Валянцін Васільевіч Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік) стр 11.

Шрифт
Фон

Нарэшце! Я ўжо цыгарэты ў кішэні намацаў, а той дзядок у кажуху нават паспеў за дзверы выскачыць, але тут

Ёсць у нас тут адзін такі, надта разумны.

 Вы што,  кажа,  зусім з глузду зехалі? Масква нас усіх у апраметную сплануе, а на тыя ўтульныя месцы, што нам у спадчыну належаць, сваіх пасадзіць.

Аклізаў Зноў улегліся ў спрэчку, аднак нічога лепшага не змаглі прыдумаць, як звярнуцца да ўсяго паспаліцтва за парадай. І добра зрабілі. Бо недзе праз тыдзень прыйшоў да нас чалавек аж з-пад Мазыра і кажа:

 Парады ў мяне няма, але я пігулкі прыдумаў. Танна каштуюць.

 Навошта нам твае пігулкі?  адказваем.

 У мяне не ад жывата пігулкі, тлумачыць.  Хто маю пігулку глыне, той паміраць не будзе

Нарэшце! Схапілі мы гэтага адмыслоўца з-пад Мазыра і давай на руках падкідваць. Кідалі-кідалі, а потым пачалі думаць, што будзе, як мы адно нараджацца будзем. Калісьці нам сваёй зямлі не хопіць, і апалоняць беларусы ўсю зямную кулю.

 І тады ўсюды па-нашаму размаўляць будуць!  усцешыўся я.

 І ў Маскве па-нашаму?  здзівіўся нехта.

Мы азірнуліся па баках і пачалі адзін аднаго пераконваць, што гэткае нашэсце беларусаў на сусвет да дабра не давядзе. Рана ці позна пагоняць нас усіх назад у балоты, дзе мы і патопчам адзін аднаго.

Тады падкінулі мы таго чалавека з-пад Мазыра апошні раз, а лавіць ужо не сталі

Між тым з розных месцаў пачалі чуткі даходзіць, што нябожчыкаў цяпер нават не хаваюць, бо як ты ні пільнуй, а нейкая сіла ўсё роўна труну на грудок выпіхвае і крыжы на трэскі ламае.

Натуральна, у народзе разгубленасць. Па ўсіх прыкметах набліжаўся канец свету, прынамсі, гэтага, а што ў такім выпадку рабіць ніхто не ведаў, бо раней канца свету яшчэ не здаралася. Таму нам нічога не засталося, як на ўсялякі выпадак вымыць сподняе і чакаць.

Невядома, колькі трэба было б нудзіцца ў чаканні, але раптам усхапіўся той, надта разумны:

 Загіне свет ад нашай нерашучасці, і што потым пра беларусаў скажуць?

 Сораму ад людзей не абярэшся,  дадаў нехта збоку.

І, напэўна ад сораму, мы неяк у адзін момант вырашылі: калі няма ў нас згоды, каго куды выпраўляць, дык пойдзем без перабору ўсе разам у апраметную, абы толькі белы свет цалкам не ляснуў.

Праўда, вайсковец з ветэранамі нас не падтрымалі.

 Вы нам не закон,  кажуць.  Як Масква палічыць патрэбным, гэтак і станецца.

Але іх ужо ніхто не слухаў, бо тут зноўку вылузнулі з нябёсаў тыя самыя анёлкі. Яны памарудзілі хвілінку, а затым паведамілі, што за нашу ласку да ўсяго белага свету мы ў пекле будзем мець выгоду. На святы нам будуць кіно пра рай паказваць.

 І вайскоўцам з ветэранамі?  пацікавіўся я. Ды запозна. Бо яны адразу як верабі пырхнулі.

Толькі мы тых анёлкаў і бачылі.

Споведзь апошняга інквізітара

Бог даў чалавеку ўсё, што яму трэба. Звера ў лесе, рыбу ў вадзе, зерне ў полі, агонь, жонку і дзіця ў хаце. І калі б Бог лічыў, што чалавеку патрэбныя крылы,  Ён даў бы яму крылы.

Вось чаму, як толькі нехта хацеў перарабіць на лепшы заведзены Богам парадак, мы раскладвалі вялізнае вогнішча на выгане за вёскай і з дымам выпраўлялі авантурніка ў нябёсы

Гэты хлапчук яшчэ бегаў у кашулі, а я ўжо прыглядаўся да самых спелых бярозаў, якія мы некалі падсячэм, каб яго спаліць. І аднойчы сэрца маё залямантавала: гэта страшней за буру, страшней за пярун і боскую кару.

Я ўкленчыў перад людзьмі і пасыпаў галаву попелам аднак мяне не паслухаліся.

 Чаму цябе бянтэжыць пляскаты кругляк, які падлетак выштукаваў з кавалка галамня? Кажы!  патрабавалі адусюль.

Але як я ні намагаўся перакласці лямант сэрца на відушчыя словы, у мяне нічога не атрымалася. Бо я ж таксама не ведаў, якая бяда хаваецца ў пляскатым кругляку, што так шпарка коціцца ўніз па сцежцы, смешна падскокваючы на рытвінах.

Людзі паволі разышліся, а кола падхапілі дзеці і доўга бавіліся, пакуль яно не выкацілася за селішча.

Першы раз кола вярнулася да нас фурманкай, з якой гандляр прадаў нам колькі сякераў і адну кніжку.

Другі карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апекавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.

Трэці цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.

Чацвёрты

Чацвёртага разу не было.

Толькі самалёты праляцелі над намі і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора