Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны (зборнік) стр 7.

Шрифт
Фон

 Прагледзеў праз Сеціва. Найлепшы футбольны матч усіх часоў і народаў, як палічылі яшчэ ў мінулым стагоддзі.

 І што за матч? Хоць я ведаю, але Ну-ка

 Бразілія Вугоршчына. На чэмпіянаце свету тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят шостага года. Ды яшчэ так званую Бітву пры Бёрне, на чэмпіянаце свету ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят чацвёртым годзе самую драматычную бойку ў гісторыі футбола.

 О-о, гэта была гульня! Я і цяпер пад настрой гляджу раз на год.

 А яшчэ чэмпіянаты свету з удзелам Чылаверта.

 Дарэчы, пра твайго куміра. Многія спецыялісты лічаць яго гульню занадта рызыкоўнай, а самога апантаным, варятам, які па хадзе матча штурхаў за сабой у гэтую своеасаблівую апантанасць і ўсю каманду. А ягоныя рэйды да чужых варот? Варяцкія, інакш не скажаш, галы, якія ён забіваў? Але, чаго не адымеш, дык гэта таго, што ён сапраўды быў геніяльным галкіперам. Геніяльным варятам. І яшчэ. Брамніку заўсёды варта быць гатовым ахвяраваць сабой. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят шостым годзе, у фінале Кубка Еўропы, немец Берт Траўтман атрымаў траўму, але працягваў гуляць да канца, бо замены яму не было. Яны выйгралі 3:1. Пасля гульні аказалася, што ў яго зламаная шыя.

* * *

Яшчэ па дарозе дамоў Максім патэлефанаваў з мабільніка Юлі і дамовіўся сустрэцца. Апошнім часам ён рэдка бачыў дзяўчыну, хіба што калі праводзіў яе са школы. Яны сябравалі ўжо гады два.

Юля за год неяк раптоўна вырасла і расквітнела.

Бацька дзяўчыны быў галоўным інжынерам на мясцовым крухмальным заводзе, а маці загадчыцай пашывачнага атэлье. Максім ведаў, што Юліны бацькі ўвогуле нічога не мелі супраць іх сяброўства, але лічылі гэта часовай падлеткавай зявай і, як прагаварылася аднойчы са смехам яму Юля, былі радыя і таму, што ён, Максім, хоць і з неўладкаванай, небяспечнай сямі, але хлопец прыстойны, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, не ўжывае спіртнога, не паліць і, крый божа, не шыраецца. А што прысвяціў сябе спорту і хоча стаць футбалістам дык гэта таксама ўсё падлеткавае. Вось скончыць школу, і пачнецца сапраўднае жыццё. З пытаннямі іншага парадку: вучыцца далей альбо адразу служыць у войску, кім і дзе працаваць, як зарабляць грошы, каб утрымліваць сямю і дзяцей.

Некалькі разоў Максім заходзіў да дзяўчыны на кватэру. Не ў параўнанне, яе бацькі былі заможнымі і ўсяляк песцілі дачку. Юлін брат Кірыл заканчваў школу і хацеў паступіць у прэстыжны прыватны сталічны інстытут. Было ў яго, як ведаў Максім, і тайнае захапленне: ён іграў на гітары, збольшага спяваў і складаў музыку. Зухаваты, са срэбранай завушніцай, моднай прычоскай і апрануты на поўны прыкід, ён выклікаў у Максіма дваістае пачуццё: з аднаго боку павагу да творчай, як ён лічыў, рысы ў таго ў характары, а з другога прыхаваны недавер да яго здольнасцяў. Спяваў Кірыл то па-англійску, то па-руску, і неяк, на яго думку, з чужых галасоў. І тэксты песняў былі, на яго погляд, слабаватыя. Папса. Ты б на роднай мове паспрабаваў, параіў ён яму аднойчы, але Кірыл зняважліва адмахнуўся: Несучасна, зараз усе па-англійску бацаюць.

* * *

Максімаў бацька сядзеў за бутэлькай піва, быў не ў гуморы. Маці яшчэ не прыйшла з работы.

 Ты б не паліў у хаце,  зрабіў заўвагу Максім.

У адказ бацька ўзняўся з зэдліка і адчыніў фортку. Хлопец заўважыў раптам, што той ужо на галаву ніжэй за яго.

 Чаму не на працы?  зедліва пацікавіўся Максім.

 Не падышла, значыць. Шукаю лепшую.

 Маці пашкадуй.

 Уладкуюся. Абяцалі на днях. Паеш, там маці табе пакінула тое-сёе. Сам і разагрэй.

Максім хацеў расказаць яму пра размову з трэнерам, пра інтэрнат, але чамусьці перадумаў, вырашыў адкласці да вечара, калі прыйдзе маці.

Трэніроўка патрабавала адпачынку, але жаданне пабачыць Юлю было мацнейшае. Хлопец зайшоў да сябе ў пакойчык, пераапрануўся і выцягнуў з паліцы кніжку, між старонкамі якой ляжалі грошы, якія яму ахвяравала цётка.

Паловы грошай не хапала. З хвіліну ён шукаў іх, але дарэмна. Урэшце, усё было і так зразумела: піва на стале, пад ім пустая бутэлька з-пад гарэлкі. Ад крыўды перахапіла дыханне.

 Грошы браў?  спытаў ён у бацькі, ледзь стрымліваючыся.

 Пазычыў крыху,  не стаў той адмаўляцца.  На днях вярну, не сумнявайся.

Максім моўчкі агледзеў яго постаць, пакамечаную вопратку, непаголены твар і, праглынуўшы камяк у горле, выскачыў за дзверы. У інтэрнат,  вырашыў канчаткова.  І неадкладна.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3