Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік) стр 8.

Шрифт
Фон

Усё. Я сядзеў на тумбачцы, падціснуўшы ногі нерухома, як маленькі Буда. Як дурненькі Буда. Я не знаў, што рабіць. Я не ведаў, куды падзецца. Я не разумеў, як пасля гэтага жыць. Бо я тады яшчэ і не здагадваўся, што Буда сын імператара, што ўсё гэта ён дазваляе, бо ён тоўсты і вясёлы, і шалёна шчаслівы ад жыцця. Пра гэта толькі нядаўна даведаўся я ад бацькі Лі-Лі, які чамусьці назваў сваю дачку па-кітайску.

А тады я нібыта падвёў самога сябе Схлусіў самому сабе, здрадзіў Я быў перакананы, што да гэтага гатовы, ці ні кожную ноч і ні кожны дзень уяўляючы, як яно будзе. Як нарэшце паспытаю я, як яно не ў кулачку, а там, у бяздоннай таямніцы, у валасістай шчыліне, у яе спратах і сховах, дзе спазнаю, што такое пытка. Чыя і якая, дзявочая ці жаночая усё адно, але лепей жаночая, бо ў таямнічую слодыч дзявочай, гледзячы на аднакласніц, не надта верыў. У трызненнях сваіх я падсцерагаў недзе найчасцей за стогам у толькі што скошаным лузе белую-белую, дзябёлую-дзябёлую, з малочнымі грудзямі дзеўку ў чырвонай спадніцы, валіў яе ў стог, задзіраў ёй чырвоную спадніцу на малочныя грудзі, каленямі разводзіў яе мясістыя ляжкі і!.. І першае, што я пастанавіў для сябе ў сваіх уяўленнях гэта ўтыркнуцца ў пытку, увагнацца па корань, увайсці ў яе і не выходзіць. Ні за што і ніколі не выходзіць, быць у ёй, быць і быць

І што наяве?.. Наяве яйчыкі, пафарбаваныя ёдам, і ўсяго адзіны дотык, адзін лізунок і гатова: саплівенькі струменьчык І даволі, і хопіць, і не трэба болей І ніякай бяздоннай таямніцы, валасістай шчыліны І наогул няма нічога, у чым бы хацелася быць, быць і быць, і нічога не хочацца, апроч як збегчы, знікнуць, прапасці. Я разломваўся, распадаўся, рассыпаўся, я не пазнаваў сябе. Усе ўяўленні мае міражы, усё жыццё маё пыл і прах. Я не той, кім думаў быць, я падмануўся, прыняўшы сябе за іншага. О, жах!..

Мне было трынаццаць з паловай гадоў, і я быў упэўнены, што за плячыма маімі багаты сексуальны досвед. Досвед уяўленняў і досвед мастурбацый само сабой. Але не толькі ён. У шэсць гадоў падпітыя вясковыя мужыкі паклалі мяне на дванаццацігадовую дачку суседзяў, якая сказала мне, што я магу рабіць з ёй усё, што захачу, толькі не пісяць у яе. Непісяць, гэта я цяпер так кажу, бо ніякавата, а насампраўдзе яна сказала: Толькі не сцы. Пасля гэтага я доўга быў перакананы, што мужыкі завальваюцца на баб, каб пасцаць, і, не разумеючы, грэбліва здзіўляўся

У сем гадоў я прынёс у школу прэзерватыў, які знайшоў пад матрацам у бацькоўскім ложку, пад якім праляжаў я ўночы з гадзіну, пакуль маці з бацькам не адскакалі на ім і не заснулі. Я не думаў, што бацька душыць маці і яна праз тое войкае, бо ведаў, што ён з ёй робіць. Мне было цікава, як ён, яна, яны гэта робяць, але з-пад ложка ўночы што ўбачыш?

Залез я ў сховішча пад ложкам не толькі таму, што мне было цікава. Я ўжо неаднойчы чуў, як бацькі ўночы скачуць і войкаюць, войкаюць і скачуць і ўдзень мне сорамна было глядзець на маці і страшнавата на бацьку. Я не любіў іх за тое, чым яны па начах займаюцца. Да таго ж я думаў, што гэтым займаюцца толькі яны, адны яны і яны вырадкі. Гэта трэба было ўдакладніць і праверыць.

Я надзьмуў прэзерватыў у нашым 1 А класе, завязаў яго нітачкай і ўсе мае аднакласнікі пачалі з ім гуляцца. Я глядзеў на іх і бачыў, што ніхто з іх нават не здагадваецца, з чым гуляецца. Бацькі ў іх, выходзіла, не такія, як мае, такія толькі ў мяне. Калі ўвайшла настаўніца і спытала, што гэта такое і хто гэта прынёс, я сказаў, што гэта я прынёс і што гэта паветраны шарык, які знайшоў я пад матрацам у бацькоўскім ложку. Калі настаўніца зружавела, я зразумеў, што яна дакладна ведае пра тое, што гэта не паветраны шарык, а значыць, гэтым займаюцца ўсе, у тым ліку і настаўнікі. Мне стала прасцей, я без сораму пачаў глядзець на маці і без страху на бацьку, хоць настаўніца яму пра ўсё данесла і ён мяне так дзягаю са спражкай адцягнуў, што я дні тры мог толькі на краёк прысаджвацца ці стаяць за партай, а настаўніца, лярва старая гадоў трыццаці, не адпускала мяне з урокаў і глядзела то сурова, то ўсміхаючыся.

У дзевяць гадоў каля лазні, дзе я падглядваў з-за разбітай і паваленай маланкай вярбы, як распараныя, чырвоныя бабы бегаюць асвяжацца да рэчкі, мяне злавіла распарана-чырвоная Ванда Бышынская, Бычыха, як яе празывалі. Яна ўсцягнула мяне на сябе і хацела са мной нешта зрабіць, але нічога не выйшла, і Бычыха са злосці ўшчаміла мой струк у расколіну вярбы, адкуль мяне са струком маім разам ледзьве вызвалілі мужыкі, што ішлі да лазні добра, што бабы мыліся першымі. Уявіце, чаго я наслухаўся ад мужыкоў і ў той дзень, і пазней А Бычыху хоць бы хто папракнуў. Наадварот, жартавалі ўсё развясёла: Ну, блядзюга шалёная!.. Яшчэ дзякуй Богу скажы, што ўсіх астатніх баб не паклікала і на шуфель цябе не пасадзілі Тады я зразумеў, што нават у сельскіх мужыкоў, простых і грубых, да жанчын усё ж асаблівая адносіны. Нават да такіх, як Бычыха.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3