Сяргей Балахонаў - Імя грушы стр 6.

Шрифт
Фон

Шлюб мы вырашылі перанесці на лета. Бацька Паўла ўфундаваў пабудову дома для нас на Ляхаўскай Слабодцы. Дом наш меўся быць выгодным і прыгожым, але на status палаца не прэтэндаваў. Я кахала Паўлушу. Але ніяк не магла даўмецца, чаму ён такі таварыскі і вясёлы ў грамадзе, са мной сам-насам неаднакроць гуляў у маўчанку. Балазе, што хоць не піў багата. Алкаголю, апроч хіба champagne ці дабрэннага віна, я не цярпела. Зрэшты, які ж мужчына ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя стаў бы слухаць ушчуванні жанкі? Павел слухаў. Незаўсёды. А гэта «незаўсёды» было нярэдкім. Частым.

Анансаваўшы прыйсцё цікавага спадара, мой нарачэны назапрашаў на чарговую пятніцу плойму людзей, што калі-нікалі завітвалі на тыя сустрэчы. Ведаючы небяспеку даваць гэткім raendvous пэўную назву (можна было выклікаць такім чынам падозранні з боку ўладаў), Паўлуша толькі для сябе і мяне стаў зваць свой гурток «Дасканалы Крывіч». Я не была з ім згодная, бо ад назвы патыхала франмазоншчынай. Не скажу, што была ў тым адмыслоўкай. Проста мела нагоду прачытаць у Каніскага пра масонскае выхаванне секлі правінных яловымі венікамі і прымаўлялі: «Любы мой браце, вазьмі наша пацалаванне». Але тое было яшчэ за часы Кацярыны Вялікай. Пра нашых жа сучаснікаў хадзілі цьмяныя чуткі і даляталі гучныя найменні «Дасканалае Задзіночанне», «Гарлівы Ліцьвін», «Добры Пастыр» et cetera. Былі ў іх і свае літары. Выпадкам знаю, што такі вось нямудрагелісты надпіс азначае «люблю»:



Ці ж мой мілы збіраўся ўдаваць усё тое самае? Наўрад ці.

Аднак вернемся да нашых баранкаў. Павел запрасіў архіварыуса Людвіка Ляхоўскага і каморніка Вікента Скавыша, канцылярскага служку без чыну Чэслава Драбышэўскага, хатнюю настаўніцу польскае літаратуры Камілу Свентаржэцкую, актрысу і спявачку Ірэну Галавацкую, доктара медыцыны Мечыслава Акімовіча-Загорскага ды яшчэ колькіх чалавек, чые імёны сённейка дзеля спарахнеласці памяці я прыгадаць не здолею. Паўлуша не толькі хацеў уразіць гасціну, але і атрымаць магчымасць паспрабаваць хоць бы гуртам запярэчыць Вайніславу. Ён знемагаў ад чакання і нават мяне цалаваў зусім не так жарсна, як бывала раней.

Але сёмага лістапада выявілася страшэнная для Менска навіна: на адной з вулак Татарскага канца, мала не ля мячэта, было знойдзена бездыханнае цела дзяўчыны. Адразу панеслася пагалоска на ўсю вёску (хаця Менск усё ж вёскаю не быў, прынамсі не зусім вёскаю). Адны гаварылі, што то была пакаёўка спадарства Д-скіх, якую мардэрца насамперш згвалціў, а потым задушыў. Іншыя цвердзілі, што забітая служыла чалядкай у паноў А-няў, якую злачынец задушыў спачатку, а гвалт цялесны ўчыніў пасля. Так ці не, але я была ў захвіцэнні, як і маса менскіх жанчынаў без увагі на іх сацыяльнае становішча. Паліцыя ж, каб суняць залішнія плёткі і пострах сярод гараджан, абвесціла аб затрыманні падазронага на тым паскудстве мужчыны З усяго гэтага здавалася, што чарговая сустрэча «Дасканалага Крывіча» міжволі тэматычна прадвызначана, і новы чалавек не станецца сенсацыяй. Павел дужа засмуціўся, але мусіў змірыцца з той відавочнай акалічнасцю.

Сапраўды, размовы кожнага з гасцей пачыналіся з агучвання факта забойства пакаёўкі. Мала хто пільнаваўся няпісанага правіла гэтых сустрэчаў гутарыць па-беларуску. Таму прамаўлялі сабе бальшынёй па-польску і па-расейску, а нехта станаўко ўхіляўся ў пінскія гаворкі. Завітаў урэшце і спадар Вайніслаў Боўт. З прытомнай публікі, як высветлілася, яго троху зналі пані Каміла і спадар Чэслаў. Пры чым мне не надта спадабалася, як у Камілы блішчэлі вочы ад пагляда на Вайніслава. Павел адразу ж узяў рэй у тым, каб расшаволькаць «сэнсацыйную персону» і натуральна зачапіў тэму менскага здарэння.

 Мяне бянтэжыць,  пачаў госць,  такая рэч, што труп ляжаў каля магаметанскае бажніцы. А прамоўленае намі тутака тыдзень таму слова без увагі на яўную нутраную сваю славянскасць, вонкава выдае на татаршчыну.

 Бабай?!  выгукнула я.

 Сказана, як звязана.

Я не зразумела гэтай послаўкі і крыху пакрыўдзілася, але потым дапяла, што крыўдавала дарэмна. Для ўсіх Павел пераказаў самую істу праблемы і з цікаўным позіркам папрасіў у спадара Вайніслава ўдакладненняў:

 І што?

 Нічога асаблівага. Проста гэта тхне містыкаю. Я вельмі хачу абмыліцца, але баюся, што небарачку тую забіў Бабай.

 Дазвольце,  падняў руку спадар Чэслаў Драбышэўскі. Гэта мне падаецца якімсьці варяцтвам. Які Бабай? Пры чым тут Бабай? Нейкая містычная істасць прыходзіць, каб забіваць?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3