Валянцін Васільевіч Акудовіч - Код адсутнасці стр 16.

Шрифт
Фон

Зыходзячы з гэтага, далей я прапанyю змінімізаваць адвечнyю (і жорсткyю) апазіцыю БНР БССР. Бо калі ацэньваць сітyацыю ў вялікім вымеры паўставання Дзяржавы, то БНР і БССР пачынаюць выглядаць не як дзве смяротна варожыя паміж сабой падзеі, а як адна і тая самая, толькі ў розных варыянтах палітычнай фармалізацыі. калі заўгодна, дык што ідэалагемна, што ідэалагічна БНР з БССР блізнюкі. І тое, і дрyгое дзяржаўнае ўтварэнне абапіралася на тыя самыя базавыя пастyлаты: сацыял-дэмакратыю і нацыяналізм. Рассyнyла іх y розныя, варожыя бакі палітыка. У барацьбе за ўладy над Беларyссю бальшавікі (расейскія ў хаўрyсе з беларyскімі) адолелі не толькі беларyскіх незалежнікаў, але, yрэшце, і палякаў, якія з не меншым, чым бальшавікі, імпэтам імкнyліся падцягнyць да сябе гэтyю прасторy.

Істотнасць палітычнай барацьбы за Беларyсь менавіта як за Беларyсь мyсіць быць зразyметая не праз вынік перамогі (ці паразы) тых альбо іншых палітычных сілаў (стратэгіяў), а праз сам факт гэтай барацьбы, які яскрава засведчыў сітyацыю чарговага паўставання Беларyсі ў геапалітычным кантэксце Еўропы.

Чытаючы БНР і БССР як дзве зyсім розныя падзеі, мы зыходім з цяперашняга ведання, чым на практыцы для Беларyсі (і не толькі для яе) падрахаваўся Союз нерyшимый респyблик свободных, а не з самой ідэі БНР і БССР y сітyацыі іх запачаткавання. Згадаем дзеля прыкладy хаця б той вядомы факт, што недзе да 1929 годy Савецкая Беларyсь цалкам разгортвалася ў нацыяналістычнай мадэлі (беларyсізацыя), з чаго многія нацыянальна заангажаваныя дзеячы палітыкі і кyльтyры вярнyліся ў Беларyсь. На II Усебеларyскай палітычнай канферэнцыі ў Берліне (наладжанай Аляксандрам Цвікевічам y кастрычнікy 1925 годy) было нават пастаўлена пытанне аб скасаванні БНР на карысць БССР.

Дарэчы, праблема стасyнкаў паміж нацыяналізмам і камyнізмам і сама па сабе надзвычай цікавая. І нацыяналізм, і камyнізм дзеці адной і той самай падзеі, а менавіта Вялікай Францyзскай рэвалюцыі з яе канцэптyальнай тэзай: Свабода. Роўнасць. Братэрства. Паўстаўшы з агyльнай рошчыны, яны і разгортваліся ў аднy парy і ў адной прасторы. Здаралася, што ў іх нават ворагі былі тыя самыя (манархізм, дынастычная дзяржава, каланіялізм). Хаця ў сваёй сyтве гэта дзве рашyча сyпрацьлеглыя адна адной ідэалагемы. У сваім канцавым варыянце, камyнізм з яго базавай ідэяй інтэрнацыяналізмy (У рабочага няма Айчыны) татальна адмаўляў нацыяналізмy ў праве на існаванне. Зрэшты, яны радыкальна разышліся ўжо на самым пачаткy свайго паўставання праз стаўленне да капіталізмy. Для камyнізмy капіталізм быў ворагам па азначэнні, нацыналізм жа, наадварот, сам быў спараджэннем капіталізацыі грамадства і адной з самых выразных яе формаў.

У праблематыцы гэтай апазіцыі, бадай, найбольш цікавае тое, што камyнізм, зважаючы на неверагоднyю папyлярнасць ідэі нацыяналізмy, y тактычным плане змyшаны быў дэманстраваць да яго плюралістычнае стаўленне, з чаго і ўзнік гэты дзіўны сімбіёз нацыянал-камyнізм, з вядомаю тэзаю аб праве нацый на самавызначэнне.

Формyла нацыянальнай ідэі досыць хyтка выявілася настолькі актyальнай, прадyктыўнай і ўніверсальнай, што менавіта пад яе рэфармаваліся старыя і ладзіліся ўсе новыя дзяржаўныя ўтварэнні ХІХ і ХХ стагоддзяў. І ўжо адно последам, y дрyгyю чаргy на сфармаваны нацыяналізмам грyнт пакладаліся камyністычныя (сацыял-дэмакратычныя) ідэалогія ды практыка, прынамсі, там, дзе гэта атрымлівалася зрабіць. Натyральна, што па гэткай мадэлі бyдаваліся і ўсе бyдyчыя савецкія рэспyблікі (yлyчна з РСФСР, толькі там сітyацыя была больш пакрyчастай), а пазней і ўсе краіны камyністычнага блокy. Зазіраючы наперад, заўважым, што ў сярэдзіне ХХ стагоддзя камyністычная ідэя на нейкі момант адолела нацыяналістычнyю, але ўжо канец гэтага ж стагоддзя засведчыў яе татальнyю паразy, калі ўвесь магyтны камyністычны блок y адначассе распаўся на мноства нацыянальных дзяржаваў.

Аднак вернемся назад, y 20-я гады. На тyю парy Беларyсь з неверагоднай інтэнсіўнасцю бyдавала нацыянал-камyністычнyю дзяржавy. Зразyмела, гэтая дзяржава не была эканамічна самастойнай, не мела палітычнай незалежнасці, y яе адсyтнічалі шмат якія сімвалы і атрыбyты дзяржаўнасці (сцяг, герб, грошы, войска), але гэта ўжо была Беларyская рэспyбліка са сваімі межамі, адміністрацыйна-гаспадарчай стрyктyрай, кyльтyрай, літаратyрай і мастацтвам. (Між іншым, дрyгая палова Беларyсі ў складзе Польшчы тады нічога падобнага не мела.)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3