Эдгар Аллан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік) стр 17.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 117 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Я добра памятаю, што гэтая балада выклікала ў нас шэраг разважанняў, што рабілі яснай адну думку Ашэра, якую я згадваю тут не таму, што яна такая ўжо новая (бо так думалі і іншыя[9]), а праз настойлівасць, з якою ён яе трымаўся. У агульным гэтая думка зводзілася да таго, што ўсё жывое здольнае адчуваць. Але ў ягоным хваравітым уяўленні гэтая думка змянілася ў больш дзёрзкую, якая ў пэўных аспектах урывалася ў царства нежывой прыроды. Мне бракуе словаў, каб выразіць, як аддана ён трымаўся гэтай думкі і наколькі быў у ёй упэўнены. Гэтае ўяўленне, аднак, было звязанае (як я намякаў раней) з шэрымі камянямі замка ягоных продкаў. На ягоную думку, здольнасць гэтага дому адчуваць была абумоўленая спосабам злучэння камянёў і іх размяшчэннем, гэтаксама як і плесняю, што аплятала дом, і гнілымі дрэвамі, што яго атачалі, а перш за ўсё доўгаю, бестрывожнаю непарушнасцю ўсяго навокал і яго падваеннем у застылых водах возера. Доказам існавання гэтае адчувальнасці, казаў ён (і я ўздрыгнуў, калі ён гэта сказаў), ёсць паступовае, але бясспрэчнае згушчэнне адмысловае атмасферы вакол возера й дому. А наступствы гэтага, дадаў ён, бачныя ў тым невідочным, але неаслабным і жудасным уплыве, які стагоддзямі вылепліваў лёсы ягонага роду і яго самога зрабіў такім, якім я яго бачу цяпер, тым, кім ён ёсць. Такія меркаванні не патрабуюць каментароў, і я ад іх устрымаюся.

Нашыя кнігі кнігі, што доўгія гады былі важнаю часткай разумовага жыцця хворага,  як і варта было чакаць, цалкам адпавядалі ягоным незвычайным уяўленням. Мы ўважліва вывучалі такія творы, як «Вэр-Вэр» і «Манастыр» Грэсэ*, «Бельфагор» Макявэлі*, «Нябёсы і пекла» Сведэнборга*, «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» Хольберга*, «Хірамантыю» Роберта Флада*, Жана дЭндажынэ* і Дэляшамбра*, «Падарожжа ў блакітную далеч» Ціка* і «Горад Сонца» Кампанэлы*. Улюбёнаю кнігаю Ашэра была выдадзеная in octavo «Directorium Inquisitorum»[10] дамініканскага манаха Эймерыка дэ Жырона*, а над некаторымі ўрыўкамі з працаў Пампонія Мэлы* пра старажытных афрыканскіх сатыраў і эгіпанаў ён гадзінамі праседжваў у мроях. Але найбольшую асалоду ён знаходзіў ва ўважлівым вывучэнні надзвычай рэдкага тома in quarto, надрукаванага гатычным шрыфтам, настаўлення нейкае забытае царквы,  «Vigiliæ Mortuorum secundum Chorum Ecclesiæ Maguntinæ».[11]

Я не мог не падумаць пра дзіўныя абрады, апісаныя ў гэтай кнізе, і іх магчымы ўплыў на хворага, калі аднаго вечара, каротка паведаміўшы мне, што лэдзі Мадэліны больш няма, ён сказаў пра свой намер на два тыдні (да канчатковага пахавання) пакласці яе цела ў адзін са шматлікіх склепаў пад цэнтральнаю часткай будынка. Аднак прычына, якою ён патлумачыў мне свой незвычайны ўчынак, была такая, што я не наважыўся спрачацца. Зрабіць гэта ён вырашыў зважаючы (так ён мне сказаў) на незвычайную яе хваробу, некаторыя настойлівыя і неадчэпныя роспыты яе дактароў, а таксама на тое, што сямейныя могілкі былі далёка і ў адкрытым месцы. Не буду адмаўляць: згадаўшы змрочны выгляд доктара, якога я сустрэў на лесвіцы ў дзень прыезду, я не захацеў пярэчыць намеру, што падаўся мне, зрэшты, бяскрыўднай і цалкам натуральнай абачлівасцю.

Па просьбе Ашэра я сам дапамагаў яму ў падрыхтоўцы часовага пахавання. Мы ўдвух паклалі цела ў труну і аднеслі яе ў склеп, маленькі, сыры, які не прапускаў ніякага святла. Яго так доўга не адчынялі, што нашыя паходні, напалову згаслыя ў цяжкім паветры, не далі нам шмат разгледзець. Ён ляжаў глыбока пад зямлёю, акурат пад той часткай будынка, дзе была мая спачывальня. Відавочна, у далёкую феадальную эпоху ён выконваў найнепрывабнейшую ролю турмы ў данжоне, а пазней сховішча, куды складалі порах або іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы, бо частка падлогі і ўвесь скляпеністы калідор, па якім мы прайшлі, былі старанна абабітыя меддзю. Цяжкія жалезныя дзверы былі ўмацаваныя гэткім жа чынам. Праз сваю неймаверную вагу яны жахліва скрыгаталі, паварочваючыся на завесах.

Паклаўшы нашую сумную ношу на драўляны насціл у гэтым жытле жаху, мы крыху адсунулі яшчэ не замацаванае века труны і паглядзелі на твар той, што ў ёй ляжала. Надзвычайнае падабенства брата й сястры тады ўпершыню забрала маю ўвагу, і Ашэр, адгадаўшы, мабыць, мае думкі, прамармытаў некалькі словаў, з якіх я зразумеў, што яны са спачылаю блізняты і што паміж імі заўсёды існавала амаль неспасцігальная сувязь. Зрэшты, нашыя позіркі ненадоўга спыніліся на мёртвай, бо глядзець на яе без трымцення мы не маглі. Немач, што звяла яе ў магілу ў росквіце гадоў, пакінула, як звычайна бывае пры каталепсіі, слабое падабенства румянцу на яе твары й грудзях і тую дзіўна застылую ўсмешку на вуснах, што так жахае ў нябожчыках. Мы прыкруцілі века і, замкнуўшы жалезныя дзверы, з цяжкасцю пакрочылі ў ненашмат менш змрочныя пакоі наверсе.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора