Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 18.

Шрифт
Фон

Вырвіч агледзеўся. Не параўнаць з «чорнай карчмой». На сценах шпалеры ў кветачкі. Падлога нашараваная воскам. Буфеты з херувімчыкамі. Што ж, таямнічы граф Лудус не памыліўся, разлічваючы, што сюды пацягнецца багатая публіка. Якраз у глушмені, далей ад спраў, ад цікавання сваякоў і знаёмцаў, і зручна мантачыць маёмасць. Граф пасля адкрыцця пайграў колькі дзён, каб надаць установе рэпутацыю саліднага прытона, зехаў у Кракаў і атрымлівае працэнт ад даходаў «Залатога льва». Абавязкова, як будзеце ў Кракаве, знайдзіце графа ў доме з сінімі рыбкамі. Перадайце прывітанне ад Эрнэста Манчыні, і Кракаў ля вашых ног.

Венецыянец шчоўкнуў пальцамі, і служка ў бялюткім фартуху бегма паставіў на стол штоф з бурштынавай вадкасцю. Калі бурштын забулькатаў у шклянкі, Вырвіч па густым ёлкім паху зразумеў: старка! Пры нараджэнні сына ў сумленных шляхецкіх семях налівалі гарэлку ў новую дубовую бочку, і адкаркоўвалі толькі, калі хлапцу споўніцца дваццаць адзін год.

А да старкі шкалонда вэнджаная з кменам, гусіныя вантробы з чорнай падлівай ды брахоцкі сыр, жоўты, як поўня ў зорную кастрычніцкую ноч.

Пасля першай жа чаркі гаспадар, умела скіраваны агідна цвярозым Лёднікам, працягнуў сагі і быліны пра ўлюбёную далёкую Венецыю. Эрнэста, хоць больш дасягнуў у справе кухарскай, якая яго і прывяла ў Вялікае княстваз барнаботаў, збяднелай венецынскай арыстакратыі, што жылі з картачнай гульні і сяліліся ля царквы Святога Барнаба. Згодна з законам, патрыцыям было забаронена займацца рамяством. А калі яны рабіліся такімі беднымі, што не маглі ні адукацыю атрымаць, ні апрануцца ў шоўк, каб прыйсці на паседжанне гарадской рады, улады вылучалі небаракам мізэрную дапамогу з умовайне жаніцца і не мець нашчадкаў, каб не пладзіць жабракоў. Вось Эрнэста, які якраз пад той закон падпадаў, і ўцёк, прыляпіўшыся да світы аднаго ліцвінскага князя: ведаў некалькі рэцэптаў народных страў і не лічыў за ганьбу іх гатаваць. А да гульні здольнасцяў не меўФартуна ў ягонай прысутнасці слепла і глухла. А шкада. На кожным кроку ў горадзе Льва былі гульнявыя дамы. Нават на пляцы Святога Марка паміж калонамі стаялі гульнявыя столікі, куды кожны мог падысці. Іх калісьці дазволілі ўладкаваць там у якасці ўзнагароды архітэктару Нікола Барацьеры, за тое, што паставіў на пляцы калоны, з Канстанцінопаля прывезеныя на караблях. Барацьеры падняў тыя калоны метадам мокрай вяроўкікалі вяроўка высыхае, яна, як вядома, робіцца карацейшай. Праўда, няўдача спасцігла: адна калона ўпала ў мора. I дасюль не знайшлі. Гадаюць, якой была. На дзвюх жа ўсталяваныхсвяты Тэадор з дзідай і кракадзілам і Залаты Леў з Евангеллем, сімвал святога Марка. Так, каменны леў, вялізны, з разяўленай пашчай. Ці падымаўся хто на тыя калоны? Хіба што вароны, галубы ды чаіцы марскія. Каб вы бачылі тыя грамадзіны, сіньёры! З цэльнага граніту, гладкія, як шкло. Але венецыянцыспрытнюкі. Штогод пад канец карнавалу хтосьці ўскараскваецца па вяроўцы на званіцу Сан-Марка. Мусіць, і на калоны падымаліся, толькі сам Эрнэста таго не бачыў.

Ну вось і зясавалася пра хованку святога рога.

Раптам звычны гуд карчомнага жыцця перакрыў дзявочы віскат. Амерыканачка!

Вырвіч і Лёднік кінуліся на крык.

Пакой на другім паверсе, з дываном і высокімі бронзавымі кандэлябрамі, быў як восеньскім лісцем засыпаны картамі. Віновыя дамы і жалудовыя каралі разгублена надзімалі яркія вусны. Адлічаны студыёзус Аляксандр Лёднік настаўляў аголеную шаблю на сваіх праціўнікаў, прыкрываючы княжну Багінскую, а тая, вызіраючы з-за свайго абаронцы, вішчэла пагрозна:

 Вы не мелі права заручаць мяне без згоды пана-бацькі! Вярніце мяне майму бацьку, пану Гервасію Агалінскаму!

А вось і той, на каго паненка крычыць. Пан Брастоўскі ўласнай персонай!

Лёднік, узброены кандэлябрам, умомант адкінуў гардыянаў Брастоўскага ад сына, вянгерац вагой зусім не з кураня адляцеў ад скіраванай на яго далані Чорнага Доктара, хаця той, здаецца, і не дакрануўся. Амерыканачка ажно падскоквала з віскам захаплення: «Так, так іх, пан магік!»

Вырвіч паўдзельнічаў у вікторыі з прыхопленай ля грубкі качаргой, змусіўшы апошняга гардыяна прысесці ў кут, трымаючыся за анямелае плячо.

 Мама мія! Маледэта!  лаяўся ў дзвярах няшчасны гаспадар «Залатога льва», запусціўшы рукі ў валасывыспа лысіны мусіла пашырыцца.

 Уражвае!  князь Брастоўскі нат шаблю з похваў не дастаў, і спыніў жэстам сваіх людзей, што ірваліся да сатысфакцыі.  Вы, пан Лёднік, сапраўды. неардынарны чалавек. Хоць зблізу бачу вас упершыню.

Што ён вярзе? Пан з задавальненнем назіраў разгубленасць нечаканых нападнікаў:

 Паненка дарэмна вінаваціць мяне ў сваіх нешчаслівых заручынах. Япан Адам Брастоўскі. I дзеянні майго браткі-блізнюка Міхала зазвычай не ўхваляю, а часам і ўсяляк ім перашкаджаю.

Вось табе на. Патрапілі проста ў рукі таго, ад каго хаваліся, апранаючы балаганныя ўборы. I зноў усё з-за паненкі Багінскай-Агалінскай, вось жа паслаў лёс назолу!

Аказалася, паненка згледзела прыезд пана Брастоўскага і вырашыла прасачыць: што ягамосць тут робіць, калі мусіць быць зусім у іншым месцы? Ці не ўдасца даведацца пра лёс бацькі? Выслізнула спрытненька з-пад увагі малодшага Лёдніка, пралезла ў пакоі. Была заўважаная. Не дзіцязброя небяспечная!

Брастоўскі між тым, не зважаючы на аголеныя шаблі, спакойна і трохі здзекліва разважаў:

 Значыць, вось каго братка паслаў здабываць пацверджанні радавітасці Цялка! Не разумею, як вы з Ашмянаў выбраліся праз маіх шпегаў. Ты ж, Лёднік, зараз ці гнісці ў турме мусіш, ці магільных рабакоў карміць за забойства маёй пляменніцы. А ты яшчэ і другую маю пляменніцу скраў. Вы ж, спадзяюся, ведаеце, што мая жонкародная цётка гэтага мілага дзіцяці? Ну што, загадаць вас перастраляць, як курапатак, альбо пагутарым шчыра?

Выслухаўшы версію падзей, Брастоўскі злосна пакрывіў вусны.

 Мне паведамлялі, што да пана Караля ў Венецыю падаслалі забойцу. Здрадніка з альбанчыкаў, які перакінуўся да ворагаў з-за выгаднай жаніцьбы. На шчасце, яго ўдалося схапіць,  пан Адам пастукаў даланёй па ломберным століку, за якім, відаць, паспеў прайграць не адну залатую карэту.  Значыць, пану-дабрадзею Каралю Радзівілу спецыяльна ў вушы ўвялі, каб бацьку гэтай паненкі прыбраць, і Міхал мог яе ўдачарыць і здзейсніць свой гешэфт са Штакельбергам. Ганьба якая. Бедны пан Караль, кругом яго адны здрайцы ды шпегі. I першаяжоначка, Тэрэза са Ржавускіх, змяюка.

Апошняе імя пан вымавіў ажно з прысвістам ад нянавісці.

 Падумаць толькі, што і з ёю мы ў сваяцтве апынуліся! Гэта ж мой братка зрабіў яе хроснай маці маіх пляменніц.

 I панны Праксэды?  ускінуўся Лёднік.

Падобна, лёс асістэнткі ўсурёз не даваў яму спакою.

 I яе,  скрывіўся пан Адам.  Думаеце, Міхал такі вось добры, з-за пакутаў сумлення паклапаціўся пра дзіця, прыжытае ў Нямеччыне і асірацелае? У іх дамова. З пані Тэрэзай і Юзэфам Радзівілам, старостай менскім, які зараз лапу наклаў на маёнткі нашага пана Караля. Ведаеце самі, што бацька Юзафа, варят Марцін, дзяцей сваіх так збіваў, што ў Юзафагорб. А брат ягоны малодшы Якуб дык зусім пачвара. Сам яго не бачыў, але дакладна ведаюдурань, да жабы падобны, толькі бурбалкі ўмее пускаць. Але калі яго прызнаюць дзеяздольным, можа прэтэндаваць на кавалак бацькавай спадчыны, які быў у маёмасці пана Караля, а зараз у секвестры пад каронай. Тут адзіны сродакжаніць. Але не на простай дзеўцы, а, паводле тастаменту Марціна, каб у далёкім сваяцтве з Радзівіламі была. Як Брастоўскія. Вось і дамовіліся: дачка Міхала, памылка юнацтва, як падрасце, выйдзе замуж за варята. Яе мужу перадаюць належныя ўладанні, іх дзеляць мой брат і пан Юзаф. Ну і пані Тэрэзе, якая ўсё і прыдумала, за спрыянне штось перападае. Пан Караль, як з ёй развядзецца, ні перліны паскудніцы не пакіне.

Хтосьці загарлаў, патрабуючы прынесці новую калоду, бо карты мечаныя, яму адгукнуўся хор гэткіх жа абураных галасоў. Брастоўскі на імгненне ўслухаўся, хмыкнуў, ягоны абцас няўважна прыціснуў звановага валета.

 Паўсюль шалберства. Дык вось, Праксэду прывезлі, забраўшы ад бедных сваякоў у Прусіі. Тэрэза Ржавуская ўзялася яе выхоўваць, пахрысціла з лютаранства. Тады аддалі піярам, з тым, каб вучылася медыцыне, догляду за цяжка хворымі. Бо гарбаты староста жадае, каб няшчасны брат займеў ідэальную жонку. Дачакаліся спрыяльнага моманту, каб прэтэндаваць на ўладанні. Але перад шлюбам Праксэда ўцякла.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке