Пісьменнік жыве адзін?
Але.
Гэта добра. Калі чалавек пазбаўлены сямейнае мітусні, ён засяроджваецца на вечных праблемах. Між іншым, цырымонія ўзнагароджання ўжо адбылася. Заўтра ў газеце зявіцца паведамленне. пісьменнік выступіў з узнёслай прамоваю.
Не зрабіць гэтага было б вяршыняю няўдзячнасці, імгненна знайшоў патрэбны тон шэф бяспекі.
Пагатоў атрымаўшы да ордэна дадатак ў выглядзе былой каралеўскай наложніцы. Зрэшты, табе ўжо далажылі. Сядай.
Кароль наліў суразмоўніку віна і падсунуў талерку.
Дзе рукапісы?
Шэф бяспекі, перажоўваючы кавалак халоднай бараніны, паказаў вачыма на прынесеныя ім пульхныя валізкі.
Праблемаў з сябрам не ўзнікала?
Мы душэўна паразмаўлялі, і я выправіў яго да пісьменніка за пяць хвілінаў да таго, як тэлефанаваць пра вашае запрашэнне. Пісака, вядома, адразу насцярожыўся, і праз гадзіну сябар сеў у таксоўку з гэтым вось багажом. Адзінае, што там кодавыя замкі. З эстэтычных меркаванняў я вырашыў іх не чапаць. Можаце зрабіць дэфларацыю ўласнымі рукамі.
А што, нельга было спытаць код?
Мы не паспелі, крыху занепакоіўся шэф бяспекі.
Што значыць не паспелі? падазрона запытаўся кароль.
Працавалі ў цэйтноце, унікліва сказаў уладальнік бародкі-эспаньёлкі і асцярожліва змяніў тэму. Ваша вялікасць, істотная акалічнасць: пісьменнік не прызнаваў кампутара і пісаў простай шарыкавай асадкай.
Мне заўсёды падабаліся людзі кансерватыўнага складу, заўважыў кароль. Іх лепей разумееш. З імі меней клопату. Але ў свеце няма дасканаласці. Гэтыя людзі абцяжараныя сваімі старамоднымі ўяўленнямі. Таму клопату хапае. Якія варыянты развіцця сюжэта ты прапануеш?
Шэф бяспекі вырваў з нататніка спісаны з абодвух бакоў аркуш. Кароль прабег яго вачыма і незадаволена зморшчыўся.
Ты ператаміўся. Першае абсалютна непрымальнае. І другое. І трэцяе. Папаўзуць чуткі. Пункт чатыры Ты што, зусім зехаў з глузду? Сёння я чапляю табе на грудзі ордэн, а заўтра ты сам Дарэчы, я падпісаў таемны ўказ. Насамрэч ордэн атрымаеш ты.
Начальнік бяспекі з неўласцівым яму, здавалася б, спрытам спружыніста ўскочыў і па-вайсковаму выцягнуўся.
Ордэн Белай Мышы па-ранейшаму ляжаў на ядвабнай падушачцы, пераліваючыся дыяментамі, якія ад пошугаў агню ў каміне набывалі густы крывавы колер. Кароль падняўся ўслед за познім госцем і прышпіліў яму ўзнагароду насупроць сэрца.
Ну а цяпер скажы, ты хочаш заўтра ўчыніць суіцыд?
Манарх сеў і перагарнуў аркуш з прапановамі.
Ужо лепей А што?.. Стары добры сродак, выпрабаваны на філосафе. Толькі не проста доўгатэрміновая камандзіроўка, а творчая. Творчая доўгатэрміновая камандзіроўка. Берлін, Рым, Парыж Што там яшчэ?.. У паведамленні для прэсы абавязкова падкрэсліць: за кошт дзяржавы. І гэта святая праўда.
Калі будзем выпраўляць, ваша вялікасць? Адказ у караля ўжо быў гатовы:
Мяркую, аптымальны час сённяшняя ноч. Манарх глянуў на старадаўні насценны гадзіннік з двума амурамі. Скажам, а першай. Аформіш адезд уласнаручна.
Жанчына?
Каб яму не было сумна
А вы дазволіце?..
Ах ты, стары грахаводнік!
Ваша вялікасць, хіба не вы любіце паўтараць, што грахі гэта ўчынкі, якія прыемна ўспамінаць?
Яна ж будзе яшчэ цёпленькая ад ягоных абдымкаў
У гэтым ёсць свой шарм. За адным разам пакажам пісьменніку цікавае кіно. Так бы мовіць, на дарожку
Апошнія словы каралю чамусьці не спадабаліся. Ён дэманстрацыйна глянуў на гадзіннік. Залатыя стрэлкі-алебарды рыхтаваліся сустрэцца на лічбе XІІ.
Пачуўшы, як «мерседэс» шэфа бяспекі крануўся, кароль загадаў неадкладна выклікаць міністра паліцыі.
Галоўны паліцыянт краіны быў поўнаю супрацьлегласцю шэфа бяспекі: высокі, падхорцісты і да бляску выгалены. Кароль сардэчна павітаўся з ім за руку, пасадзіў госця за стол і наліў віна.
Не, нічога не здарылася, адказаў манарх на запытальны позірк. Проста захацелася пасядзець з чалавекам, якому давяраеш, нібы самому сабе. У краіне такіх двое: ты і начальнік службы бяспекі. Ён толькі што пайшоў. Дзяржаўныя справы Засталося пару нюансаў, якія мы не паспелі абмеркаваць. Я не затрымаю цябе. Праз гадзіну будзеш абдымаць сваю здобную жоначку або каго захочаш. А пакуль узбадзёрся старым добрым бургундскім. Бараніна, праўда, астыла.
Міністр паліцыі акуратна асушыў келіх, прамакнуў вусны сурвэткаю і агледзеў стол.