Яўген Ф. Шунейка - Праспект Незалежнасці (зборнік) стр 12.

Шрифт
Фон

Факты нараджэння і жыццё на Беларусі гэтага выдатнага творцы мусяць быць усебакова і ўважліва даследаваны, каб выключыць з іх традыцыйныя штампы савецкай даведачнай літаратуры з абавязковымі спасылкамі на голад, крыўду, знявагі, пабоі. Маўляў, толькі і заставалася зацкаванаму хлопчыку ўцякаць як мага далей з такога дзікунскага краю ажно ў Парыж.

Але хопіць пра дурное. 7 лістапада 1993 г. аўтар гэтых радкоў выправіўся ў Смілавічы.

Дваццаць пяць кіламетраў ад Мінска ў бок раённага цэнтра Чэрвеня (у мінулым Ігумена)  кароткая дарога, аднак вельмі запамінальная. Па меры набліжэння да мястэчка ўсё больш ясна прыходзіла разуменне, што гэта надзвычай прыдатныя мясціны дзеля фарміравання тонкай і ўражлівай асобы.

Наведаць суцінаўскую малую радзіму больш варты занятак для даследчыка, чым рэтрансляцыя меркаванняў іншамоўных аўтараў, якія лічаць, што мастак нарадзіўся ў Літве, недзе пад Вільняй і да т. п. Невядомым яшчэ еўрапейскім гісторыкам шляхам набліжаемся да Смілавіч. Па добра накатанай шашы ды на экспрэс-аўтобусе дарога прамінае за 20 хвілін! Але мастацтвазнаўчае набліжэнне да Смілавіч доўжылася амаль 100 гадоў. Давайце будзем шчырымі. Не ведалі або не лічылі сваім і не жадалі даследаваць (ці не мелі на гэта афіцыйнага заказа), бо не ўпісваўся вялікі зямляк у прынятыя нормы, не падлягаў ідэалагічнай кананізацыі. Таму цяпер наш агульны абавязак перад уласным сумленнем і гісторыяй выправіць памылку.

Смілавічы прыгожы куток нашае Бацькаўшчыны. Праўда, многае яны страцілі за ваенныя і пасляваенныя гады, але жыве, цепліцца ў іх чулы і лагодны беларускі дух, які немагчыма выдаліць ніякімі бетоннымі новабудамі і абсурдам бязбожнага існавання. З былой мэблявай крамы смілавічане збудавалі царкву, рупяцца, каб на вуліцах і на падворках быў парадак. Добрым ладам заўжды жылі тут беларусы-праваслаўныя і беларусы-католікі. А побач з імі цэлымі вуліцамі месціліся татары, габрэі. Але потым здарылася бяда. У 1943 г. карнікі знішчылі местачковае габрэйскае насельніцтва, мала хто ацалеў. І, відаць, ужо не адродзіцца тое асяроддзе шчыльна злучаных з беларушчынай местачковых габрэяў, што стагоддзямі жылі тут па-свойску і з якіх выйшаў вялікі мастак. Не так проста знайсці тое месца, дзе быў яго дом. Але як напамін захаваліся старыя габрэйскія могілкі. Мо там спачываюць продкі мастака пад якой-небудзь урослай у зямлю плітой з паўсцёртай вяззю выцятых надпісаў?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Похожие книги

БЛАТНОЙ
18.3К 188