Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) стр 15.

Шрифт
Фон

 Дарма ты так, Мялешка,  адзначыў Бяляцкі. Я сярод індэйцаў жыў дабрэйшых людзей у сьвеце не сустракаў. Толькі што і іх цяпер таксама спойваюць, як і нашых сялян-беларусаў

 Навошта нас спойваць? Мы самі каго хочаш споім Праўда, Мікола? Давай, распавядзі яму, што з намі ўчора было! He саромся, распавядзі ён пра цябе кніжку напіша.

 Што было?  паморшчыўся з-пад акуляраў Бяляцкі.

 Зноў пабіліся?

 I яшчэ як!..

Як толькі Мялешкаў аповед скончыўся, разам з прапанаванай гаспадаром чорнай гарбатай бяз цукру, настала няёмкая паўза. Паскевіч адчуваў, што Бяляцкі ўсім сваім выглядам імкнецца даць зразумець: адведкі яму крыху недарэчы, бо ў яго шмат працы й няма часу на балбатню. Але Мялешка ўмеў знайсьці выйсьце зь любой сітуацыі:

 Можа, пачытаеш што, Бяляцкі? Дзеля знаёмства

Бяляцкі завагаўся. Але паколькі, відаць, іншай нагоды пачытаць свае вершы суайчыньнікам уголас у яго не было й яшчэ доўга не прадбачылася, ён паддаўся гэтай спакусе.

 Ну добра. Прачытаю вам з апошняга Урывак з паэмы «Трансакіянія»

Калі ён скончыў, ягоныя слухачы ўсё яшчэ, здаецца, чакалі працягу, таму зааплядавалі са значным спазьненьнем. Мялешка, каб не падацца невукам, на ўсялякі выпадак удакладніў:

 Гэта пра што, наагул?

 Пра радзіму. Беларускі ультраізм. Чулі пра такую плыню? «Сур» трэба чытаць, спадарства

 Няма нам калі чытаць!  уздыхнуў з удаваным шкадаваньнем Мялешка.  Ты лепш скажы: на вечарыну Беларускага Зьвязу Патрыётаў сёньня прыйдзеш?

Бяляцкі гмыкнуў.

 Зноў Галавачу няма куды грошай падзець?

 Гэта ягоная справа, не?

 He, не пайду. Ня тыя ў мяне зь ім стасункі

 Чаму гэта раптам?  зьдзівіўся Мялешка.  Бо не друкуюць тваіх вершаў у сваёй газэтцы? Ды наплюй ты на іх! Табе гэта патрэбна? Ты ж вунь, сам сабе друкар! Незалежны чалавек. На во, колькі пэсо, дарэчы На культуру. Я хоць вершаў тваіх, Бяляцкі, не разумею, але люблю цябе харошы ты чалавек.

Бяляцкі нахмурыўся й нічога не адказаў, нібы не заўважыўшы Мялешкавай прапановы.

 Хадзем, кажу, хоць пасьмяемся!  настойваў Мялешка.  Чуеш, Скарына?

 He, не магу,  адказаў той.  Я яму шмат вінаваты.

 От! А хто яму не вінаваты? Я яму таксама вінаваты

 Ты??

 А ты што думаў, браце? Я не чалавек?

 А чаго тады раскідаесься? Мэцэнат знайшоўся! Хай даюць тыя, у каго няма куды падзець

 He хвалюйся, мы зь ім свае людзі дамовімся як-небудзь. Неўзабаве я зь ім разьлічуся. Хадзем, хоць пад'ямо задарма!

 He, не пайду.

 Ну, глядзі, як хочаш,  уздыхнуў Мялешка.  To мы тады пойдзем. Заходзь, калі што.

 Ты ж ведаеш у мяне працы шмат

 Ведаю, але на бой які прыйсьці мог бы раз у жыцьці

 He люблю я гвалту. Кроў, пот Ды яшчэ й за грошы Агідна.

 Ну, глядзі сам. Мая справа цябе запрасіць. Пакуль, бывай здаровы.

 I вы бывайце.

 Ну што, Паскевіч, паехалі пераапранацца ў сьвяточнае

5

Па-над вячэрнім Палермо паўставала вялікая белая віла, у пацямнелай вакольнай зелені падобная да каравэлы: калюмны ейнага фасаду былі ўпрыгожаныя двума сьцягамі, аргентынскім і яшчэ адным, які Паскевіч бачыў за вайною ня раз беларускім. Перад ганкам стаяла некалькі дарагіх аўтамабіляў на такія Паскевіч у свой час наглядзеўся ў Нямеччыне ды Англіі. Сама віла, трэба сказаць, не зрабіла на яго асаблівага ўражаньня, бо нагадвала звычайны панскі маёнтак, якіх у Заходняй Беларусі калісьці было нямала.

 От мы дзе зараз, братка, пад'ямо!  шматабяцальным тонам падбадзёрваў яго Мялешка.  Бач, як добра сябраваць з багацеямі усюды цябе запросяць Ня май ста рублёў, май сто землякоў Хто б паверыў, што такая віла можа належаць беларусу?

 А хто гаспадар?

 Галавач, уладальнік казіно,  тлумачыў Мялешка.  Я ў яго адзін час падзарабляў ахоўнікам. Выкідалам, значыцца. Але потым сышоў не пагадзіліся мы зь ім

 Чаго так?  зьдзівіўся Паскевіч.

 Ат-т 3-за жанчыны, браце. Праўда, цяпер ужо між намі ўсё ў парадку. Файны ён, насамрэч, чалавек. Прыехаў які год таму, але хутка ўгару пайшоў

 А адкуль прыехаў?

 Ведаеш, я такімі дэталямі не цікаўлюся,  крыху раздражнёна адказаў Мялешка.  Дый справы мне да гэтага ніякай няма. Камуніст, фашыст, каталік, праваслаўны, беларус, кітаец мне ўсё адно. Прыехаў і прыехаў. Ці то з Полыпчы, ці то з Францыі, ці то зь Італіі. Галоўнае, што грошы ў яго ёсьць. Я ж табе кажу: тут, у Амэрыцы, усё пачынаецца з нуля. Бяляцкі мне распавядаў, што ў Індыі рака такая ёсьць там раз за сто гадоў ільга ўсе грахі змыць. Дык вось, так і ў нас. Я ж цябе, прыкладам, не пытаюся, ці праўда ўсё тое, што ты наконт працы ў Нямеччыне нагаварыў? Хто цябе ведае? Камуністы кажуць, што ўсе вы паліцаі й здраднікі. А мне што? Мне ўсё адно

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора