Майн Рыд - Коннік без галавы стр 25.

Шрифт
Фон

 Арыстакратаў?  са смехам адазваўся лейтэнант драгунскага палка.  He думаю, што тут шмат арыстакратаў, а красунь, бадай, і таго меней.

 Вы памыляецеся, Генкок. На берагах Ляоны можна знайсці і тых і другіх. Сюды перакачавалі людзі з вялікім аўтарытэтам у грамадстве. Мы сустрэнем іх на свяце ў Пойндэкстэра, у гэтым я ўпэўнены. Адносна арыстакратызму не турбуйцеся: у самога гаспадара яго столькі, што хопіць з лішкам на ўсіх гасцей. Што ж тычыцца красунь, бюся аб заклад, што яго дачка лепшая за любую дзяўчыну па гэты бок ракі Сабінас! Пляменніцы інтэнданта напэўна прыйдзецца ўступіць ёй сваё месца першай красуні.

 Во як!..  выразна працягнуў лейтэнант стралковага палка; па тону яго можна было зразумець, што гэтыя словы кранулі яго за жывое.  Значыць, міс Пойндэкстэр павінна быць чартоўскі прыгожая.

 Яна надзвычайна прыгожая, калі толькі не пабрыдчэла з той пары, як я бачыў яе ў апошні раз на бале ў Лафурша. Там было некалькі маладых крэолаў, якія дабіваліся яе ўвагі, і ледзь не дайшло да дуэлі.

 Какетка, мабыць?  заўважыў стралок.

 Hі кроплі, Кросмен. Наадварот, паверце мне. Яна дзяўчына сурёзная і не дазваляе залішняй фамільярнасці унаследавала гордасць свайго бацькі. Гэта фамільная рыса Пойндэкстэраў.

 Дзяўчына якраз па майму густу,  жартаўліва заўважыў малады драгун,  і калі яна такая прыгожая, як вы кажаце, капітан Слоўмен, то я, мабыць, закахаюся ў яе. Маё сэрца, дзякуй Богу, свабоднае, не тое што ў Кросмена.

 Паслухайце, Генкок,  адказаў пяхотны афіцэр, чалавек практычны,  я не люблю ісці ў заклад, але гатовы паставіць любую суму, што, убачыўшы Луізу Пойндэкстэр, вы гэтага больш сказаць не зможаце,  канешне, калі будзеце шчырым.

 He турбуйцеся, калі ласка, пра мяне, Слоўмен! Я занадта часта бываў пад агнём чароўных вачэй, каб іх баяцца.

 Але не такіх чароўных.

 Каб вас чэрці ўзялі! Вы заставіце чалавека закахацца ў дзяўчыну, перш чым ён гляне на яе. Калі верыць вашым словам, яна рэдкая прыгажуня.

 Так, вы не памыліліся. Яна была такой, калі я бачыў яе ў апошні раз.

 Даўно гэта было?

 Баль у Лафурша? Дайце ўспомніць Года паўтара назад. Хутка пасля таго, як мы вярнуліся з Мексікі. Яна тады толькі пачала выязджаць; пра яе гаварылі: «Загарэлася новая зорка, што народжана для святла і для славы».

 Паўтара года гэта вялікі тэрмін,  разважліва сказаў Кросмен.  Вялікі тэрмін для дзяўчыны асабліва крэолкі: іх жа часта аддаюць замуж у дванаццаць гадоў замест шаснаццаці. Яе прыгажосць ужо магла страціць сваю свежасць.

 Ніколечкі. Я мог бы зайсці да іх, каб праверыць, але думаю, што яны ў клопаце па гаспадарцы, і ім, мабыць, не да гасцей. Зрэшты, днямі ў іх пабываў маёр, і ён так многа гаварыў пра надзвычайную прыгажосць міс Пойндэкстэр, што ледзь не пасварыўся з жонкай.

 Слова гонару,  усклікнуў драгун,  вы так заінтрыгавалі мяне, што я, здаецца, ужо амаль закаханы!

 Перш чым вы канчаткова закахаецеся, я павінен папярэдзіць вас,  сказаў пяхотны афіцэр сурёзным тонам,  што вакол ружы ёсць калючкі іншымі словамі, у сямі ёсць чалавек, які можа прычыніць вам непрыемнасці.

 Брат, мабыць? Так звычайна гавораць пра братоў.

 У яе ёсць брат, але не ў ім справа. Гэта цудоўны, высакародны юнак, адзіны з Пойндэкстэраў, якога не грызе чарвяк гордасці.

 Тады яе арыстакратычны татачка? He думаю, каб ён стаў адмаўляцца жыць пад адным дахам з Генкокамі.

 Я ў гэтым не ўпэўнены He забывайце, што Генкокі янкі, а плантатар высакародны жыхар Поўдня! Але я кажу не пра старога Пойндэкстэра.

 Хто ж тады гэта загадкавая асоба?

 Яе дваюрадны брат Касій Калхаўн. Вельмі непрыемны субект.

 Я, здаецца, чуў гэта імя.

 I я таксама,  сказаў стралок.

 Пра яго чуў кожны, хто так ці інакш меў дачыненне да мексіканскай вайны, гэта значыць, хто ўдзельнічаў у паходзе Скота. Касій Калхаўн пакінуў аб сабе дрэнную памяць. Ён ураджэнец штата Місісіпі і ў час вайны быў капітанам у палку місісіпскіх валанцёраў. Толькі яго часцей сустракалі за картачным сталом у ігральным доме, чым у казармах. Было ў яго адно-два дзельцы, якія склалі яму рэпутацыю дуэлянта і задзіры. Але гэту славу ён набыў яшчэ да мексіканскай вайны. У Новым Арлеане ён лічыўся апасным чалавекам.

 Ну і што?  сказаў малады драгун некалькі задзірыста.  Каму якая справа, апасны чалавек містэр Касій Калхаўн ці бясшкодны! Мне гэта, праўда, усё роўна. Вы ж кажаце, што ён для яе ўсяго толькі дваюрадны брат.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3