Всего за 62 руб. Купить полную версию
Мінута маўчання
Стагоддзі нягод,
змагання гады,
гадзіны адчаю
Мінута маўчання.
Бой барабанаў,
гул галасоў,
салютаў гучанне
Мінута маўчання.
Маўчаць абеліскі,
крыжы і пліты маўчаць,
маўчаць незвычайна
Мінута маўчання.
Сказаны словы,
ды мала тых слоў
для ўшанавання
Мінута маўчання.
Думкай убачыш,
зазначыш душой
больш, чым вачамі
Мінута маўчання.
Цэлую вечнасць,
імгненняў мільён
мінута змяшчае
Мінута маўчання.
Мінута маўчання.
Мінута маўчання.
Калі гвалтуюць Айчыну
Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.
I калі здзекваецца нада мною хтосьці
Над Бацькаўшчынай здзекваецца ён маей,
Калі ж над ёй мяне тым крыўдзіць найцяжэй.
О Русь моя! Жена моя!..
Аляксандр БлокТак, кожны гвалт злачынны.
Справа рук сатаны.
Але гвалт над Айчынай
гвалт двайны, трайны.
Калі гвалтуюць Айчыну
гвалтуюць тваю жанчыну,
гвалтуюць маці тваю,
гвалтуюць тваю радню,
гвалтуюць цябе самога,
кроўны пачатак твой,
існасць тваю, твайго Бога
(змагаюцца Бог з сатаной).
I з гэтым гвалтам мірыцца
сябе самога забыць,
найбольшаму злу скарыцца,
найгоршым адступнікам быць.
Калі гвалтуюць Айчыну
мужчына, будзь мужчынам,
яе ратаваць ідзі,
яе заслані грудзьмі.
Няма вышэйшага чыну
няма і не было,
чым бараніць Айчыну,
калі ёй робяць зло.
Здарэнне з беларускім часам
Прымроілася мне ў сне
(мозг сонны на што ні здольны),
што сталі гадзіннікі ўсе
наручны, насценны, настольны
Спыніўся, бачу, і той,
што на галоўнай вежы,
што з музыкай залатой
біць пачынаў першы.
Не йдуць,
$$$$не звоняць,
$$$$$$$$не бюць
Трывожуся: «Колькі ж часу?»
Яны не даюць адказу,
не звоняць,
$$$$не бюць,
$$$$не йдуць.
Замерлі ўсе як адзін,
I я ўсклікаю спрасоння:
«Дык колькі ж усё-ткі гадзін?
Якая дата сёння?
Год які на двары?
Ці новы ўжо, ці стары?
Пара надыходзіць якая?
Што нас заўтра чакае?..»
I чуецца мне адказ
насмешлівая інтанацыя:
«Сказаць, што чакае вас?
Інтэграцыя Інтэграцыя»
Размова з Радзімай
Прагучаў тройчы вокліч,
што Радзіма жыве.
Прагучала малітва
«Магутны Божа».
Пайшло рэха і сціхла.
А ў маёй галаве
усё тое ж пытанне
бецца трывожна
Ты жывеш, Беларусь?
Беларусь, ты жывеш?
Беларусь, я не маю на ўвазе,
канешне,
што не сееш, не жнеш,
хлеб зусім не жуеш.
Беларусь, я пытаю
пра іншае нешта.
Што ў цябе на душы?
Што ў цябе за душой?
Што наогул з тваёю душою?
Ці ты, можа, ужо за тою мяжой,
дзе сама сабе стала чужою?
Што з душою тваёй?
Знежывела зусім?
Ці яе яшчэ нешта жывіць і грэе?
Я гляджу ў твае вочы
дзе вачэй тваіх сінь?
Твае вера, любоў і надзея?
Я гляджу ў твае вочы
мала радасці ў іх.
У вачах тваіх
скруха, страх ды пакора.
Ды яшчэ, як сказаў
хтось з прарокаў тваіх,
«Беларусі мужыцкай
адвечнае гора».
Я гляджу ў твае вочы:
што ў іх тло ці святло?
Над табой зноў пануе
сіла чужая.
Ты жывеш, Беларусь?
Ці табе ўсё адно,
як твой шлях вызначаюць,
хто твой лёс вырашае?
Ты жывеш, Беларусь?
Мы, твая кроў і плоць,
траякроць зноў
на плошчы пракрычалі,
што жыве Беларусь,
пракрычалі шматкроць
$$$$хто ў надзеі,
$$$$$$$$хто ў гневе,
хто у адчаі.
І ў тым хоры звінеў,
як вясновы капеж,
голас чысты, празрысты, юначы.
Значыць, ты, Беларусь,
не змярцвела, жывеш?
Не гучаў бы той голас іначай?..
Жывы голас
Але найбольш запаў у душу яе адказ на пытанне пра рэабілітацыю: «Не падавала і падаваць не буду я сябе вінаватай перад Радзімай не лічу. Прасіць аб рэабілітацыі прызнаць сваю віну».
З гутаркі Людмілы Майсені з былой палітзняволенай Надзеяй ДземідовічВось гэта голас!
Вось гэта і слова, і дзея!
Нізкі паклон Вам, цётка Надзея.
Нізкі паклон Вам,
спадарыня Дземідовіч.
Нагледзеліся Вы
столькі жахлівых відовішч.
Наслухаліся Вы
столькі слоў паганых.
Зведалі столькі пакут
Душа Ваша ўся у ранах.
Душа Ваша ў ранах уся,
але яна ўсё ж жывая.
Бывае, нясцерпна баліць,
баліць, але годна трывае.
Вынесла ўсё яна
здзекі, этапы, краты.
Не дасягнулі свайго
шматлікія Вашы каты.
Не вынішчылі ніяк
яны беларускасці Вашай.
Яна, як Божы знак,
давала Вам моц і бясстрашша.
Не змусілі каты Вас
скарыцца, стаць на калені.
Вышэйшыя суддзі для Вас
Радзіма і сумленне.
Ды яшчэ матчын наказ
крыху грэў Вашы грудзі:
«Надзейка, не плач.
Век так не будзе!»