Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

 Забю!  зароў між тым доўгавалосы, кінуўся да свайго століка, ухапіў пустую бутэльку, разбіў аб край і, утрымліваючы за рыльца так званую ружачку, марудна пайшоў назад, да яго.

 Сцеражыся, Максім!  пачуў ён усхваляваны крык Юлі.

 А як адзін на адзін? Слабо?  гучна спытаў ён доўгавалосага.

Адразу ўсе спыніліся. Чакалі.

 Тым горш табе!  рынуў на яго той.

Максім паспеў адскочыць у бок, падхапіў з падлогі крэсла і з размаху абрынуў на галаву доўгавалосага. Той пахіснуўся, рука з разбітай бутэлькай апусцілася, марудна асеў на падлогу.

Праз некалькі хвілін бойку спынілі міліцыянты.

Гарадскі аддзел быў амаль побач. Апыталі афіцыянтку. Усіх удзельнікаў адвялі ў пастарунак.

Пяных задзірак зачынілі ў малпачнік, а Юлю з Максімам, як непаўнагадовых, праз нейкі час адпусцілі дамоў.

Максім правёў дзяўчыну да падезда, хацеў адразу пайсці да цёткі, але Юля павяла яго з сабой.

 Што здарылася?  убачыўшы Максімаў твар з набухлым вокам, устрывожана запыталася Юліна маці. Выйшаў са свайго пакойчыка і Кірыл.

 Няслаба падмаладзілі, адно пракаментаваў ён.

Максіму зрабілі халодны кампрэс. Ён пасядзеў крыху і хутка развітаўся.

Начаваць ён пайшоў да цёткі. Пабачыўшы яго твар, цётка Люба ахнула і замітусілася: прапанавала нейкія лекі, знайшла і прыклала да вока бадзягу, каб хутчэй сышла гематома.

 А галава не баліць? Можа, да лекара варта звярнуцца?

Максім, як мог, супакоіў жанчыну. Давялося і коратка расказаць ёй пра тое, што з ім здарылася.

 Ну, няхай,  урэшце згадзілася тая.  Такая ўжо ваша мужчынская доля: бараніць свой дом, жанчыну, сямю.

Раніцай Максім сабраўся, пацалаваў цётку Любу і заспяшаўся на аўтавакзал.

Праз тыдзень ён ўжо ўладкаваўся на новым месцы, у інтэрнаце спартыўнага профілю. Пачалося новае жыццё. Многае ў ім яму спадабалася: цікавыя, прафесійныя трэніроўкі, непахісны распарадак дня, зусім па-іншаму, больш цікава і мэтаскіравана праходзілі і заняткі ў школе.

Усё радзей і радзей даводзілася сустракацца з Юляй. На гэта ён звычайна скарыстоўваў напоўніцу адзіны выхадны дзень. Аднойчы дзяўчына сама прыехала да яго. Максім паказаў ёй інтэрнат, месца, дзе жыў, стадыён. На развітанне Юля моцна пацалавала яго і адразу заспяшалася ў аўтобус.

Неасэнсаваная трывога і сум пасяліліся ў Максімавай душы. І зноў усё часцей яго ахоплівала пачуццё адзіноты. Прадчуваў, што наперадзе чакаюць вялікія, але пакуль яшчэ не зусім для яго акрэсленыя змены.

V

Гранд стадыён. Францыя. Ліён

Перапынак Палыч выкарыстаў творча і ад пачатку да канца. Намаляваў на планшэце некалькі імклівых схемаў з камбінацыямі, заклікаў не аддаваць сярэдзіны поля, ні ў якім разе не правальвацца ў абароне, як здарылася ў першым тайме, і лавіць саперніка на контратацы. Так яны на чужой паляне, але вырваць перамогу, і тым больш нічыю, цалкам рэальна. Мы чаго сюды ехалі апынуцца ў якасці дрэваў? І ўжо на выхадзе спытаў Максіма:

 Ну як, не прапусціш?  А ў самога задрыжэў голас, і ён толькі ласкава падштурхнуў хлопца ў спіну рукой: Зрабі, што здолееш!

І адразу пачалося сапраўднае пекла. Стадыён кіпеў незадаволеным гулам. Ліёнцы, нібы машына, якой дадалі хуткасці, хваля за хваляй накатваліся на вароты. Настырныя цёмнаскурыя крайнія, атакі якіх пачынаў усё той самы плэймейкер Бурэ (не забіў пенальці і таму быў вельмі разюшаны), раз-пораз небяспечна забягалі ў штрафную, і толькі іх паспешлівасць, ігнараванне вугла абстрэлу і рэакцыя яго, брамніка, зноў і зноў выцягвалі пагрозлівую сітуацыю. Гол наспяваў, усе гэта адчувалі, але але яго не было.

Дабавілася працы лайнсманам, бо абаронцы гублялі сілы і пачалі рызыкоўна ствараць штучныя афсайды. Урэшце нехта з суддзяў непазбежна затрымаўся з адмашкай, і варатар Максім Гудаў зноў аказаўся адзін на адзін з нападаючым сапернікаў. І зноў на нейкае імгненне пачуццё адзіноты ахапіла яго, калі раптам убачыў, што бэкі праваліліся, а проста па цэнтры ў штрафную ўрываецца цемнаскуры паўабаронца сапернікаў Мбвана і ніхто са сваіх бэкаў ужо не здолее яго спыніць. Кароткія, ліхаманкавыя думкі прабеглі ў галаве Максіма. Самае важнае ў такі момант для галкіпера гэта з хуткасцю кампютара перабраць усе варыянты далейшага, адгадаць напрамак удару, бо выскачыць на перахват ён ужо не паспяваў, і не даць падмануць сябе абводным фінтом, на якія быў асабліва здольны цёмнаскуры хаўбэк, што ён ужо ведаў з папярэдняга прагляду відэазапісу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3