Алесь М. Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы стр 18.

Шрифт
Фон

Умельства ў гарадчукоў не тутэйшае. Адкуль яно? Першае, што прыходзіць у галаву гэта ўплыў Захаду, ад рыцарскай культуры Еўропы, якая ў эпоху Рэнесансу засадзіла замкі і манастыры багатымі садамі і кветнікамі. Культ ружы быў у Еўропе выключна высокім, Рыцары Пунсовай і Белай Ружы біліся ў войнах не адно дзесяцігоддзе.

Але ж захапленне кветкамі ў Еўропе таксама не тутэйшае вырошчваць сады і кветкі навучылі еўрапейцаў маўры (арабы): спачатку Іспанію, а потым і іншых. Давыд-Гарадок адзіны кветкавы горад у рэспубліцы. Ад гарадчукоў і суседнія вёскі навучыліся кветкаваму «рамяству». Кветкі ў Гарадку не тутэйшыя. Як і ў Іспаніі без маўраў, так і тут без уплыву гасцей не абышлося. Толькі ў Давыд-Гарадку ўсё было куды прасцей. Гэтаму ўмельству навучылі гараджан Давыд-Гарадка далёкія і нечаканыя госці крымчакі з сонечнай Таўрыі, якія сталі для некаторых жыхароў і продкамі, даўшы ім сваю кроў, свой характар і сваё прозвішча. I той, хто, падчас жартуючы, назаве гарадчука татарынам, мае рацыю: нярэдка і сёння тут можна сустрэць смуглявую прыгажуню з паўднёвым абліччам I ў назвах твораў пісьменнікаў, якіх выпеставаў-выгадаваў Давыд-Гарадок, прысутнічае кветкавая біяграфія радзімы. Уладзімір Глушакоў напісаў аповесць Насенне. Георгій Марчук раман Кветкі правінцыі. Учытаемся ў назвы вершаў Леаніда Дранько-Майсюка Я ведаю цябе ад хрызантэм Да кветак не хінуўся я ў маленстве

Але Давыд-Гарадок радзіма не толькі паэтаў і мастакоў. У Кіеве жыве і працуе кандыдат тэхнічных навук Анатоль Аляксеевіч Антанюк, які закончыў першую Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу. А ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце працуе ўраджэнец Давыд-Гарадка, кандыдат філасофскіх навук Мікалай Фёдаравіч Белавус. Між іншым, цікава, што і згаданы Анатоль Антанюк, і яго пазнейшы па выпуску са школы зямляк, таксама кандыдат навук Іван Грычык абодва выпускнікі Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У Маскоўскай лесатэхнічнай акадэміі працаваў давыдгарадчанін, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Кандрацюк. Свой сурёзны след у гісторыі беларускай навукі пакінуў і доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне парашковай металургіі Вячаслаў Капцэвіч. У Беларускім дзяржаўным універсітэце добра ведаюць доктара тэхнічных навук Аляксандра Ключнікава. Займаецца ён распрацоўкай вырабаў спецыяльнай электронікі. Цяпер, праўда, працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Калі з часам у Давыд-Гарадку будзе заснаваны музей, прысвечаны землякам-навукоўцам, то абавязкова асобнае месца ў яго экспазіцыі адвядуць біяграфіі кандыдата тэхнічных навук, вайсковага вучонага Мікалая Комара, а таксама доктара тэхнічных навук Мікалая Матусевіча (на вялікі жаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Доўгі час рупіўся на навуковай ніве ва Украіне). 3 Давыд Гарадка і кандыдат хімічных навук Павел Матусевіч, які пэўны час загадваў лабараторыяй хімічнага факультэта БДУ У Бялградзе жыве доктар ветэрынарных навук Васіль Румен, які закончыў першую Давы-Гарадоцкую школу. А ў Мінскім медуніверсітэце загадвае кафедрай доктар медыцынскіх навук

Рыгор Рычагоў. I пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, доктар навук Андрэй Самсон таксама з палескага гарадка.

Проста нельга не згадаць родных братоў Міхаіла, Рыгора, Уладзіміра і Яўгена Шапецькаў, якія усе дружна пайшлі ў медыцынскую навуку. Абаранілі кандыдацкія дысертацыі. А Яўген Мікалаевіч стаў ужо і доктарам медыцынскіх навук, працуе ў Кіеўскім медуніверсітэце. Вось з каго браць прыклад сучаснай моладзі!

Мяркую, што з часам сапраўды ў знак добрай памяці пра сваіх слаўных землякоў зробяць у Давыд-Гарадку адмысловы музей. Ужо дзеля таго, каб ведаў свет, што ў гэтай старонцы выраслі людзі з багатымі на падзеі, здабыткі няўрымслівымі біяграфіямі.

3 магдэбургскай Дзісны

Ніяк не магу знайсці вядомую ў свой час кнігу польскага аўтара Дзісна і Друя. Магдэбургскія гарады, выдадзеную ў Вільні ў 1934 годзе. Мо з часам яшчэ патрапіць на вочы. I там, несумненна, знойдзецца шмат інфармацыі пра каталіцкія і праваслаўныя храмы Дзісны, старажытнага паселішча (вядомасць сваю горад, які цяпер схаваўся ў Мёрскім раёне, мае з XI стагоддзя).

Варта адзначыць, што ўпрыгожвалі Дзісну і Васкрасенская царква (XVI ст.), і Спаса-Праабражэнская (каля 1669 г.), Увядзенская і ўніяцкая Міхайлаўская цэрквы, парафіяльны касцёл (1581), францысканскі кляштар (1630)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора