Вонка, вонкі за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, і дзе ён дзеўся вонка?
Ворах страх. Аж у мяне ворах па целу пашоў.
(Здаецца, што варушацца валосікі на целе.)
Восець асець, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі.
Вотачкая гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая.
Вотліж адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны рэшткі ад прасеенай мукі. Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны.
Вохкала хто вохкае, скардзіцца. Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не забеш.
Вљда віхлясты; яшчэ сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта добрая вуда, усё сабе грабець.
Вуды́р пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў.
Вужок вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужкá нехта забіў, а вужы́ца адна асталася.
Вужэлкі, вужлаё неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі.
Вљлі галубы; яшчэ галубоў прызываюць: вулівулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу.
Вуллё вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці.
Вуры́ць біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў.
Вусацень вусач. Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.
Выбіцца спрацавацца, стаміцца. Выбіўся як шпак на гэтай рабоці.
Вы́бушнець, пабушнјць раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
Выбыць адбыць, пражыць сваё. Яна ж і нагой не кратала, выбыла свае дні.
Вы́вараць вывернутыя ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў.
Выгаліць накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
Выграб збіранне, абіранне. Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
Выдурнівацца прыкідвацца, дуракаваць. Не выдурнівайся бярыся за розум.
Вы́залець азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.
Вы́зверак злы, звераваты. Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
Вызнавáць выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
Вы́казаць выдаць. Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
Вы́камандаваць выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
Вы́канаць заходзіцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
Выкат выраз у сукенцы. Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
Выкаціць нарадзіць, прывесці. Каза трох казлянят выкаціла.
Вылáджвацца збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
Вы́ладнець папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны значыць пазорысты, паглядны.)
Вы́лівень, вылівак яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
Вылупак франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
Вы́лупіцца прарэзацца, глянуць. З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
Вымагаць прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
Вы́мантачыць выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
Вы́маўчаць змоўчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
Вымышлјнне прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
Вы́мякшыць вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
Вынас плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.
Вы́парак неслух. І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.
Вы́паўзень скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.
Выпінáцца вытыркацца, вылучацца, сіліцца.
Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.