Яўген Ф. Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

Ф. Рушчыц не спыніўся на дасягнутым. Апроч наступных тэатральных пастановак, ён пачаў уводзіць сцэнаграфічныя сродкі выразнасці ў аздабленні розных літаратурных вечарын, маладзёжных баляў-маскарадаў і іншых масавых мерапрыемстваў, дзе часта быў і мастаком, і рэжысёрам, і выступоўцам у адной асобе. Гэтыя творчыя здабыткі славутага мастака патрабуюць асобных публікацый, паколькі яны насычаныя невычэрпным культам хараства і мастацкай вобразнасці.

Вялікае з адлегласці бачыцца яшчэ больш значна, як святло зоркі. З кожным годам усё больш выразна праяўляецца вялікі сцэнаграфічны талент нашага земляка Фердынанда Рушчыца. Думаецца, што яго спадчына стане каштоўнейшым скарбам не толькі для даследчыкаў жывапісу, але і для шматлікіх тэатразнаўцаў, якія даследуюць нашу спадчыну.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Дробаў, Л.М. Беларускія мастакі ХІХ стагоддзя.  Мінск: Беларусь, 1971.

2. Шунейка, Я. Непатапляльная каравэла // Мастацтва.  2001.  2. С. 3539

3. Шунейка, Я. Зямля і Неба Фердынанда Рушчыца // Беларускі гістарычны часопіс.  2007.  10. С. 2936

4. Ruszczyc F. Dziennik. Ku Wilnu. 18941919. Warszawa: Secesija, 1994.

5. Станіслаў Выспянскі (18691907), вялікі польскі драматург, паэт, мастак, тэатральны дзеяч. У 18981905 гг. мастак-дэкаратар і рэжысёр Кракаўскага тэатра, прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Ф. Рушчыц менавіта ў свой кракаўскі перыяд напружанай творчай і педагагічнай дзейнасці (19071908) як кіраўнік мастацкага таварыства Sztuka (сябрам якога быў і С. Выспянскі), як прафесар Кракаўскай акадэміі мастацтваў меў самыя непасрэдныя магчымасці азнаёміцца з творчымі дасягненнямі аднаго з самых славутых мастакоў кракаўскага асяроддзя.

6. Шунейка, Я. Мастацтвазнаўчая спадчына Элізы Ажэшкі // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Материалы Международной научной конференции 2324 марта 2006 г. В 2 частях. Часть 2. Гродно: ГГУ им. Я.Купалы, 2006. С. 116119

7. Ruszczyc Ferdynand, 18701936. życie i dzielo: Katałog wystawy.  Kraków: Muzeum Narodowe, 2002.

8. Juliusz Słowacki. Wiersze i poematy.  Warszawa: PIW, 1976.

9. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 190, Т 187, Т 188, Т 189, Т 191, Т 193

10. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 86, Т 92

11. Музей літоўскага мастацтва ў Вільнюсе, інвентарныя нумары Т 105, Т 79, Т 87

Кветкавы мадэрн у Панямонні

Многае значнае, што нараджаецца ў творчасці, па-сапраўднаму бачыцца з далёкай часовай адлегласці ці нават праз перыяд забыцця. Мастацтва мадэрна канца ХІХ пачатку ХХ ст. перажывае ў наш час новае прызнанне. Прыгадваюцца ўсё новыя імёны творцаў, культывуюцца іх здабыткі і ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Аддамо належнае і мы пачынальніцы мадэрн-стылю ў галіне фларыстычных кампазіцый, якая прысвяціла гэтай справе амаль дваццаць гадоў жыцця. Адна з галоўных вуліц Гродна носіць імя Элізы Ажэшкі (18411910), вялікай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі. Пра выключную асобу, што ўвасабляе сваёй творчасцю нацыянальнае адраджэнне Гродзеншчыны, можна даведацца на згаданай вуліцы ў яе доме-музеі, што быў пры жыцці пані Элізы сапраўдным асяродкам культурнага гуртавання, а цяпер выконвае функцыі гарадской бібліятэкі. Там захоўваюцца і даследуюцца шматлікія выданні пісьменніцы: раманы, аповесці, апавяданні, публіцыстыка і г. д. Менш за ўсё, як ні дзіўна, асэнсавана яе эпісталярная і мастацкая спадчына, нягледзячы на тое, што шматлікія тамы лістоў Э. Ажэшкі займаюць прыкметнае месца на бібліятэчных паліцах, а яе арыгінальныя дэкаратыўныя кампазіцыі ў стылі мадэрн аздабляюць мемарыяльныя музейныя памяшканні.

Між тым, у лістах Ажэшка шчыра выказвае сваё стаўленне да мастацтва кветак і дае прафесійныя парады, як трэба яго развіваць. Найбольш даверліва апісвае пісьменніца свае адносіны да мясцовых зёлак у карэспандэнцыі 1880-х 1890-х гг. з мастаком Э. Паўловічам, навукоўцам Е. Александровічам, жыхаркай Навагрудка З. Макрэцкай. Паводле гэтай інфармацыі, што называецца, з першых вуснаў, можна зразумець, з чаго пачынаецца захопленасць Э. Ажэшкі фларыстыкай і як яна прыводзіць таленавітую асобу да стварэння новага кірунку ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Аўтарка нацыянальнага літаратурнага шэдэўра Над Нёманам (1888) не магла не надзівіцца таму, што просты народ не толькі ведае ўсе карысныя і лекавыя якасці кветак, раслін, зёлак роднага наваколля, але і памятае іх традыцыйныя назвы. Яна збірае на берагах Нёмана, у гродзенскіх ваколіцах, падчас вандровак усе мілыя яе воку духмяныя цуды прыроды. Найперш Э. Ажэшка ставіла за мэту даведацца ў вясковых жанчын пра назвы і асаблівасці розных раслін, каб узбагаціць гэтай інфармацыяй старонкі сваіх літаратурных твораў. Як падлічылі даследчыкі яе друкаванай спадчыны, пісьменніца апісвае ў розных кантэкстах сваіх твораў больш як 150 відаў роднай флоры. Разам з тым, яна развівала сваю эстэтычную назіральнасць і пачуццё хараства не раўнуючы, як выпускнікі мастацкіх акадэмій. Збіраючы свае шматлікія зельнікі з гербарыямі, каб запісваць іх назвы і асаблівасці, мастачка ад Прыроды неўзабаве заўважыла, што змешчаныя на папяровых аркушах засушаныя кветкі ўтвараюць самыя адмысловыя і вобразна выразныя кампазіцыі. З канца 1880-х гг. яна ўжо цалкам мэтанакіравана шукае раслінныя матэрыялы для стварэння дэкаратыўных твораў на альбомных старонках ці ў выглядзе асобных кампазіцый у рамах пад шклом. Такі неардынарны від мастацкай творчасці, як тлумачыла сама аўтарка, вяртаў ёй духоўную раўнавагу, дапамагаў адсланіцца ад жыццёвых нягодаў і перажываць станоўчыя пачуцці. Э. Ажэшка хутка знайшла і іншыя задачы для свайго дэкаратыўнага наватарства. У 1890 г. яна прадае адзін са сваіх лепшых фларыстычных альбомаў, каб атрыманыя грошы перадаць гаротным жыхарам Львоўшчыны, што перажывалі тады страшэнны голад. У тым жа годзе фларыстычныя веды Э. Ажэшкі вельмі спатрэбіліся патрыётам Гродзеншчыны, каб давезці ў Кракаў без пашкоджання сімвалічныя вянкі з нагоды перанясення праха А. Міцкевіча ў Вавэльскую катэдру. Яе лісты сталі сапраўднымі метадычнымі даведнікамі па збіранні, засушванні кветак і раслін з захаваннем іх натуральных абёмных форм, колераў, трываласці. Іх можна не толькі, як лічыць мастачка, падвешваць пучкамі, звязкамі, букецікамі, але і засыпаць драбнюткім пясочкам у шкляныя ці драўляныя пудэлкі. Эфектыўным метадам хуткай тэрмічнай апрацоўкі зяўляецца таксама прасаванне раслін, закладзеных між кавалкамі паперы. У кампазіцыйнай фазе стварэння букетаў прапаноўвалася размяшчэнне іх на каркаснай аснове з тонкага дроту. Такія дэкаратыўныя творы можна лічыць вяршыняй фларыстычнага мастацтва, якое пакідае непараўнальна ўзвышанае ўражанне летняга квітнення. Ідэя кветак з радзімы ў сувязі з ушанаваннем памяці нацыянальнага генія дапамагла Э. Ажэшцы шырокай апрабацыі новага стылю мадэрн, які тады толькі нараджаўся і ў кожнай еўрапейскай краіне меў свае спецыфічныя асаблівасці. Яна, па сутнасці, становіцца яго пачынальніцай на Гродзеншчыне, а шырэй у Беларусі, Літве і Польшчы, паколькі з горада над Нёманам ва ўсе канцы вялікага еўрапейскага рэгіёну разыходзяцца не толькі яе лісты, але і дэкаратыўныя кампазіцыі, створаныя ў суаўтарстве з роднай прыродай. З пачатку 1890-х гг. мастачка прысвячае ўвесь вольны час стварэнню разнастайных фларыстычных альбомаў, пано, закладак для кніг, розных пудэлак для ўжытковых рэчаў, падносаў для цукерак, заслонаў на лямпы, сумачак для святочных сукенак у сваім аўтарскім стылі. Яго ў наш час можна беспамылкова акрэсліць як вытанчаны мадэрн Панямоння 1890-х1900-х гг. Вынаходлівая мадэрністка здолела надаваць крохкім раслінным формам трываласць, змяшчаючы засушаныя кветкі, лісточкі і да т. п. на цвёрдую кардонную аснову. Вялікую ролю адыгрываў у кожнай кампазіцыі кантрасны фон з паперы ці тканіны. Э. Ажэшка часта выкарыстоўвала чорны, карычневы, зялёны, серабрыста-шэры атлас, пурпурны аксаміт і іншыя адценні колераў ды фактур тканін. Пры дапамозе мучнога і гумовага клею яна замацоўвала сцяблінкі і лісткі, а далікатныя пялёсткі пераносіла на патрэбнае месца тонкай шпількай. Калі чарговая кампазіцыя была завершана, яна перадавала яе гродзенскаму майстру па вокладках і рамах А. Крамкоўскаму, якога лічыла самым лепшым у гэтай нестандартнай спецыялізацыі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188