Алесь Аркуш - Захоп Беларусі марсіянамі стр 2.

Шрифт
Фон

Будынак, дзе месьцілася рэдакцыя, Дудар знайшоў хутка ён знаходзіўся амаль на цэнтральным пляцы горада. На шчасьце, паэт засьпеў рэдактара газэты на працоўным месцы. Гэта быў мужчына сярэдняга веку, гадоў на дзесяць-пятнаццаць старэйшы за яго. На рэдактары красаваўся пакамечаны гарнітур мышынага колеру. Стомленыя вочы чыталі нейкія паперы, якія бязладна грувасьціліся на стале. Дзьверы ў кабінэт былі адчыненыя. Дудар лёгка грукнуў у іх і прывітаўся:

 Добры дзень!

 Здравствуйте, товарищ! Присаживайтесь. Через пять минут я освобожусь. Тут, знаете, срочно нужно вычитать материал прислали из окружкома. И как всегда за несколько часов до сдачи номера.


Дудар сеў на адзін з венскіх крэслаў, якія стаялі ля сьцяны насупраць стала. Нейкай іншай мэблі ў пакоі не было. Складалася ўражаньне, што рэдактара сюды засялілі часова. Далі стол і крэсла. Працуй, таварыш. Прыйдзе час, гэтак сама хутка высялім, як і засялілі. Памятай пра гэта і не будуй далёкасяжных плянаў.

«Я б цябе прыбраў ужо сёньня ж, русацяп», незадаволена падумаў Дудар.

 Ну вот и всё, выгукнуў рэдактар, расьпісаўся на паперах, якія чытаў, і некага гучна па клікаў: Володя, зайди-ка быстренько.

У суседнім па калідоры пакоі адчыніліся дзьверы і да рэдактара зайшоў хлопец прыкладна ад наго ўзросту з Дударом.

 Вот, готово, теперь можно нести в набор. Сгоняй, Володя, в типографию. Скажи, что я просил оперативно набрать, чтобы ещё сегодня вычитать.

Хлопец узяў паперы і выйшаў з рэдактарскага пакоя.

 Слушаю вас, товарищ. Вы что-то написали для нашей газеты? нарэшце рэдактар зьвярнуў увагу на незнаёмца.

 Я да вас прысланы на працу, адказаў Дудар, устаў з крэсла і падаў складзеную ў столку паперу, якую ўжо некалькі хвілін камечыў у руках.

Рэдактар узяў паперу, разгарнуў і пачаў яе вывучаць. Ён прачытаў усё да канца і нават надпіс на пячатцы агітацыйна-прапагандысцкага аддзелу Віцебскага акружкаму.

 Вот и отлично, сказаў рэдактар, нам как раз нужна помощь. Мы ждали вас. Нам звонили из Витебска. Сейчас я вам напишу бумагу, чтобы вас поселили в общежитие. Это тут рядом. Володя вас проведёт.

Рэдактар пачаў пісаць паперу з просьбай пасяліць новага працаўніка газэты.

Дудар устаў з крэсла і падышоў да вакна. На вуліцы ўжо шарэла. Сонца нясьпешна кацілася за званіцы вялікага сабору, які стаяў на другім баку пляцу.

* * *

Васіль Кроква быў фрылансэрам пісаў для некалькіх газэтаў. Гэта дапамагала яму ўтрымліваць сямю. Занятак літаратурай у Беларусі ў ХХІ стагодзьдзі амаль не прыносіў прыбытку. Гэта, хутчэй, было пакліканьне. Беларусь заўсёды трымалася на літаратуры і паўстала зь літаратуры. Прыкладна так лічыла большасьць беларускіх пісьменьнікаў. Васіль Кроква пісаў, бо ня мог не пісаць. У літаратуру ён прыйшоў як паэт у далёкія студэнцкія гады. Але калі ён сурёзна пасталеў, дык адчуў, што мусіць ствараць вялікія празаічныя творы, каб было прасторна ягоным думкам, якія шчодра раіліся ў ягонай галаве. Кроква ніколі не арыентаваўся на нейкія моды, запатрабаваньні выдаўцоў або на патрэбу замежнага чытача. Ягоныя раманы былі гермэтычныя і скіраваныя выключна на беларускую аўдыторыю. Замежнікам яны былі б зусім не зразумелыя. Таму Кроква цураўся модных літаратурных тусовак і хаваўся ад усяго сьвету ў ціхамірнай правінцыі. Пасьля сканчэньня ўнівэрсітэту ён адмыслова ўзяў разьмеркаваньне ў Полацак. Тут ён стварыў сямю, стаў журналістам і напісаў свае лепшыя літаратурныя творы.

Кроква верыў у свой лёс. Лёс трэба вычуваць і не імкнуцца рабіць тое, што табе не наканавана. Васілю здавалася, што калісьці, у іншым жыцьці, ён ужо жыў у Полацку. Кроква быў перакананы, што ў нейкіх таемных куточках яго мозгу захоўваюцца ўспаміны пра гэта. Часам яны фрагмэнтарна адкрываліся ў начных відзежах. Таму ён вельмі сурёзна ставіўся да сноў. Толькі ў адрозьненьне ад традыцыйнага іх успрыманьня, як нейкага зашыфраванага прадказаньня будучыні, Кроква бачыў у снах напамін пра мінулыя падзеі, якія нікуды не зьнікаюць, а дзесьці існуюць у іншай рэальнасьці.

Сон, у якім ён сустрэўся з Ластоўскім, выбіваўся са звыклага ўспрыняцьця сьненьня, да якога звыкся Васіль. Ластоўскі ня быў зь мінулага. Гэта абсалютна дакладна зразумела Крокве. І пры чым тут марсіяне? Ніякіх больш-менш сэнсоўных тлумачэньняў сну Кроква не знаходзіў.

Васіль дзеля цікавасьці схадзіў у мэрыю, наведаў аддзел капітальнага будаўніцтва, дзе ўзяў інфармацыю пра ўзьвядзеньне новага супэрмаркету ў мікрараёне Аэрадром, дзе ён жыў. Мэрыя была такая ж самая, як ўчора і пазаўчора. Ніякіх сьлядоў пажару на будынку не было. Кроква нават пашукаў месца, адкуль ён з Ластоўскім аглядаў будынак мэрыі. Але такога месца не існавала ў прыродзе. Бо калі глядзець на будынак з праспэкту Францыска Скарыны, то бачны толькі адзін бок мэрыі, а ня ўвесь будынак.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3