Алесь М. Карлюкевiч - Братэрства стр 7.

Шрифт
Фон

Шчыраванне на журналісцкай ніве

Жыццё многіх нашых пісьменнікаў-землякоў на розных этапах звязана з ваеннай журналістыкай. Пэўны час працаваў у газеце «Во славу Родины» Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі вядомы паэт Пятро Прыходзька. Аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча скончыў Сяргей Панізнік. У Санкт-Пецярбургу завяршыўся жыццёвы шлях ваеннага журналіста, празаіка і драматурга, ураджэнца Гомельшчыны Аркадзя Пінчука. У Туркестанскай ваеннай акрузе карэспандэнтам салдацкай шматтыражкі служыў гамяльчанін Васіль Ткачоў, які выпусціў нямала кніг мастацкай прозы. Пінскую раённую газету рэдагаваў таленавіты празаік і публіцыст Мікалай Елянеўскі, таксама ў нядаўнім мінулым ваенны журналіст.

З пасады карэспандэнта адэскай акруговай газеты звольніўся ў запас Дзмітрый Сергіевіч, якога яшчэ ў даваенныя гады ведалі як беларускага паэта Змітрака Віталіна.

Можна было б называць і іншыя імёны. Сярод іх і ўраджэнец Бабруйска, публіцыст, палкоўнік Сяргей Мартынкевіч, які цяпер узначальвае калектыў санкт-пецярбургскай газеты «На страже Родины». У Сургуце жыве публіцыст, афіцэр запасу Уладзімір Заянчкоўскі, радзіма якога Столінскі край З многімі ваеннымі журналістамі, чыя радзіма Беларусь, і мяне зводзілі ранейшыя сцежкі-дарожкі. Аўтар краязнаўчых кніг Святаслаў Асіноўскі, вядомыя ў Беларусі рупліўцы газетнай, часопіснай нівы былыя ваенныя журналісты Іван Сакалоўскі, Леанід Ляшчынскі, Лявонцій Раманюк, Уладзімір Рудэнка А яшчэ светлай памяці Міхаіл Кадзет, Леанід Захаранка Нядаўна пайшоў з жыцця палкоўнік ў адстаўцы, былы карэспандэнт «Краснай звязды» Анатоль Смалянка, які нарадзіўся ў Карэліцкім раёне.

Ды і сам «трымаю» ў жыццёвым багажы чатырнаццаць гадоў армейскай службы, на сабе адчуў усе прывабнасці карэспандэнцкай работы ў ваенным друку ў 19801990-я гг.

З Юрыем Абрамавічам Левіным у нас даўно былі магчымасці пазнаёміцца. І масток злучнасці між намі меўся невыпадковы, абодвум блізкі, для абодвух трывалы і надзейны. Вадзім Дулепаў мой даўні, з курсанцкага юнацтва таварыш. А пасля і паплечнік па службе ў Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акрузе. Але толькі нядаўна надарылася нагода ўдакладніць пэўную інфармацыю пра екацярынбургскага пісьменніка. Дулепаў спакойна сказаў мне:

 Задавай любыя пытанні Усё перадам. Мы з Юрыем Абрамавічам даўнія сябры. Не здзіўляйся, такія ў нас доўгажыхары!.. Дарэчы, ён жа таксама з Беларусі родам

Вось табе і на!.. Так высветлілася, што ў Екацярынбургу болей за паўвека жыве і працуе наш зямляк, журналіст і пісьменнік Юрый Левін. Але ж аб усім па парадку

Нарадзіўся будучы літаратар у вёсцы Парэчча сённяшняга Акцябрскага раёна 20 верасня 1917 г. У 2007 г. ветэрану, атрымліваецца, споўнілася 90 гадоў. А пошук мой прыпаў на вясну 2008-га Парэчча адна з буйнейшых вёсак.

Калі Юрыю было ўсяго дзевяць гадоў, памерла маці. На шчасце, вучобу хлопчык не кінуў. Напрыканцы вучобы ў сярэдняй школе пачаў пісаць у раённую газету. Першыя спробы пяра прыйшліся даспадобы рэдактару «раёнкі». Ён запрасіў маладога чалавека ў штат. Так пачаўся журналісцкі лёс Юрыя Левіна.

У 1938 г. хлопца прызвалі на службу ў Чырвоную Армію. Патрапіў у Кіеўскую ваенную акругу. Скончыў школу падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў. Прызначылі камандзірам танка Т-26 у 49-й лёгкатанкавай брыгадзе. Трэба ўлічваць, што гэта былі літаральна першыя гады стварэння сурёзных танкавых войскаў.

У службе ў нашага земляка ўсё складвалася самым лепшым чынам. Малодшага камандзіра заўважыла камандаванне часці. І ў 1940 г. Юрый ужо карэспандэнт салдацкай «шматтыражкі». У хуткім часе Левіна накіроўваюць на вучобу ў Маскву на курсы газетных работнікаў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Але скончыць вучобу не атрымалася. Пачалася вайна Малады журналіст трапляе ў газету 31-й арміі «На врага!». І праз многія гады трымаў ветэран у памяці першую франтавую карэспандэнцыю «Адважны камандзір-разведчык». Вопыт работы прыходзіў ва ўмовах баявых дзеянняў.

У час абароны Сталінграда старшы палітрук Левін у складзе рэдакцыі франтавой газеты «Сталинское знамя». Сярод саслужыўцаў вядомы ў будучым драматург Юрый Чапурын.

З перыяду баёў за Сталінград такі эпізод. Аднойчы карэспандэнт вяртаўся з перадавой праз Волгу, рэдакцыя знаходзілася на другім беразе. У час артылерыйскага абстрэлу лодка перакулілася. З усіх сіл стараўся даплыць, баючыся яшчэ і замачыць ужо напісаныя ў нумар нататкі

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3