Айзек Азимов - Выродливы хлапчук (на белорусском языке) стр 16.

Шрифт
Фон

Але вы толькi ўявiць сабе, якое ўражанне зрабiла б гэта на публiку, калi б факт яго знiкнення стаў шырока вядомы. Дастаткова людзям толькi даведацца, што нашыя доследы настолькi небяспечныя, як нас адразу ж пазбавяць сродкаў.

Хоскiнс эфектна пстрыкнуў пальцамi i пачаў панура калупаць вiдэльцам ежу.

- А вы не маглi б вярнуць яго назад? - спыталася мiс Фэлоўз. - Такiм самым спосабам, якiм вы спачатку атрымалi гэты камень.

- Не, таму што, як толькi прадмет адпраўляецца назад, ён ужо больш не фiксуецца, калi толькi далейшая сувязь з iм не прадугледжваецца загадзя, а ў дадзеным выпадку ў нас не было на гэта нiякiх падстаў. Ды i ўвогуле мы нiколi гэтага не рабiлi. Каб знайсцi прафесара, трэба было б узнавiць першапачатковы кiрунак пошукаў, а гэта ўсё роўна што закiнуць вудачку ў акiян, каб злавiць адну пэўную рыбiну. О Божа, калi я думаю пра ўсе меры перасцярогi, якiя мы прымаем, каб уберагчыся ад няшчасных выпадкаў, я вар'яцею. Кожная асобная камера Стасiса мае сваё прыстасаванне для прарыву - без гэтага нельга, бо ўсе яны фiксуюць розныя прадметы i павiнны спыняць свае функцыi незалежна. Апрача таго, нi адзiн такi прыбор не ўводзiцца ў дзеянне да апошняй хвiлiны, прычым мы старанна распрацавалi адзiна мажлiвы спосаб прарыву патэнцыяльнага поля Стасiса - дзеля гэтага трэба таргануць шнур, асцярожна выведзены за дзверы камеры. А каб гэты прыбор спрацаваў, трэба прыкласцi значную фiзiчную сiлу, так што тут недастаткова выпадковага руху.

- Скажыце, а... цi не ўплывае на ход гiсторыi такое перамяшчэнне аб'ектаў з мiнулага ў сёння i наадварот? - спыталася мiс Фэлоўз.

Хоскiнс пацiснуў плячыма.

- Калi падыходзiць да гэтага з тэорыi, то на ваша пытанне можна адказаць станоўча, але ў сапраўднасцi, калi выключыць надзвычайныя выпадкi, гэта не мае для развiцця гiсторыi нiякага значэння. Мы ўвесь час нешта выводзiм са Стасiса - малекулы паветра, бактэрыi, пыл. Каля дзесяцi адсоткаў энергii трацiцца на кампенсацыю звязанай з гэтым уцечкi. Але нават перамяшчэнне ў часе адносна вялiкiх прадметаў выклiкае змены, якiя сыходзяць на нiшто. Вазьмiце хоць бы гэты халкапiрыт з плiяцэна. За яго двухтыднёвую адсутнасць якое-небудзь насякомае магло застацца без прытулку i загiнуць, што, у сваю чаргу, магло пацягкуць за сабой цэлую серыю перамен. Нашы матэматычныя разлiкi паказваюць на тое, што гэта самазатухальныя змены, якiя з часам робяцца ўсё менш значнымi, i паступова ўсё зноў прыходзiць да нормы.

- Вы хочаце сказаць, што прырода сама запаўняе страты?

- Да пэўнай ступенi. Калi вы перанесяце чалавека з другой эпохi ў наш час цi, наадварот, адправiце яго назад у мiнулае, то ў апошнiм выпадку шкода будзе больш iстотная. Калi вы зробiце гэта са звычайным, простым чалавекам, дык рана ўсё-такi можа загаiцца сама. Мы штодзень атрымлiваем мноства лiстоў з просьбаю перанесцi ў наш час Аўраама Лiнкальна, цi Магамета, цi Ленiна. Гэта, вядома, здзейснiць немажлiва. Нават калi б нам удалося iх выявiць, то ў гэтым выпадку перамяшчэнне ў часе аднаго з тварцоў гiсторыi чалавецтва нанесла б такую каласальную шкоду рэчаiснасцi, якую немагчыма было б нiчым кампенсаваць. Iснуюць метады, якiя дапамагаюць нам рабiць адпаведныя разлiкi, якiя, у сваю чаргу, вызначаюць, цi не занадта вялiкiя будуць змены ў развiццi пры перамяшчэннi таго цi iншага аб'екта ў часе, i мы робiм усё, каб нават не наблiзiцца да гэтае мяжы.

- Значыць, Цiмi... - пачала была мiс Фэлоўз.

- Не, у гэтых адносiнах з iм усё добра. Наша рэчаiснасць у поўнай бяспецы. Але... - ён кiнуў пранiзлiвы позiрк на яе. - Не, нiчога. Учора вы сказалi мне, што яму трэба мець зносiны з дзецьмi.

- Так, - мiс Фэлоўз радасна ўсмiхнулася. - Я не думала, што вы звярнулi ўвагу на маю просьбу.

- Ну чаму ж? У мяне да дзiцяцi сама цёплыя пачуццi, i я цаню вашы да яго адносiны.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора