Алесь М. Карлюкевiч - Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы стр 16.

Шрифт
Фон

На некалькі гадоў маладзей за Яўгенію Журбіну (нарадзіўся ў 1910 годзе) практык публіцыстычнай нівы Мікола Вішнеўскі. Доўгі час яго нарысы друкаваліся на старонках Звязды. І ў час Вялікай Айчыннай Вішнеўскі не пакідае журналістыку: займае пасаду начальніка цягніка-друкарні на Калінінскім фронце, затым служыць у газеце За свабодную Беларусь, працуе ў рэдакцыі сатырычнага лістка Партызанская дубінка.

Увогуле Гомель пачатку ХХ стагоддзя асабліва багаты на яркія імёны. У студзені 1905 года нарадзіўся Леў Шнірэльман, будучы геніяльны матэматык. У Беларускай Энцыклапедыі яму адведзена ўсяго 26 радкоў. Але і з іх відаць маштаб асобы. Ужо ў 2224 гады Леў рашае самыя складаныя задачы, у тым ліку і задачу А. Пуанкарэ аб трох геадэзічных. Даказвае тэарэму Борсука Улама (цяпер яна называецца тэарэмай Борсука Улама Шнірэльмана). Даказвае і тое, што ўсялякі цэлы лік можа быць прадстаўлены ў выглядзе абмежаванай колькасці простых лікаў. У 1933 годзе Шнірэльмана абіраюць членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. А ў 1938-м (тады геніяльнаму матэматыку споўнілася толькі 33!) Леў Генрыхавіч завяршае сваё жыццё самагубствам. Яшчэ праз два гады пабачыць свет напісаная ім у сааўтарстве з Л. Люстэрнікам манаграфія Простыя лікі.

Гомель літаратурна-мастацкі, Гомель навуковы доўгая і бязмежная экскурсія па людскіх лёсах і біяграфіях. Цікавая і багатая на адкрыцці, на ўсведамленне прысутнасці гамяльчан, гомельскіх знічак ва ўсім свеце.

У пошуках гарадзенскіх знакамітасцяў

Вандроўкі па старажытнай Гародні, нататкі пра ўраджэнцаў горада, якія пакінулі пасля зямнога быцця выразны, сапраўды зоркавы след, могуць быць вельмі доўгімі.

Пачнём са знаёмства з Іванам Данілавічам Жангаловічам, які ў Расіі вядомы як адзін з заснавальнікаў касмічнай геадэзіі. Ён нарадзіўся ў Гродне 20 лютага 1892 года. У 1946-м Івану Данілавічу прысуджана ступень доктара фізіка-матэматычных навук. З 1920 па 1966 год працаваў у Інстытуце тэарэтычнай астраноміі Акадэміі навук СССР. Удзельнічаў у палярных экспедыцыях. Пакінуў працы па вывучэнні фігуры Зямлі, касмічнай геадэзіі, геафізіцы. Некаторы час займаў пасаду дырэктара астранамічнага інстытута, у 1943 1966 гадах намесніка дырэктара. Аўтар манаграфіі Знешняе гравітацыйнае поле Зямлі і фундаментальныя пастаянныя, звязаныя з ім. У гонар Жангаловіча названа малая планета.

Гродзенцы ва ўсіх сваіх пакаленнях былі ўважлівымі да навукі, асветніцтва. І ў ХІХ на пачатку ХХ стагоддзя, у часіны, да якіх найболей прывязаны выявы старых беларускіх паштовак, таксама. Прыкладам, у 1846 годзе ў Гродне нарадзіўся беларускі і рускі мовазнавец-славіст Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі. Сярод найболей яркіх яго работ кніга Лёс народнай мовы ў Літве і на Жмудзі, выдадзеная ў Вільні ў 1870 годзе. У гісторыю айчыннага жывапісу як мастак-баталіст увайшоў Януар Сухадольскі (нарадзіўся ў 1797 годзе). Першыя ўрокі жывапісу будучы майстар браў у знакамітага польскага мастака А. Брадоўскага. Што цікава: наш зямляк у якасці баталіста ўдзельнічаў у руска-іранскай вайне ў 18261828 гадах. Знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча. На заказ военачальніка стварыў цыкл карцін. У 18301831 гадах Сухадольскі ўдзельнічаў у паўстанні. Затым быў вымушаны эмігрыраваць. Жыў у Рыме. Калі прыйшла амністыя, вярнуўся на радзіму, дзе жыла сямя. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург. Там атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны Айчыннай вайны 1812 года.


Гродна. Сінагога.


Цяпер частка карцін славутага гарадзенца захоўваецца ў Гомельскім краязнаўчым музеі якраз тыя работы, што былі створаны на заказ фельдмаршала І. Паскевіча.

Калі будзеце аглядаць на паштоўках Дварцовую плошчу, Губернатарскі дом, то ведайце: гэтыя гістарычныя фрагменты памяці былі вядомы і мастаку Льву Баксту (сапраўднае прозвішча Розенберг). Нарадзіўся ён у Гродне ў 1866 годзе. Праўда, яшчэ малым разам з бацькамі пераехаў у Пецярбург. Калі закончыў гімназію, па парадзе скульптара М. Антакольскага, які быў даволі вядомай фігурай у рускім мастацтве ХІХ стагоддзя, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Праўда, доўга там не правучыўся. Некалькі гадоў працаваў кніжным ілюстратарам. Удзельнічаў у мастацкіх выставах.

Рэдка цяпер згадваецца імя Эміля Абрамавіча Абрамовіча, які нарадзіўся ў Гродне ў ліпені 1862 года. А між тым гэта яркая асоба ў сацыял-дэмакратычным руху канца ХІХ стагоддзя. У 1884 годзе Эміль Абрамовіч стварыў гурток у Дэрпце, калі вучыўся там ва ўніверсітэце. Пасля пераязджае ў Вільню і актыўна займаецца рэвалюцыйнай прапагандай. Затым стварае гурток у Кіеве.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора