Атлусцеў ты там у вобласці. Ведаеш жа, што і я у адпачынку, і футбол не мой профіль. Бывай!
І трэнер Пётр Сманцар раздражнёна кінуў слухаўку на рычаг.
Але назаўтра, калі крыху астыў, ён, быццам нехта штурхаў, усё-такі пайшоў на Лаўніцкі мясцовы стадыёнчык, занядбаны і неўпарадкаваны, дзе пачыналася ўжо традыцыйная летняя фінальная гульня дзіцячых каманд. Гульня амаль без заўзятараў праходзіла спачатку даволі вяла. Варатар Максім Гудаў, які і быў мэтай яго інтарэсу, высокі, гнуткі хлопец, узяў пару мячоў, адзін з якіх, на думку трэнера Сманцара, быў стоадсоткава галявы, потым засумаваў, але неўзабаве стаў выяўляць сваю незвычайную актыўнасць: камандаваў абаронцамі, гнаў іх наперад, выбягаў з варот далёка за штрафную і, урэшце, выканаў пенальці сам забіў гол.
* * *Трэнер Сманцар, між тым, вырашыў давесці сваю добраахвотную місію да канца, вылавіў пасля гульні хлопчыка, прадставіўся і прапанаваў:
Не супраць, калі я пагавару з тваімі бацькамі?
Пара табе, братка, рэалізавацца ў жыцці.
Высокі, пад сто восемдзесят вызначыў Пётр Сманцар хлопчык зацікаўлена агледзеў незнаёмага дзядзьку шэрымі вачыма, нерашуча правёў далонню па коратка стрыжанай светлавалосай галаве.
Навошта? І пры чым тут бацькі?
Табе варта пачаць ездзіць на трэніроўкі ў абласную футбольную школу. Упэўнены цябе залічаць.
Праўда? вочы хлопчыка ўспыхнулі радасцю.
Зуб стаўлю, пажартаваў трэнер Пётр Сманцар. Там у мяне сябра дырэктарам Міхась Катовіч. Былы футбаліст. Можа, чуў пра такога?
Чуў, памаўчаўшы сказаў хлопчык, ён калісьці гуляў за Дынама. Так?
Добра, што ты ведаеш. Дык згода? Тады паехалі. Вунь і мая тачка стаіць.
Але адказам на прапанову была нечаканая зацятасць. Максіма нешта турбавала.
Усё высветлілася, калі трэнер Сманцар разам з хлопчыкам зайшлі да таго ў кватэру. Яшчэ ў кутку, у вітальні, ля вешака, ён мелькам убачыў сетку з пустымі бутэлькамі, убогую мэблю, пашарпаныя шпалеры, пачуў пах тытуню. І ўвогуле, пах неўладкаванасці і галечы.
Максімаў бацька, азызлы, з нездаровым тварам, сядзеў на кухні і паліў. Ад яго да таго ж ледзь улоўна несла алкаголем.
У спартыўную школу? спытаў ён. Ну, дык у чым праблема? На здароўе. Няхай трэніруецца.
Трэнер Пётр Сманцар сеў на зэдлік, які яму прапанавалі, і пачаў тлумачыць. Да школы адсюль каля пятнаццаці кіламетраў. Туды ходзіць аўтобус.
Трэніроўкі спачатку па тры разы на тыдзень.
Аўтобус бясплатны? перапыніў яго бацька хлопчыка.
Не. Білеты і ўзмоцненая пайка гэта ўжо ваш клопат.
Тады я пас. Вам трэба вы і аплачвайце. Нічога акрэсленага не сказала і маці хлопчыка, якая вярнулася з працы (бацька, як аказалася, быў увогуле часова беспрацоўны), крывіла вусны ў няшчырай усмешцы, таксама запаліла. Ёй было відавочна цяжка ад прысутнасці незнаёмца.
Трэнер Пётр Сманцар развітаўся і сышоў.
Не крыўдуй на нас, Максімка, адразу звярнулася да сына маці. Прысядзь, паеш. Вось бацька ўладкуецца на працу адразу замовім табе, што трэба.
А пакуль тое, можа за бутэлечкай для вас збегаць? зедліва спытаў ён. Ці пустую тару здаць? І, грукнуўшы дзвярыма, выскачыў з кватэры.
Так, ён крыўдаваў на бацькоў. І не за тое, што не знайшлі сябе ў жыцці, а за тое, што пачалі піць.
З іншага боку бацькоў не выбіраюць. Вось вырасце крыху і ўсё будзе інакш. Гэ-х-х, як яму хочацца паступіць у тую знакамітую школу, стаць футбалістам! Галкіперам. Такім, як вялікі Луіс Чылаверт.
Напісаць бы яму ліст, спытаць парады. Але
Максім спыніўся ў роспачы. Сонца перайшло ў зеніт. У двары было пуста. Пагаварыць з кім? Няблага б з Юляй, дзяўчынкай з паралельнага 6 Б, з якой зусім надаўна пачаў сябраваць. Дык яна, пэўна, на лецішчы. Пайду да цёткі урэшце вырашыў Максім.
* * *Заходзь, абрадвалася пляменніку цётка Люба. Абедаў сёння? Гавары праўду.
Не паспеў.
Нешта ты змрочны. Зноў з бацькамі дрэнна? Ну, можаш не адказваць, і так усё бачна. Сядай за стол будзеш есці.
Праз гадзіну ён выклаў цётцы ўсё. Любіў яе. І што бацькі пюць, і што ён вельмі хоча трэніравацца ў спартыўнай футбольнай школе, і што няма грошай на праезд. І ўвогуле у яго дома няма нават якога таннага кампютара і таго горш ён не мае мабільніка. А ён так хоча глядзець у запісу матчы з удзелам свайго ўлюбёнага Луіса Чылаверта. І што надакучыла і сорамна прасіць, каб яму далі гэтых запісаў-праглядаў, асабліва чэмпіянатаў свету, у сяброў аднакласнікаў, калі заходзіць да тых у госці.