Дзядзька Стах схапіў Цішу на рукі, прыціснуўся шчакой да мордачкі: Ах, ха, ха. Я, скажы, Ціша, нагмальная
Смяяўся дзядзька Стах. Смяялася недалёкая цётка Таня. Пасміхалася, ківаючы галавою, прымушана і неяк нават як бы зусім нявесела, маці. А сама больш, сама шчыра смяяўся Петрык, уяўляючы, як Ціша гаўкае: Наг! мальная! Цётка Таня паглядзела на гадзіннік: Ціша на вулку хоча? Гуляць пара Цішы?
Гэта быў ветлівы знак, што гасцям трэба варушыцца. Дзядзька Стах таксама сабраўся, каб заадно выгуляць Цішу і правесці гасцей. Калі выйшлі, Петрык яшчэ раз паглядзеў на суседнія, у ромбах, дзверы. Уявіў за імі хворую Броню, яе мужа-мясніка вялізнага дзядзьку ў брудна-белым, з крывавымі плямамі фартуху, са шчарбатай сякераю ў руцэ Бацька-мяснік трывала пераплёўся з сынам-фізікам, а гэта ўсё разам стварала даволі-такі страшнаваценькую карціну Петрыкавай будучыні.
Пятнаццатага лістапада Петрыку спаўнялася восем гадоў. Напярэдадні, за дзень, маці вырашыла з ім зездзіць да Стаха ўжо не ў ванну, а проста ў госці.
Скажам, што дзень нараджэння заўтра Мо зробяць падарунак, ці грошай дадуць Бо ты ж ужо вялікі.
Да гэтага ніякія яго дні нараджэння не адзначаліся, ды так і не казаў ніхто дзень нараджэння, а казалі імяніны. Петрык нават не памятаў дакладны дзень гэтых сваіх імянін, ведаў толькі, што яны позняй восенню, калі дэсэафаўцы перастаюць ездзіць на аэрадром і скакаць з парашутамі, грыбнікі знікаюць, калі неба імжыць дажджамі, а то і ранішнім прымаразкам аббівае лісце, толькі адзінокі трактар вуркоча на полі, і нявядома, што ён там робіць, бо ўсё даўно зжата і прыбрана.
Маці зноў напакавала сумку, на гэты раз з разлікам на Стахавых суседзяў. Дзеля такога выпадку закалолі гусака, баба Домна абскубла, абсмаліла і палову акуратна ўкруціла ў чыстую марлю.
Дзверы адчыніў Стах. Ён пахістваўся, і ад яго несла віном. На Петрыкава з маці добры дзень адказаў: Чулі, Броню хуткая забрала?
На пытанне, дзе жонка, ён зноў адказаў пра Броню: Баяцца, што спералізуе. Я ж вас спералізую!..
Дзе Таня, я пытаю?
Высветлілася, што Таня сёння ў начную змену. Распрануліся, сумку распакавалі. Нязвыкла было бачыць голы стол, на якім толькі пляшка віна і шклянка. Пакуль Петрык забаўляўся з Цішаю, якая хадзіла на задніх лапках, маці пачала заварваць гарбату, а дзядзька Стах сеў за стол і выпіў віна. Хто ў вас памёр? Усе жывуць, стомлена сказала маці. Вось восем гадоў хлопцу заўтра
Заўтра?!
Стах імгненна стаў сурёзны. Апусціў галаву, задумаўся. Потым сказаў: Годы сваё бяруць, яшчэ падумаў крыху і паўтарыў: Усё цячэ, усё змяняецца Ах, ты мая Ціша. Малы падарунка чакае.
А я яго ў лазню, у парылку зваджу. Куды яго ў парылку, сэрца лопне, ён жа малы!
Маці з Петрыкам селі піць гарбату. Дзядзька Стах быў зусім развезены і нязвыкла маўклівы. Потым ні з таго ні з сяго ўспомніў пра кулака брата Стэфана, і ўзарваўся: Ты сама бачыш, як я жыву! А ён?! Бачу, бачу багата жывеш.
А ён хваліцца, што ў яго зямля! Ды ў яго, як у латыша хрэн ды душа! Паехалі, сынок
Маці з Петрыкам ўжо сабраліся, апрануліся, стаялі з пустой сумкай у парозе, а Стах, хістаючыся, з Цішаю на руках, усё не мог супакоіцца, і паўтараў, што ў Стэфана як у латыша. Потым пусціў Цішу, пайшоў у пакой. Вярнуўся з гітараю ў руцэ.
На! Табе падарунак. На дзень нараджэння. Будзеш скрыпачом. Лена некалі іграла
У Петрыка сэрца зайшлося ад радасці. Ён і марыць не мог пра гітару! Гітара была хоць не новая, але ад таго здавалася яшчэ лепшай, як чытаная-перачытаная кніга здаецца лепшай, цікавейшай за новую. На двары, на вуліцы, і потым, калі стаялі на прыпынку, хаваючыся ад восеньскага ветру, маці ўсё не магла даць веры, што вось так, з адной гітараю, Стах іх адпусціў.
Можа, калі мы на кухні сядзелі, паклаў табе ў кішэню? Каб мы не бачылі? Сюрпрыз каб зрабіць? Паглядзі, сынок, у кішэнях
Разам абшукалі, абмацалі кішэні паліто. Пуста! Зрэшты, Пятрок не разумеў матчынай засмучонасці.
Мама, радасны, брынькаў на гітары, чуеш, якія струны тугія? Мяне дзед Аўрам іграць навучыць, калі ў бабы вячоркі будуць
Ды якія вячоркі? адказала маці, думаючы пра сваё. Даўно ж ужо не збіраюцца. І баба, бачыш, як хварэе
10
На другі дзень, ужо на сапраўдныя імяніны, маці выправіла сына да другога дзядзькі. О, туды Петрык пабег з радасцю! Ён любіў дзядзьку Стэфана больш, чым дзядзьку Стаха, і хоць маці наказвала яму прыглядацца да Стаха і ў яго вучыцца, як жыць, Петрык быў упэўнены, што прыглядацца і вучыцца трэба акурат у Стэфана.