Так, я баюся чорных людзей, пра якіх згадваў у тым вершы і якія падманам могуць пасадзіць у псіхушку Усе ведаюць, што яны ненармальныя, не такія, як усе, але баяццца прызнацца ў гэтым. Не людзей я баюся, а дяблаў, што валадараць людзьмі. Не кожны ведае, што ў ім сядзіць? Але ж паэты Іх так і ўспрымаюць Ну і што? Усе пад Богам! Але кажуць: душа захварэла А можа, яна выздаравела? Адкуль вы ведаеце, можа, у вас заўжды хворая была і засталася такою? Чаму ж вы пяце сасмяглымі губамі словы і песні, спароджаныя нібыта хворымі душамі паэтаў? (У восеньскім садзе, абцяжараным пладамі, яблык падае на галаву Ньютана, і ён з гэтай прычыны адкрывае закон сусветнага прыцягнення. Але ж яблыкі падалі на зямлю і да Ньютана? Мільёнам людзей падалі на галовы ніхто не адкрыў, значыць, Ньютан варят? Не? Але ж яблыкі падаюць?
Няўжо, каб адкрыць закон касмічнага прыцягнення душаў, яблык павінен упасці ў сусвет? Такога закону пакуль не існуе. Але ж душы людскія прыцягваюцца ўвесь Час Значыць, мы варяты? Архімед бег голым па вуліцы і крычаў «Эўрыка!» пэўна, варят! Ніхто не бегае па вуліцы галышом, але ёсць рычаг Архімеда, ёсць законы яго, а што застанецца пасля цябе, разумнік? А ці забыўся, за каго прымалі такія, як ты, Хрыста? пачытай Евангелле, успомні).
Кажуць, душа захварэла, а можа яна выздаравела? Чаго баюся я?
Якім важкім можа быць слова!! Як цяжка бывае падняць адно-адзінёханькае слоўца над сваёю душой. Якую адказнасць павінны несці мы, тыя, хто гаворыць гэтае слова, асабліва калі гаворым не аднаму чалавеку многім, тыя, хто засявае насенне слоў у душы чалавечыя. «За кожнае слова дасце адказ!» Як трэба баяцца легкадумнасці ў слове. Я зразумеў, чаму такім маўчуном быў мой дзед Мікалай, за ўвесь дзень ад яго можна было пачуць два-тры сказы ён ведаў, што такое СЛОВА. Мог гадзінамі корпацца каля сваіх вулляў, назіраючы за працай пчол, і як раздражняла яго маё балбатанне. «Трэба падумаць, перад тым як сказаць, вучыў дзед мяне, сказаў, як звязаў, нібыта адрэзаў, каб ніхто не паправіў. Словы як цагліны: ляжыць адно да аднаго ў падмурку, і нішто іх не можа зрушыць. І хата стаіць. А што было б, калі б панакідалі цэглы, як ты слоў?..». Эх, дзед Мікалай, дзед Мікалай, як табе там цяпер?
Класціся спаць ці не? І тут я ўспомніў, што сёння ж праваслаўныя Дзяды. Асяніны. Успомніў сваіх памерлых: Міколу, Пятра, Паўла, Антончыка, Івана, Данілу Дзяды, яны глядзяць на мяне. Яны чакаюць! Спадзяюцца Ненармальна гэта! Але усё адно пайду ціхенечка-ціхутка на дыбачках і паслухаю: спіць жонка ці не? Як мякка ступаюць босыя ногі, якая цёплая падлога:
Усяго дванаццаць крокаў да ісціны, а колькі можна не спаць, вы ведаеце? Вечнасць? Што ж маўчыце?.. я ішоў у спальню, на хаду шукаючы прычыну, па якой быццам бы мне трэба зайсці. Уключыў святло. Праз імгненне жонка расплюшчыла вачы: «Што ты?».
Ды вось, гадзіннік спыніўся А ты спала?
Ну вядома. Пытаецца яшчэ. Цішэй, малога разбудзіш!
Я так і не зразумеў: спала яна ці не? я падмануў, што быццам бы гадзіннік спыніўся, а яна таксама схлусіла, што нібыта спала
Можа, штосьці ў гэтым ёсць? Як бяжыць час «Час гэта тое, што праходзіць: было, ёсць, будзе усе гэта час?» «Не, час гэта тое, што я пражываю. Без мяне не будзе часу. Як не будзе яго без цябе, без нас. Калі б не было на зямлі нікога не было б і часу. Хто сачыў бы за ім? Я вымярэнне і мера. Я быў, я ёсць, і буду. Я вечны!». Але ж не могуць на адным чалавеку завязвацца ўсе вузлы зямныя? А Хрыстос жа ўзяў на сябе пакуты? Дык ён жа Бога-Чалавек! А я чалавек Бога. Яго Крыжам мы ўратуемся, і кожны нясе свой крыж. Ёсць нейкая тайна ў Крыжы Гасподнім, падумаў я, нават у самім знаку крыжа: вось бы паспрабаваць укласці словы верша ў крыж, можа тады што-небудзь стала б зразумелым?
Раптам!!! Разуменне ўсіх людзей адразу. Куды ні торкнешся усё ведаеш Напэўна, так варяцеюць.
«Дык гэта ж не знікае, калі ўжо было аднойчы? падумаў я і тут жа дадаў: А хто яго ведае»
Мне чуліся абрыўкі нейкіх дыялогаў і спрэчак: «Так не можа быць: каб усіх ды адразу, цалкам увесь свет і абняць», гаварыў адзін голас.
А чаму б і не? Што мы ведаем пра сябе і пра сусвет? І для чаго? І як? пярэчыў другі.
Усё зразумела з самім сабою: вельмі проста тут, адзін на адзін; вельмі складана там, з людзьмі дзе ісціна: тут? Там? Пасярэдзіне, паміж людзьмі і мною? Дзе? ісцін не можа быць дзве. Мяне зноў уразіла трыадзінства ў пытаннях і ў адказах. Зноў трыадзінства Божае, якім прасякнута ўсё! Я вырашыў паказаць гэта графічна і сеў за машынку: