Я не знаў, што мы склешчыліся, я наогул не ведаў, што такое бывае, што так іншым разам здараецца, калі жанчына нечакана і глыбінна, да жудасці палохаецца. Тады яшчэ не ведала гэтага і Таццяна Савельеўна, якая хоць і была студэнткай медыцынскага інстытута, але вучылася на педыятра, а не на сексапатолага. Яна спіхвала, скідвала мяне з сябе нагамі, жыватом, рукамі і грудзямі, але тым, чым трымала, не адпускала. Там мне ўжо балела найбольш, і, відаць, не меней і ёй балела і яна стала бялець і без таго белым тварам, глядзець на мяне з жахам, пачала нешта такое ўспамінаць і пра нешта такое здагадвацца
І пакуль ламалі дзверы і ўрываліся начальнік лагера з міліцыяй, і пакуль ехалі дактары хуткай дапамогі з насілкамі, я ўсё быў, быў і быў у ёй, як некалі ўяўляў і марыў, утыркнуўся, увагнаўся, увайшоў і не выходзіў з яе і нас разнялі, разядналі, разлучылі навек толькі ў бальніцы.
Гідка было, страшна і сорамна. Але тое, што гідка, што страшна, што сорамна забылася. Як і тое, што прычыніўся я тым днём да смерці чалавека. Я не хацеў, я жартаваў, я быў хлапчуком. І, можа быць, некалі я і памру з тым днём, абняўшыся ў ім са студэнткай медыцынскага інстытута Таццянай Савельеўнай. Увайду ў яе і не выйду, і буду ў ёй, і буду, і буду Дзе яна цяпер, пухленькая мая?..
Шкада, што ўтапіўся Блонька. Ён не прамінуў бы мне адпомсціць, ён злаўчыўся б неяк і сфатаграфаваў мяне, яшчэ трынаццацігадовага і ўжо склешчанага, на насілках, на пухленькай Таццяне Савельеўне Які б гэта быў фотаздымак, ён бы ў залатой раме ў мяне вісеў!..
Пістончык
Мікракосм
Сярога жыў з бацькамі ў спальным раёне горада Трэшчына і жыццю не радаваўся. Жыццё выклікала ў яго толькі пытанні. Напрыклад, чаму людзі дурныя? або навошта растуць валасы на грудзях? Ён не быў дэбілам, а проста чалавекам без тармазоў і гатовых адказаў.
Сярога працаваў на лікёра-гарэлачным заводзе і ўсіх людзей ацэньваў па саракаградуснай шкале. Ад нуля да пяці градусаў атрымлівала поўная свалата. Ад пяці да дваццаці свалата няпоўная. Ад дваццаці да трыццаці тыя, хто свалату церпіць. Ну і ад трыццаці і вышэй хто вядзе са свалатой вечны няўдзячны бой.
Горад Трэшчына, па падліках Сярогі, не меў ніякага права ні на якія кампліменты і прыгожыя эпітэты. Бо каля васьмідзесяці адсоткаў жыхароў складалі адна-двухградуснікі. З такім раскладам нават дзіўна, што тут дагэтуль працуе і не зачыніўся абласны тэатр Ружжо імя Чэхава і выходзіць літаратурны альманах Мяса Пегаса.
Сярога яшчэ з дзіцячага садка зарабіў сабе рэпутацыю эксцэнтрыка. У свае дваццаць чатыры ён паспеў сабраць за сабой цэлы шлейф феерычных выхадак. За што пацаны заўсёды бралі хлопца з сабой у кампанію.
Час, праведзены з Сярогам, неадменна атрымліваў статус незабыўнага. Адным з галоўных хітоў, які распавядалі ўсе яго знаёмыя направа і налева, была гісторыя пра шлюху Астралябію. Яе падарылі Сярогу на дваццацігоддзе ў спадзеве, што ягоны палавы орган нарэшце ўбачыць нешта цікавейшае за ўнітаз. У свае гады Сярога умудрыўся не спорціць аніводнай бабы. Нават у школе аднакласніца Тумбачка, якая давала ўсім, хто папросіць, Сярогу ігнаравала. Але вернемся да шлюхі.
Астралябію так празвалі за астранамічныя расцэнкі за свае паслугі. Выпіўшы з сябрамі за юбілей у бары Мокрае Горла, Сярога павёз прастытутку дадому, пазнаёміў яе са сваімі бацькамі, яны разам папілі чайку. А потым Сярога зачыніўся з Астралябіяй у сваім пакоі і пачаў распытваць няшчасную на розныя тэмы: якія ты любіш макароны, чаму галава круглая, навошта сусвету планета Сатурн, колькі пальцаў у Сталіна, ці маюць душу памідоры, чаму слова душа пішацца з маленькай літары, які мікракосм у дажджавога чарвяка Карацей, атакаваў яе мозг умела. Урэшце, праз гадзіну, з лютай завірухай у мазгах, Астралябія паслала юбіляра нах і пайшла лавіць таксі. Пасля гэтага да Сярогі прыпячаталася мянушка Мікракосм, а ўсе гарадскія работніцы панэлі занеслі яго ў свае доўгія чорныя спісы.
У адрозненні ад сына, бацька Сярогі быў лавеласам са стажам. Праўда, з часам збухаўся. Пасля змены Калян, або Міколка Пару-Раз, як яго клікалі жанчынкі з бухгалтэрыі, з калегамі па зборачным цэху выбіраўся ў бар Сіні Бусел. Бар Сіні Бусел быў яшчэ той ташнілаўкай. Там ядналіся ўсе: старыя шчыпачы, ветэраны радыёрынку, гопнікі з суседняга чыгуначнага тэхнікума, мужычкі з райцэнтра і, звычайна, рабочыя з завода, грузчыкі, бамжы, спітыя пенсіянеры, дурныя навучэнцы ПТВ і наіўныя юныя графаманы.