Юры Станкевіч - Брамнік заўжды самотны (зборнік) стр 5.

Шрифт
Фон

Цётка Люба слухала, ківала, думала нешта сваё.

А праз дзень уручыла яму мабільны тэлефон і грошы на праезд.

 Месяцы на тры хопіць,  дадала яна,  а потым разбяромся. Не згубі мабільнік. Гэ-х ты, сваяк мой гаротны. А кампютар, ужо прабач, пабагацееш дык купіш сам. Ахвярую што магу.

Ён горача дзякаваў. Абяцаў цётцы дапамагаць, чым можа. Ведаў і ўвесь час памятаў, што цётчына дачка Вольга захварэла на анкалогію і памерла ў дзіцячым узросце, а муж сышоў да маладой, і што цётка Люба ўвесь час адна. І не сказаць, што заможная.

III

Гранд-стадыён. Францыя. Ліён

Корнер гэта заўсёды вялікая небяспека для галкіпера. Не раз і не два Палыч, як трэнер, паўтараў яму, што асцярожнасць не загана, і кожны выхад з варот на перахват мяча павінен быць маланкава і з матэматычнай дакладнасцю пралічаны на адпаведнасць, інакш ствараецца рэальная рызыка прапусціць крыўдны мяч. У кожнай камандзе існуюць засакрэчаныя найграныя камбінацыі на падачу вуглавога ўдару. Выконвае такі вуглавы звычайна адзін і той самы ігрок, альбо два. Перадусім ён калі-некалі сігналізуе, як будзе біць, у якую кропку ля варот, каб туды набягалі паўабаронцы, форварды ці падкраўся хто з высакарослых бэкаў, альбо проста разыгрывае мяч кароткім пасам на выхад у штрафную саперніка.

Цяпер гаспадары паляны спяшаліся, і чарговы вуглавы, не раздумваючы, разыгралі кароткім пасам у адзін дотык. Мяч падхапіў паўабаронца Нумба увішны мурын з шапкай заплеценых валасоў на галаве дрэдамі, і пачаў змяшчацца да цэнтра, неблагім дрыблінгам абышоў паўабаронцу Віталя Шаўцова, а пасля аднаго з бэкаў Максім нават не паспяваў заўважыць каго, пракінуў мяч сабе пад удар, пад левую нагу. Знаёмы яго фінт для варатара. Максім памятаў гэта з папярэдняга прагляду відэазапісу. Тым не менш удар заспеў яго знянацку. Мяч пайшоў верхам, у правую дзявятку. Менавіта туды, захапіўшы, як рэзерв на паратунак, некалькі дзясятых доляў секунды, і кінуў ён у скачку сваё цела. Ад рукі мяч зрыкашэціў у перакладзіну і непрадказальна вылецеў назад, у штрафную, куды ўжо набягалі і форварды гаспадароў, і свае бэкі. У мітусні апошнія і выбілі мяч за бакавую.

Сэйв! падумаў ён, падхопліваючыся з зямлі.

Стадыён зноў расчаравана ахнуў. Напруга крыху аслабела, але пільнасць, як ён адчуваў, не варта было губляць нават на імгненне. Недарэмна, як ён ведаў, за дзевяноста хвілін матча варатар губляе ў вазе ад трох да пяці кілаграмаў.

Між тым, час хоць, на яго погляд, вельмі марудна, але няўмольна для гаспадароў, бег да перапынку. Няўмольна, бо ісці ў распранальню, не забіўшы гола, яны, гаспадары пляцоўкі, не жадалі. Пэўна, на гэта і была ўстаноўка іх трэнера. Забіць. Хоць бы адзін мяч. Тады і зявіцца ўпэўненасць у сваіх сілах, і наадварот пачуццё прыгнечанасці ў гасцей. Як ужо ведаў Максім у спартыўнай прэсе прагназавалі вынікі дзвюх сустрэч. У мясцовых сродках масавай інфармацыі ў спартыўнай прэсе цалкам аддавалі перамогу сваёй камандзе, і наадварот лічылі іх, футбалістаў з невядомай Беларусі, аўтсайдарамі, вартымі памяркоўнай паблажкі, ледзь не пагарды. Успрымалі трэцеразрадным заводскім клубам, які цудам прасачыўся ў плэй-оф Еўралігі, і тое, дзякуючы зніжцы ўзроўню асабістага складу каманды, жаданнем даць адпачынак асноўнікам перад адказнымі матчамі. Букмекеры цалкам нібы змовіліся прымалі стаўкі на карысць гаспадароў пляцоўкі з максімальна завышаным каэфіцыентам.

* * *

Мяч зноў упарта затрымліваўся на іх палавіне поля. Максім бачыў, як паўабаронцы раз-пораз памыляліся і прайгравалі адзінаборствы. Хапала і тэхнічнага браку. «А што, калі ў гаспадароў выкінуць на замену, нібы чорцікаў з партабачкі, пару сваіх найлепшых форвардаў, так званых джокераў?» думаў ён.

Але да замены пакуль не даходзіла. Пару разоў яму білі з-за штрафной, метраў з дваццаці пяці. Максім даволі ўдала адбіў абодва ўдары. Прадчуваў, што самае цяжкае чакае яго наперадзе. Пачуццё адзіноты зноў ахапіла яго, але ненадоўга.

Надзея ўспыхнула ў ім, калі раптам пабачыў, як завабіліся атакай гаспадары і праваліліся іх абаронцы адразу двое. Нападаючыя, нашыя хлопцы, праскочылі іх і апынуліся проста перад варотамі Жуля Дзюпона галкіпера гаспадароў, але на іх ужо набягалі, вярталіся бэкі. Не зусім падрыхтаваны ўдар хоць і з цяжкасцю, але выцягнуў з ніжняга вугла іх варатар. Сэйв!  з павагай падумаў ён пра Дзюпона.  Выдатны майстра.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3