтар быў дзяўчынай. Я зайздросьціў ейнай адвазе й простаму майстэрству, зь якім яна выкладалася на муры, нястомна шукаючы рыфмы й словы, каб даць выхад празьмернай энэргіі свайго яшчэ здаровага й неспрактыкаванага цела:
Трахацца б мне, трахацца,
Толькі дзе ўзяць хлопца?
Думала расплакацца,
Ды зьявіўся Росьця.
Удзень ябліся і ўначы
Сябрук прыйшоў дапамагчы.
Боская штука, групавуха:
3 хлапцамі, бабы весялуха
На мурох прыпынку піша ня толькі яна ёсьць там, зразумела, і іншыя аўтары. Напрыклад, ужо згаданыя графітысты, якія ў вольны ад скейтбордынгу час трэніруюцца ў пошуках свайго «почырку». У яе таксама ёсьць свой почырк у абодвух сэнсах слова. Я адразу навучыўся адрозьніваць яго ад стылю іншых вершатворцаў хлапцоў, якія імкнуцца яе нападабняць. Паэтку нельга зблытаць ні з кім:
Матка сварыцца з дачушкай:
Як нядзелі сьвяткавацца?
Лепей зь печанаю гускай,
Ці мо з чэлесам у срацы?
На вёсцы, дзе «печаная гуска» разам з наведваньнем касьцёлу зьяўляецца неад'емным атрыбутам усеабдымнай нядзельнай нудоты, гэтыя зьдзеклівыя радкі гучалі для мяне як адчайны маніфэст грамадзянскага непадпарадкаваньня бязьмежнай вакольнай тупасьці. Я быў, бадай, адзіным, хто шчыра радаваўся, калі на бруднай сьцяне з-пад ейнага пяра (ці хутчэй флямастэра) зрэдчас нечакана зьяўлялася штосьці новае.
Уласна, пра тое, што гэта паэтка, а не паэт, я даведаўся не адразу пасьля таго, як прачытаў наступнае прызнаньне: