Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік) стр 2.

Шрифт
Фон

Я быў у вельдзе да канца вайны. Потым мы склалі свае вінтоўкі і разышліся па дамах. Сваю ферму я пазнаў дзякуючы разлому пад узгоркам, дзе я здабываў сланец, каб пакласці ў гумне падлогу. Гэта было ўсё, што ад яе засталося. Усё астатняе было знішчана. Дом згарэў. Землі ляжалі закінутыя. Быдла і авечкі былі зарэзаныя. Нават камяні, якія я сабраў у кучу для крааляў, былі параскіданыя. Мая жонка вярнулася з канцэнтрацыйнага лагера, і мы выправіліся разам паглядзець на сваю старую ферму. Жонка трапіла ў лагер з двума нашымі дзецьмі, але вярнулася адна. І калі я зноў убачыў яе і заўважыў, як яна змянілася, то зразумеў: я, чалавек, што прайшоў праз усе бітвы, сапраўднай бурскай вайны не бачыў.

Ні Сані, ні я не хацелі вяртацца на старую ферму. Без дзяцей, што гуляюць ля дома і гарэзяць, яна будзе ўжо чымсьці іншым. Новы ўрад выплаціў нам нейкія грошы за ўчыненую шкоду. За іх я набыў павозку і валоў, і мы пакінулі Свабодную дзяржаву,[10] якая больш не была свабоднай. Цяпер яна нават называлася па-іншаму Калонія Аранжавай Ракі.[11]

Мы пацягнуліся праз Трансвааль у паўночны раён бушвельда[12] Марыка. Шмат гадоў таму я хлопчыкам ішоў праз гэты самы край з бацькамі. Цяпер, апынуўшыся тут зноў, я зразумеў, што гэта ўсё яшчэ добры край. На адваротным баку гораў Дварсберг непадалёк ад Дэрдэпорта мы атрымалі ад ураду новую ферму. Праз некаторы час туды прыбылі і іншыя фермеры. Адзін ці два з іх таксама прыехалі са Свабоднай дзяржавы я іх ведаў. Было і некалькі паўстанцаў з Капскага паўвострава,[13] якіх я бачыў у каманда. Усе мы страцілі ў вайне сваіх блізкіх. Хтосьці загінуў у канцэнтрацыйных лагерах ці на полі бітвы. Іншых расстралялі за ўдзел у паўстанні. Карацей кажучы, усе, хто прыйшоў у гэтую частку Марыка ля самага Бечуаналэнда,[14] былі вельмі кепска настроеныя супраць ангельцаў.

А потым да нас далучыўся адзін з чырвоных каркаў.

Гэта адбылося ў першы год нашага пасялення ў ваколіцах Дэрдэпорта. Мы дазналіся, што нейкі ангелец купіў ферму побач з Герардусам Гробеларам. Мы акурат сядзелі ў вітальні Вілема Одэндала у яго доме месцілася пошта. Раз на тыдзень прыязджала паштовая фурманка з Зэйруста, і мы збіраліся ў доме Вілема Одэндала, гутарылі, курылі, пілі каву. Рэдка хто з нас атрымліваў лісты, дый былі гэта ў асноўным рахункі за буравыя шчыліны, прасвідраваныя на нашых фермах, ці за цэмент і матэрыялы для агароджаў. Тым не менш, кожны тыдзень мы ішлі на пошту. Часам фурманка не прыходзіла, бо даліна Грун-Рывер была затопленая, і большасці з нас даводзілася ісці дадому, нават не дазнаўшыся пра гэта, калі толькі нехта не паведаміць пра паводку.

Калі Кос Стэйн даведаўся, што побач з намі пасяліўся ангелец, ён ускочыў з плеценай лавы.

 Не, kêrels,[15] сказаў ён,  калі дзесьці зяўляюцца ангельцы, гэта значыць, што хутка бурам давядзецца адтуль зязджаць. А таму я пакую рэчы на павозку, раблю сабе каву, а заўтра з ранку адсюль вымятаюся.

Большасць з нас тады проста засмяялася. Кос Стэйн часта дасціпнічаў у такім духу. Але некаторыя не смяяліся. Так ці інакш, у жарце Коса Стэйна доля жарту была невялікай.

Мы абмеркавалі пытанне з усіх бакоў і вырашылі, што сапраўдныя буры здолеюць арганізаваць усё так, каб чырвоны карак сярод нас не затрымаўся. Дзесьці праз гадзіну ўвайшоў хтосьці з дзяцей Вілема Одэндала і сказаў, што па вялікай дарозе рухаецца чужая павозка. Калі яна падехала бліжэй, мы ўбачылі, што яна застаўленая самай рознай мэбляй, лістамі жалеза і сельскагаспадарчымі прыладамі. Павозка была так нагружаная, што давялося зняць тэнт, каб усё змясцілася.

Павозка была адна, і яна спынілася ля нашага дому. У павозцы сядзелі белы і двое кафраў.[16] Белы штосьці крыкнуў гэтым дваім, апусціў пугу і рушыў у наш бок. Ён быў апрануты так, як і мы,  кашуля, нагавіцы і вельдскуны, усё пакрытае слоем пылу. Аднак калі ён пераступаў праз калючае кустоўе, мы заўважылі на ім яшчэ і шкарпэткі. Таму адразу зразумелі: ангелец.

Кос Стэйн стаяў насупраць дзвярэй.

Ангелец падышоў да яго і працягнуў руку:

 Добры дзень,  сказаў ён на афрыкаанс.  Мяне завуць Вэбер.

Кос паціснуў яму руку.

 Мяне завуць лорд Алфрэд Мілнэр,[17] сказаў ён.

Мы ўсе засмяяліся, бо акурат тады лорд Алфрэд Мілнэр быў губернатарам Трансвааля. Чырвоны карак таксама засмяяўся.

 Ну, значыць, лорд.  сказаў ён,  Я крыху гавару на вашай мове і мяркую, што хутка буду гаварыць яшчэ лепей. Я збіраюся тут пасяліцца і спадзяюся, што мы будзем сябрамі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3