Ніл Сымонавіч Гілевіч - У віры быцця стр 13.

Шрифт
Фон

НАН ці цётка Аўдотка?

А якая роля нашай акадэмічнай інтэлігенцыі ў працэсе станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы? Ці гучыць належным чынам яе слова, яе голас? Ці дастаткова яна стукаецца-грукаецца ў галоўныя дзяржаўныя дзверы, ці гаворыць, ці заяўляе, ці крычыць: «Урад, апомніся!»? Ці, можа, хто думае, што ў гэтым працэсе весці рэй будуць цётка Аўдотка ці дзед Міхед з Камароўскага рынку?..

Калі Акадэмія працуе на беларускую нацыянальную ідэю гэта выдатна. А калі наадварот? Калі супроць гэтай ідэі? Дык тады чаму яна беларуская? Вядома, ёсць у НАН РБ інстытуты мовы, літаратуры, гісторыі, філасофіі, ёсць ІМЭФ Ёсць і шмат робяць на карысць Бацькаўшчыны. Але бяда ў тым, што ўся Акадэмія ў цэлым не выконвае тую місію, якую павінна выконваць як НАН Беларусі. Не зяўляецца прыкладам, узорам для ўсёй астатняй інтэлігенцыі краіны.

1998

Дык будзем судзіць?

Чытаю і ахоплівае жах. Наколькі ўсё было страшней, чым мы сёння думаем, разумеючы заднім розумам. Многія ўжо гатовы лезці ў суддзі паэтаў той жахлівай эпохі.

И благодарного народа он слышит голос: «Мы пришли сказать: где Сталин там свобода, мир и величие земли».

Гэта Ганна Ахматава. Падобныя радкі ёсць і ў Мандэльштама. А вось страфа з Пастэрнака: «Смех у завалин, и мысль от сохи, и Ленин, и Сталин, и эти стихи».

Ахматава пісала працытаваныя мной радкі ў тыя дні, калі стаяла ў чарзе, каб перадаць арыштаванаму сыну кавалак хлеба Дык будзем судзіць?..

1998

На Беларусь у Вільню

Як успрымалася Вільня людзьмі, якія там нарадзіліся? Паэтка Наталля Арсеннева: «Больш як пятнаццаць год мне давялося жыць на чужыне, у Польшчы, але хоць раз на год я прыязджала на Беларусь, у сваю родную Вільню, або да мужавых бацькоў у Валожыншчыну». («Між берагамі», 1979).

Вось так успрымалі, і толькі так! Асабліва ў часы «Нашай нівы» і ў міжваенны перыяд (19201939), калі ў Заходняй Беларусі Вільня была сталіцай культурнай аўтаноміі. Там усё засяродзілася, там! Натуральна засяродзілася і натуральна Вільня стала сталіцай.

1999

Лепш бы не ведаць

У Народнай Рэспубліцы Балгарыі было 70 тысяч «стукачоў» то бок, адзін на кожныя 130 чалавек! А сярод інтэлігенцыі адзін на кожныя 10 чалавек. Удумацца толькі: кожны дзясяты інтэлігент сакрэтны супрацоўнік Камітэта Бяспекі! Ну і «працаваў жа»: паведамляў, дакладваў, то бок даносіў

Як гэта кажуць: лепш бы не ведаць такое.

1999

Вось вам і роля музыкі

Слухаў па радыё ўрыўкі нямецкіх патрыятычных песень і маршаў канца 1930-х гадоў. Гэта страшна. Страшна ад закладзенай у іх сілы. Гэтыя рытмы, гэтыя выкрыкі Устаяць цяжка. Масавы псіхоз непазбежны

Вось вам і роля музыкі. Пад такую музыку пойдзеш не толькі nach osten. І ў пекла пойдзеш.

Славянская музыка нават гераічная зусім не тое.

7. XI.2000

І гэта па радыё!

15 лютага 2001 года, у 5:30 раніцы, па радыё прагучала вось такая песня (у выкананні групы «Агата Кристи»):

Улыбаются кошки, Улыбаются мышки, Улыбаются черви В куче дерьма.

Улюбляются кошки, Улюбляются мышки, Улюбляются черви В куче дерьма

Гэта прапагандысты культуры і мастацтва прапануюць замест паэзіі Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Някрасава, Блока, Маякоўскага, Ясеніна, Пастэрнака, Твардоўскага,  калі браць толькі рускую паэзію, паколькі гэтая «черведерьмовая» песня складзена на мове рускага народа.

Не здзіўлюся, калі заўтра запросяць гэты «черведерьмовый» гурт спяваць у сталіцу нашай дзяржавы і над галоўным праспектам Мінска будуць вісець транспаранты, на якіх літарамі, велічынёй па сабаку, напісана: гурт «Агата Кристи». Ну вядома, запросяць! Павінны ж і мінчане ведаць, як «улюбляются черви».

2001

Але ёсць і другое

Калі мы не авалодваем такой міжнароднай мовай, як руская, мы адразаем сябе ад галоўнай крыніцы жыццёва неабходнай нам разнастайнай інфармацыі (навуковай, эканомікагаспадарчай, палітычнай, культурнай і г. д.). Нехта скажа: дзеля гэтага можна авалодаць і карыстацца ангельскай, яна пашырана ў свеце яшчэ больш, чым руская. Пагадзіцца з такім довадам нельга: і тысяча, і нават сто тысяч беларусаў могуць авалодаць ангельскай, але ўвесь беларускі народ на гэта проста не пойдзе, гэта нерэальна, ды і няма сэнсу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3