Ян Максімюк - Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)

Шрифт
Фон

Ян Максімюк

Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках

© Ян Максімюк, 2011

© Выдавец Логвінаў І.П., 2011

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

Ігар Бабкоў

Ян Максімюк, сьведка эпохі

Як нараджаюцца эпохі? Зь якой такой дзюркі ў часе? І куды яны хаваюцца пасьля таго, як іх час мінае?

Дзевяностыя яшчэ доўга будуць прыгадвацца беларускай літаратуры: такога буйства формы і зьместу не было ў ёй хіба ад моманту нараджэньня.

Было многа ўсяго, тутэйшага і нетутэйшага, брутальнай графаманіі й вытанчанага эстэцтва, мадэрнага патрыятызму і патрыятычнага постмадэрну, і ўсё гэта буяла, нагрувашчвалася, адкладалася як колцы ў дрэве.

За пакаленьнем тутэйшых адразу прыйшлі бум-бам-літаўцы са сваімі танцамі на барыкадах. А за імі наступнае пакаленьне, ужо з індывідуальнымі стылямі і міталёгіямі. І ўсё гэта неяк адразу зраслося, склалася ў цэльнасьць, у літаратурную традыцыю, якая дастаткова рана пачала ўсьведамляць і сваю навізну і сваю незвычайнасьць.

Не зраслося толькі з крытыкамі. Тыя, хто пачыналі, разьбегліся: у палітыку, у журналістыку, у розныя акадэмічныя закуткі. Ва ўласную творчасьць. Схаваліся ад часу, ад ягоных выклікаў і спакусаў.

Цяпер гэта відавочна: у дзевяностыя не хапала крытычнага вока, уцэнтраванага і засяроджанага на эпосе, кангеніяльнага ў сваім варяцтве таму, што адбывалася. Быў толькі Акудовіч, але і той вельмі рана сышоў да сябе, у сваё няма, якога, зрэшты, станавілася ўсё больш і больш.

Не было аніякіх сумневаў, што тыя, хто прыйдзе пасьля, змогуць аднавіць толькі зьнешнюю канву падзеяў, па статутах і публікацыях, па сухіх тэкстах, за якімі не заўсёды бачна асноўнае: эмоцыі, патас, дух часу і мейсца.

Тут была патрэбная мудрая паўпрысутнасьць, заангажаваная адпрэчанасьць, існаваньне на прадуктыўнай творчай мяжы. Каб быць тут, разам з усімі, і ў той жа час бачыць усё з крытычнай дыстанцыі.

Такія крытыкі, і такія памежжы здараюцца надзвычай рэдка. І ўсё ж нам тады пашэнціла.

З намі быў Ян Максімюк, сьведка і суўдзельнік.

```

Ён бачыў ня так, як усе, і гэта было абумоўлена мейсцам яго нараджэньня.

Беласточчына, з узорна-паказальнай беларускай мяншыняй, тады раптам выбухнула асобамі і падзеямі. Як мінімум тры зь іх сталіся і нашымі легендамі таксама. Сакрат Яновіч. Лявон Тарасэвіч. Ян Максімюк.

Сакрат і Лявон вывелі тамтэйшае мастацтва з правінцыйнае сялянскае засяроджанасьці на сваім. Вывелі ў польскасьць, якая, прысвоеная, апынулася нечакана прадуктыўным культурным кантэкстам. У гэтай культурнай польскасьці нарадзілася новае пакаленьне беларусаў, для якіх сама беларускасьць была і формай тутэйшасьці, і ў той жа час чымсьці іншым: праектам, сном, экзістэнцыйным выбарам, парадыгмай вяртаньня.

Пра Максімюка можна было расказаць многа, але пачынаць мусілі заўсёды з галоўнага: Ян Максімюк перакладчык Уліса. Гэтае перакладчык Уліса гучала гэтаксама па-варяцку, як і Борхесава Пер Менар, аўтар Дон-Кіхота.

Бо ўсе неяк адразу разумелі, што перакласьці Джойсаў тэкст гэта ня проста падставіць беларускія словы замест ангельскіх. А штосьці значна большае. Каб быць кангеніяльным у перакладзе, трэба было ня столькі перакладаць, колькі разам з Джойсам пражыць гэты тэкст, расшыфраваць яго сваім уласнымжыцьцём.

Дазволіць свайму жыцьцю скласьціся такім чынам, каб пераклад здарыўся, адбыўся. Перачытаць сябе і сваю эпоху як камэнтар. Альбо як адзін з камэнтароў.

Убачыць сваё жыцьцё як ахвяру і як падарожжа.

Усё ня так проста. Пасьля таго, як выйшла першая частка Ўліса, у зацікаўленых назіральнікаў не было сумневаў, што неўзабаве канец гісторыі. Але напрыканцы дзевяностых Максімюк кансэрвуе рэшткі накладу і заяўляе, што яшчэ ня час. Што да пасьпяховага завяршэньня Ўліса не гатовая ані сытуацыя, ані ён сам.

І распачынае больш падрабязныя штудыі тутэйшасьці.

```

Ягоная ўласная кніга, што патрапляе да беларускага чытача, ёсьць своеасаблівай справаздачай з гэтага другога пэрыяду. Яна напісаная ў рэдкім жанры крытычных успамінаў пра эпоху, гэта значыць, што аўтар распавядае пра сваё асабістае падарожжа па часе і прасторы, але ўсё, з чым ён сустракаецца ў сваім падарожжы, значна большае і істотнае, чым проста асабістае.

Яна адкрываецца Ўлісам, пачынаецца як камэнтар да першых эпізодаў (Насустрач бацьку). І ўжо тут сваё пачынае блытацца з чужым, далёкае з блізкім.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3