Яўген Аснарэўскі - Трыкутнік Караля стр 10.

Шрифт
Фон

Віка была з добрай і нябеднай сямі, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.

Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Яна бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася. Звычайна да яе не прыходзілі сны, але на гэты раз, як толькі яна закрыла вочы, яе свядомасць правалілася ў мутны вір

Глава 4. Сон Вікі

Вялікая авальная зала была слаба асветлена свечкамі, патрэскваўчымi ў пазалочаных падсвечніках. У прыгожым разьбяным крэсле, паклаўшы ногі ў ботах на аксамітную падушку з кутаскамi, сядзеў чалавек, які здаваўся пагружаным у глыбокі роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабілі яго падобным на сівога старога, якi успамінае дзянькі бесклапотнай маладосці. Шаўковыя адзення і ордэн у выглядзе зоркі, на грудзях, паблісквалі ў паўзмроку. Ён церабіў пальцамі карункаваю хустку. У чалавека былі вялікія вочы і арліны нос. На некаторай адлегласці ад яго, у поўнай павагi паставе, стаяў стары чалавек з вялікімі вусамі, падпяразаны велізарным, вышытым золатам, поясам. Можна было здагадацца, што гэта падданы таго, хто сядзеў у крэсле.

 Ваша Вялікасць,  мякка сказаў вусаты слуга па-польску,  той, каго вы маеце ласку чакаць тут.

Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, не перастаючы церабіць пальцамі хустку і не паднімаючы позірку, ціха адказаў:

 Хай увойдзе.

Праз некалькі імгненняў у зале ўжо стаяў худы чалавек, у дзіўным, не па модзе таго часу, строі, з вусамі і барадой, доўгім носам, вялікімі вачыма. Ён злёгку пакланіўся каралю.

 Вось вы і прыйшлі, сказаў Панятоўскі, падняўшы погляд на госця.  Пакіньце нас адных.

Вусаты ў залатым поясе і яшчэ адзін слуга, які стаяў ля мармуровай статуі, пакланіліся і выйшлі, зачыніўшы за сабою дзверы. Нейкі час у пакоi была амаль поўная цішыня. Было чуваць крокі прыслугі і гасцей караля за дзвярыма. Адна са свечак стала вэндзіць і мігацець. Кароль глядзеў на яе танцуючы агеньчык і працягваў церабіць карункаваю хустачку. Нарэшце, адклаўшы яе ў бок, ён паклікаў госця да сябе жэстам рукі і ціха вымавіў:

 Падыдзіце бліжэй, Панурыш. У гэтым палацы і наогул ва ўсіх маіх палацах, столькі вушэй, што кожны мой ўдых і выдых апісваецца і адпраўляецца імператрыцы наўпрост у Пецярбург. І хоць мы з вамі будзем абмяркоўваць мае асабістыя справы, а не  тут кароль ўзвысіў голас,  барані нас Усявышні, не бунт жа  ён зноў стаў гаварыць ціха,  мне б хацелася, каб нашу справу ведалі толькі мы. Мы паглядзім, цi ажыццявіцца маё жаданне.

Кароль рухам вачэй паказаў на крываногі пуф, мяккае сядзенне якога было абцягнута чырвоным аксамітам, і калі яго госць падышоў, зняў з пуфа чорны кій са сярэбранай булавешкай і сказаў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3