Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі стр 5.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 78 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Сёмга(Salmo salar). Аказваецца, ласось атлантычны заходзіў на нераст па Віліі значна вышэй вусця Ашмянкі (мяжа, якая занатавана у К. Тышкевіча): у 1910 г. вялікага ласося (сёмгу) вылавілі ў Кастыках; у Жодзішках ласось быў вылаўлены ў 1937 г. рыбакамі Дудзінскім, Кудзіным, Антонам Мізулай; вышэй вусця р. Уша Ясь Сапач вылавіў ласося ля ўрочышча Тапчак у 1938 г.; ля вусця р. Нарачанкі рыбакі з в. Швяды злавілі ласося ля ўрочышча Котра (Котла?) у 1946 г.; у раёне в. Трапалава Вілейскага раёна ў 1952 г. Іванам Мікалаевічам Мамаём, 1900 года нараджэння, была здабытая сёмга (ласось) на 32 кілаграмы. Гэтага ласося прадалі за збожжа ледзь не адзін да аднаго амаль за мех жыта, бо ў той год вясной быў голад. Апошняя згадка пра сёмгу каля р. Тартак адносіцца да 1999 г.

Кумжа(другі падвід ласося Salmo trutta) таксама лавілася вышэй вусця Ашмянкі: у 1957 г. падчас лучэння ля каменя «Пеўнік» побач з в. Швяды здабылі восцямі тры кумжы па пяць кілаграмаў. Маецца адно сведчанне пра ўлоў увосень 1962 г. «вялікай стронгі» вагой тры кілаграмы на перакаце р. Дзвінасы, вышэй в. Стахі. Біёлаг Ул. Ляшкевіч з Вілейкі ўспамінае, як пасля вайны ў Сосенцы падчас падрыву ўзрыўчаткай ледзяных затораў перад мостам быў аглушаны і здабыты ласось. Нават жыхары в. Кастыкі ўзгадваюць, што да 1965 г. лавілі вялікую стронгу ў Віліі. Пасля будаўніцтва плаціны пра кумжу, злоўленаю на вадаскідзе, згадвалі рыбакі ў 1977 г. У сувязі з рэзкім пагаршэннем якасці вады пасля ўтварэння Вілейскага вадасховішча (недахоп растворанага кіслароду, цвіценне сіне-зялёных водарасцяў) кумжа на працягу больш за два дзесяцігоддзі амаль не сустракалася ў традыцыйных месцах здабычы і заходзіла толькі да ручая Тартак, рэк Газоўка і Дуда каля в. М. Свіранкі. Але найбольш моцныя асобіны ўсё ж падымаліся ў вярхоўі Віліі. У 90-я гг. у р. Вузлянка, прытоку р. Нарачанка, А. Паўкшта здабыў падводным пісталетам кумжу на 4,5 кілаграмы ў раёне в. Талуць.

Перабудова, распад СССР прывёў да эканамічнага крызісу, рэзкага спаду эканомікі. Але быў у гэтым негатыве адзін плюс: у раку і вадасховішча значна зменшылася скідванне мінеральных фосфарных, азотных, калійных, арганічных угнаенняў і таксама гноевай жыжкі, бо рэзка зменшылася пагалоўе жывёлы. Зменшылася скідванне таксічных рэчываў з гальванічных цэхаў прамысловых прадпрыемстваў. І якасць вады ў рацэ значна палепшылася, што можна ўбачыць на дыяграме дынамікі індэкса забруджанасці вады (ІЗВ) у Віліі за 19862006 гг (дыяграма у папяровым варыянце). У сучасны момант сіне-зялёныя водарасці штогод, як вада становіцца цёплай, масава плодзяцца, але не ў такой колькасці, як раней, у гады да перабудовы. Усё ж пры спрыяльных умовах дасягаюць крытычнай масы, якая выклікае мор рыбы. У зімовы перыяд таксама назіраецца рэзкае зніжэнне ўтрымання кіслароду ў вадзе, павышанае ўтрыманне фосфару. Спатрэбілася больш за дзесяць гадоў пасля таго, як якасць вады крыху палепшылася, каб на пачатку ХХІ ст. кумжа стала зноў падымацца ў вярхоўі Віліі. У 2002 г., па сведчанні рыбакоў, кумжу злавілі крыху ніжэй Белай Гары ва ўрочышчы Ясьбішча непадалёк ад в. Асіпавічы і дзве кумжы па 3 кілі у кареры в. Белая, у 2006-м на вадаскідзе ВМВС, у 2008-м каля Белай Гары (Жодзішкі), у 2012-м каля в. Дубок, у 2014 каля Белай Гары (Асіпавічы), 2015 г.  у Вілейцы.

Цырта(рыбец, Vimba vimba)  трэці від унікальных паўпрахадных рыб з апісаных Канстанцінам Тышкевічам, які ледзь захаваўся ў Віліі і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Варта адзначыць, што да будаўніцтва плаціны Вілейскага вадасховішча ў 1974 г. цырты было шмат у вярхоўях Віліі. Яна зяўлялася ўлюбёным абектам здабычы з-за выдатнага далікатнага смаку і з-за таго, што ў 60-я гады яе ў вялікай колькасці можна было вылавіць жывадзёрам нават у гарадскіх межах Вілейкі падчас ходу на нераст (яе сушылі мяшкамі, салілі бочкамі). У вілейскіх хлопцаў-рыбаловаў нават быў своеасаблівы рэйтынг: калі ты не злавіў на вуду цырту, якая вельмі асцярожная ўлетку, то не хваліся, што зяўляешся рыбаком.

Цырта самая квяцістая і прыгожая з усіх рыб Віліі. Лепш яе апісаць, чым гэта зрабілі Л.П. Сабанееў і П. Цярлецкі у канцы ХІХ ст., не ўяўляецца магчымым:

«Цвет сырти значительно изменяется по временам года. Весной, перед метанием икры, цирта становится самой красивой рыбой наших рек: вся спина делается чёрной, середина брюха и нижние плавники красными, а у самцов в это время на голове, жаберных крышках и по краям чешуй развиваются маленькие зерновидные бородавочки. Осенью и зимой спина у цирты голубовато-серая, брюхо серебристо-белое и плавники бледно-желтоватые» (Сабанеев).

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3