Лейтэнантава трывога быццам перадалася сяржанту.
Стой, дзед! рэзка скамандаваў ён i, калi ссутуленая постаць спынiлася, скоса зiрнуўшы на ўсхваляванага начальнiка, выдыхнуў: Кругом!
Адна смертаносная чорная руля ўперлася Нямцову ў грудзi, другая ў жывот. Ад гэтага дотыку гаспадар хаты знерухомеў, халодныя, лiпучыя мурашы хваляй прабеглi па спiне, перахапiла дыханне.
Стаў газнiцу на падлогу, працягваў камандваць сяржант.
Нямцоў няспешна, па-старэчы крактануў, паставiў лямпу i, перасiльваючы сябе, паблажлiва ўсмiхнуўся:
Што гэта вы, хлопцы, раптам замiтусiлiся?
Пагавары ў мяне сяржант балюча тыцнуў руляй карабiна Нямцову ў жывот. Ураз у распыл
Цяпер рукi ўгору i два крокi да сцяны, урэшце ўспомнiў пра свой начальнiцкi абавязак лейтэнант i, калi Нямцоў падпарадкаваўся, кiўнуў сяржанту: Абшукай.
Ха-ха-ха! Кулямёт у штанах! нервова рагатнуў царкоўны стараста, i гэты грудны смех быў больш падобны да рыку загнанага ў пастку звера.
«Пяць гадоў iшоў сюды, адчайна шукаючы выйсця, думаў Нямцоў. Перажыў усё, што толькi можа вынесцi чалавек. Вужом круцiўся, лiсiцай звягаў, абы толькi выжыць i дайсцi. I на табе, у апошнi момант гэтыя зялёныя смаркачы тыцкаюць зброяй Патрапiлi б вы да мяне гэтак гадоў дваццаць таму, я б вам паказаў, дзе ракi зiмуюць А Пурхiневiч маладзец, перад смерцю не схлусiў Эх, каб не была хата акружана, я гэтых смаркачоў разарваў бы рукамi, жылы б выцягнуў Але супакойся, вазьмi сябе ў рукi, яшчэ не ўсё згублена, нiчога на мяне няма Прыкiдвайся i ўлагоджвай, чакай зручнага моманту, глядзiш, Божа i не пакiне Адных сутак не хапiла Учора трэба было даваць лататы, у-чо-ра!..»