Я наконт секцыі. Хацела б запісацца
Вось яно што!
Акрамя «навігацыі» Свенсан вёў у гімназіі некалькі спартыўных секцый і гэта было, бадай што, адной з галоўных прычын той асаблівай павагі, якую праяўлялі ўсе без выключэння гімназісты да былога космадэсантніка. Што ж датычылася саміх секцый, то гэта без перабольшвання, былі ці не адзіныя спартыўныя секцыі ў гімназіі 5, якія вучні не толькі наведвалі ахвотна, але і паводзілі сябе там на дзіва прыстойна
Вы не супраць, містэр Свенсан?
Ну што ты! Свенсан усміхнуўся дзяўчыне. Буду вельмі рады! А на якую з секцый ты б жадала запісацца? Напэўна, на касмічную акрабатыку?
Вось яшчэ! Дзяўчына паціснула плячамі, затым таксама ўсміхнулася, некалькі загадкава нават. Я б хацела наведваць секцыю рукапашнага бою
Чаго, чаго, а гэтага Свенсан ніяк не чакаў.
Але ж там у мяне адны толькі хлопчыкі ды юнакі, прагаварыў ён неяк нават разгублена. Аніводнай дзяўчыны там няма, калі шчыра
І што?!
Пытанне гэтае было зададзена с такім выклікам, што Свенсан нават не знайшоў, што і адказаць. Нейкі час ён толькі моўчкі глядзеў на дзяўчыну, яна таксама глядзела на яго з ранейшым выклікам.
Ну, а чаму б табе ўсё ж не запісацца на акрабатыку? прапанаваў ён, хоць заранне ведаў, які пачуе адказ.
І сапраўды дзяўчына толькі адмоўна трасянула галавой і абурана бліснула блакітнымі вачыма на настаўніка. Хоць не, вочы ў яе былі, хутчэй, зялёнага колеру ці гэта асвятленне іх такімі робіць?
«А яна прыгожая! міжволі падумалася Свенсану. Вельмі нават прыгожая, асабліва калі вось так абураецца.»
Цікава, колькі ёй: сямнаццаць? Ва ўсялякім разе, ніяк не больш
І тут Свенсану стала, не тое, каб сорамна, але ўсё ж прыкра неяк за гэтую сваю недарэчную цікаўнасць. Яму якая розніца, колькі ёй там гадоў?!
Чаму вы не хочаце прыняць мяне ў сваю секцыю?! Толькі таму, што я дзяўчына, так?!
«І да таго ж вельмі прыгожая!» дадаў у думках Свенсана, але ўслых, вядома ж, нічога такога не сказаў. Ён толькі неяк няўпэўнена паціснуў плячамі і нават ўсміхнуўся, хоць падазраваў, што гэтай сваёй паблажлівай усмешкай выклікае яшчэ большае абурэнне з боку Лоран.
Вы што, нават не жадаеце размаўляць са мной сурёзна?!
Жадаю, сказаў Свенсан прымірэнча. І вельмі нават жадаю! І, здаецца, я знайшоў найлепшы варыянт вырашэння тваёй праблемы.
Я слухаю! ужо не абурана, а, хутчэй, зацікаўлена прагаварыла дзяўчына. І што ж гэта за варыянт?
Магчыма, не ты адна сярод дзяўчат гімназіі марыш атрымаць першапачатковыя навыкі рукапашнага бою. Паразмаўляй з сяброўкамі са свайго класа, пашукай жадаючых сярод паралельных класаў, сярод малодшых нават магчыма, там таксама знойдуцца жадаючыя. Пяці-шасці дзяўчынак, я думаю, будзе дастаткова для пачатку і тады мы зможам стварыць жаночую секцыю «рукапашкі». А, можа, назавем яе лепш «секцыяй самаабароны»? А што, гучыць!
Мне не патрэбна секцыя самаабароны! рэзка, занадта нават рэзка прагаварыла Лоран. І я не жадаю наведваць нейкую там асобную жаночую секцыю!
Ну не жаночую ўсё ж, слушна заўважыў Свенсан. Якія вы яшчэ жанчыны
Дзяўчына нічога на гэта не адказала.
Гэта жорсткі від спорту, Лоран! сказаў Свенсан. Вельмі жорсткі! Ён не для дзяўчат!
А «дзікія кошкі»?!
Цяпер ужо Свенсан нічога не адказаў. Дакладней, ён проста не ведаў, што і адказаць. Міжволі ўспомніліся словы Ірумы, прынцэсы «дзікіх кошак», што менавіта сюды, на Медэю-2, трапляюць з Барсума хлопчыкі, калі не ўсе, дык пераважная іх большасць. Праўда, рэдка хто з гэтых хлопчыкаў даведваўся потым аб тым, што іх матулямі былі славутыя «дзікія кошкі». Максімілян Холін, былы начальнік Свенсана па Аграполісу, не ў лік, у яго была тады зусім іншая сітуацыя
А Лоран моўчкі глядзела на настаўніка і, здаецца, з нецярпеннем чакала адказу. Хоць якога, але адказу.
Ты хочаш стаць «дзікай кошкай»? раптам здагадаўся Свенсан. Ты даўно марыш ёй стаць?
Замест адказу дзяўчына толькі нізка апусціла галаву і нечакана пачырванела.
Ты спазнілася, сказаў Свенсан даволі рэзкім тонам. Спазнілася на шаснаццаць гадоў! А, магчыма, і на сямнаццаць, калі табе ўжо споўнілася сямнаццаць! На Барсуме дзяўчынкі пачынаюць авалодваць сваім баявым майстэрствам адразу ж пасля нараджэння. І нават раней
Плечы дзяўчыны раптам уздрыгнулі, нібыта ад нейкай унутранай болі. Свенсану нават здалося, што ў вачах Лоран бліснулі слёзы, хоць разглядзець гэта было не так проста: дзяўчына яшчэ ніжэй апусціла галаву. Свенсану нават стала шкада яе крыху, але трэба ж камусьці вярнуць бедную дзяўчыну з нябёсаў, у якіх яна марна лунае, на грэшную зямлю. І чым раней гэта адбудзецца, тым лепш. Для яе ж самой лепш