Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік) стр 12.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 88 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

Даруй, каханы! Пабачымся, калі пабачымся Заўтра, праз год А можа, недзе там, у іншым стагоддзі

Але ж ведай: я чакаю цябе.

А ў гэтую ноч застаецца толькі пагуляць у словы. Намагчыся адшукаць у іх галоўны, першародны сэнс. Зяднаць у ланцужок думак і перажытых падзей, накрэсліць малюнак будучых дзён.

«Каханне кабрыялет. Камплімент. Кантата. Каравела, канікулы. Канапа. Каханне калыска. Калыханка. Злая цыганка. Каралева. Князёўна. Каханка. Каралева карэнні кармленне. Каханка жывая лялька.

Каханне карыда. Кампраміс. Кактус. Канваір. Кантраст. Камедыянт. Каханне самакапанне. Кара. Крык. Крывавая рана. Катаклізм. Каматознасць. Крылы. Краёчак. Космас.

Кахаць каранаваць. Калыхаць. Спяваць. Кленчыць і княжыць. Цяпер і адразу. Страляць. Катаваць. Караць. Прысягаць. Камянець. Прабачаць. Каханне каяццё. Жыццё».

Вось і ўсё.

Папяровы змей

Проста ноч. Проста дождж. Проста яна зноў не спіць. Зоркі даўно ўжо не падаюць з неба няма чаго восені збіраць у свой вялікі саламяны кошык. А буйныя жоўтыя вяргіні пад акном з асалодай глытаюць гэты дождж яны яго не баяцца, бо жывыя Дождж ідзе кожную ноч другі тыдзень. І роўна столькі яна не спіць. І роўна столькі яго няма

Яна вярнулася дадому яго ўжо не было. Не было нават банальнай запіскі: «Я кахаю іншую» ці там «Адязджаю назаўжды». Нічога ні яго, ні запіскі. Ён, як сапраўдны мужчына, забраў з сабою толькі зубную шчотку і дзве-тры сваіх кашулі. Як можна так пайсці, пражыўшы разам не адзін год? Як у ваду кануў. Яна засталася адна ў сваім куце, у сваёй адзіноце, у сваім вялікім рознагалосым шматпавярховым доме.

Дом, у якім яна жыве, стаіць на скрыжаванні ўсіх дарог, і яно ростані, а не сустрэчы Цягнікі ляцяць, ляцяць Яна даўно прызвычаілася да іх, як і ўсе іншыя ў іхнім доме, і не заўважала іх грукату, і так спакойна сабе спала Бо ён быў побач

Напярэдадні яго раптоўнага знікнення яна сасніла сон: стаіць на вялікім зялёным узгорку дзяўчынка ў празрыстай белай сукенцы з вішанькамі, у чорных лакавых пантофельках (такія сукенка з вішанькамі і лакавыя пантофелькі былі ў яе калісь у далёкім дзяцінстве). Стаіць яна, тая дзяўчынка, на ўзгорку і запускае ў неба папяровага змея. А змей не ўзлятае Дзіўны сон

Гэты дождж ідзе ўжо другі тыдзень сто гадоў Дом, у якім яна жыве, падобны на шматпавярховы карабель, што акружаны ліловымі хвалямі вады і нікуды не плыве. А мог бы сабе і плыць, бо перад ім бязмежнасць, бо ён на ўскраіне, на невялікім узвышшы. Горад недзе там, унізе, далёка-далёка, са сваімі зморанымі людзьмі, валацужнымі сабакамі, чужымі дзецьмі ў пясочніцах, гукамі, шумам тармазоў, пахам нагрэтага асфальту Тут толькі грукат колаў пралятаючых цягнікоў, пах чыгункі і палыну І чаму яна не нарадзіла тады, чаму? А магла ж І ён хацеў. А яна спалохалася: як будзем гадаваць, ты не працуеш, я вішу на валаску на працы Не сёння-заўтра скароцяць А чаму было б не нарадзіць? Было б зараз дзіцятка курносенькае, бялявенькае, як і ён У кватэры пахла б пялёнкамі, яна спявала б калыханачку: «Люлі, люлі, люлі Усе даўно паснулі, спяць даўно ўсе дзеці, коцік спіць на плоце» Як-небудзь выгадавалі б, паднялі б на ногі Навокал адны ж пахаванні Гэта яна вінаватая: нарадзіла б застаўся б

А цяпер адна бяссоніца. Гадзіннік. Усе яе гадзіннікі нейкія няправільныя, у іх штосьці здарылася з механізмамі: яны ідуць вельмі павольна, не так, як трэба. Так павольна, што аж страшна

Усе даўно паснулі на гэтым караблі. Суседзі справа Ала і Аляксандр, над якім усе чамусь смяюцца. Ён носіць смешныя акуляры з тоўстымі шкельцамі, расказвае ўсім, што яму прыходзяць сігналы з космасу, і будуе маленькую хуткаходную шхуну проста ў паветцы каля гаражоў Неяк ён выявіў, што ў іх кватэры крыніца чорнай энергіі на сценах і столі нешта нячыстае. Адразу ж перафарбаваў, перабяліў усё, каб было лягчэй уваходзіць у астрал. Усе смяюцца, а яго Ала кажа: «Няхай! Яны ж не ведаюць самага галоўнага ён вельмі светлы, ён умее кахаць. Нам з сынам страшэнна пашанцавала: ён незвычайны, чысты, добры чалавек І шхуну сваю ён абавязкова пабудуе, хай смяюцца»

А злева, мабыць, спіць глыбокім сном Каціная Каралева так яе ўсе клічуць у двары. У яе сем котак, і яна выносіць, выводзіць іх на прагулку некалькі разоў на дзень. Каціная Каралева прыгожая бледная дама ў выцертым норкавым манто, якога не скідае ні зімой, ні ўлетку. Некалі яна працавала касцюмеркай у мясцовым тэатры, была імпазантнай і вясёлай. Заўжды раздавала ўсім кантрамаркі, цытавала Шэкспіра і Мальера. Яна раптоўна страціла мужа: яго збіла машына на рагу перад пясчаным карерам. Ён памёр, а яна захварэла. Цяпер усё ўспрымае неадэкватна, блытае дні, імёны і цытуе драматургаў зусім не да месца

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3