Зміцер Дзядзенка - Гісторыі ў прыцемках (зборнік) стр 15.

Шрифт
Фон

З-за хмараў вызірнула сонца, асвятліўшы пейзаж і тым надаўшы яму яшчэ больш фантастычны выгляд. Цяжка было паверыць, што ўсе гэтыя стромыя сцены, на якіх там-сям прычапіліся няўпэўненыя ў сабе дрэўцы, насамрэч месцяцца на Зямлі. Ластаўчыны гняздоўі, якімі былі паточаныя адхоны равоў, нібы сцены старога дома шашалем, падаваліся ці то дзіркамі ў сыры, ці то таямнічымі хадамі ў Невядомае.

Вітушынскі, які стаміўся бадзяцца па горадзе (адчуваў стому і непрыемнае паколванне ў параненай правай назе), моўчкі стаяў над ровам. Ён пянеў ад асалоды, што адкрываў яму велічны краявід.

З-за спіны раздалося пакерхванне:

 Глядзіце? Так, тут у нас прыгожа. Мабыць, так выглядаюць каньёны ў Паўночна-Амерыканскіх Штатах.

Антон павярнуўся на голас і запытаўся ў маладога бландзіна з чорнымі бровамі, што стаяў непадалёк:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3