Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 8.

Шрифт
Фон

Гутарка з дырэктарам папраўчай турмы. На вялікае маё здзіўленне мяне запрасілі да дырэктара Цэлера. Ён прыняў мяне ў сваім кабінецепакоі з вялікім сталом для пасяджэнняў, тэлефонам, папкамі. На сценах табліцы, чорныя дошкі з мноствам паперак, почарк амаль каліграфічны, сярод злачынцаў, як на жаль амаль усюды ў гэтай краіне, шмат настаўнікаў. Акно не закратаванае, выгляд на турэмны мур і невялікі газон, прычым гэта хутчэй нагадвала б школьны двор, калі б не абсалютная цішыня. Ні аўтамабільных гудкоў, ні шолахаў, як у доме для пярэстаркаў.

Дырэктар прывітаў мяне холадна і стрымана, пасля чаго мы селі.

 Гер Шпэт,  пачаў ён нашу гутарку,  увязьнены Ісак Колер пажадаў, каб вы яго наведалі. Я дазволіў, вы будзеце гутарыць з Колерам у прысутнасці ахоўніка.

 Ад Штусі-Лойпіна я чуў, што ён можа гутарыць са сваімі кліентамі без сведкаў.

 Штусі-Лойпін карыстаеццам нашым даверам,  адказаў дырэктар на маё пытанне.  Не хачу сказаць, што вы ім не карыстаецеся, проста мы вас яшчэ не ведаем.

 Ясна.

- І яшчэ адно, гер Шпэт,  ужо больш прыветлівым тонам,  перш чым вы пачняце гутарку з Колерам, я хацеў бы расказаць вам, якое думкі я пра гэтага вязьня. Магчыма, гэта вам спатрэбіцца. Не зразумейце мяне няправільна. У мае абавязкі не ўваходзіць высвятляць, чаму людзі, давераныя майму нагляду, апынуліся тут. Гэта мне не абыходзіць. Мая справавыкананне выраку. І нічога больш. Вось чаму я не збіраюся разважаць і пра злачынства Колера. Але, прызнаюся вам шчыра, гэты чалавек выклікае ў мяне недаўмёнасць.

 У якім сэнсе?

Дырэктар злёгку замуляўся, потым сказаў:

 Ён здаецца абсалютна шчаслівым.

 Можна толькі парадавацца,  сказаў я.

 Не ведаю, не ведаю,  адказаў дырэктар.

 Зрэшты, у вас сапраўды ўзорная ўстанова.

 Стараюся, як магу,  уздыхнуў дырэктар.  І ўсё-такі згадзіцеся, калі мультымільянер шчаслівы, адседжваючы тэрмін, дык у гэтым ёсць нейкая непрыстойнасць.

Па турэмным муры прагульваўся вялікі ўкормлены дрозд. Прываблены спевамі, шчэбетам і свістам распанелых у сваіх клетках птушак, чые галасы часам даносіліся з закратаваных вокан, з яўнай надзеяй на тое, што яму дазволяць тут застацца. Дзень выдаўся гарачы, з усяго выходзіла, што лета вярнулася, над далёкімі лясамі збіраліся хмары, а з вёскі чуўся бой гадзінніка на званіцы кірхі. Роўна дзевяць.

Я запаліў цыгарэту. Дырэктар пасунуў мне попельніцу.

 Гер Шпэт,  сказаў ён,  уявіце сабе артыштанта, які проста з моста кажа вам у твар, што ў вас выдатная ўстанова, дзельныя ахоўнікі, што сам ён вельмі шчаслівы і нічога лепшага сабе не зычыць. У галаве не ўкладваецца. У мяне гэта выклікала агіду.

 Чаму ж гэта?  здзівіўся я.  Хіба ў вас ахоўнікі не дзельныя?

 Ну, зразумела, дзельныя,  адказаў дырэктар,  але меркаваць пра гэта належыць мне, а не арыштанту. Калі ўжо на тое, у пекле не скачуць.

 Ну але ж бо,  падтакнуў я.

 Я тады проста выйшаў з сябе, запатрабаваў найстражэйшага выканання ўсіх правілаў унутранага распарадку, хоць, згодна з указаннем дэпартамента юстыцыі, павінен быў бы паставіцца да яго з гранічнай лагодай і, хоць нідзе на свеце правіламі турэмнага парадку вязьню не забараняецца пачувацца абсалютна шчаслівым, я быў вельмі разгублены, чыста эмацыйна. Гер Шпэт, вы павінны зразумець мяне, Колер атрымаў звычайную адзіночку са строгім рэжымам, без асвятленняувогуле, гэта забаронена,  але праз колькі там дзён заўважаю, што ахоўнікі яго любяць, я б нават сказаўшануюць.

 А цяпер?

 А цяпер я змірыўся з ім,  буркнуў дырэктар.

- І таксама яго шануеце?

Дырэктар задумліва паглядзеў на мяне.

 Ведаеце, гер Шпэт, калі я сяджу ў Колера ў камеры і слухаю, як ён разважае, ад яго, чорт вазьмі, ідзе нейкая сіла, я б сказаў, надзея, можна самому паверыць у чалавецтва і ва ўсё добрае і прыгожае, ён і нашага пастара захапляе сваімі казанямі, гэта, скажу я вам, проста нейкая ліпкая зараза. Але, дзякаваць Богу, я цвярозы рэаліст і не веру, што бываюць абсалютна шчаслівыя людзі. І тым больш, калі яны сядзяць у турмах, як мы ні рупімся палегчыць жыццё нашым пацыентам. Мы ж не звяры, зрэштачкі. А злачынцыяны і ёсць злачынцы. Вось чаму я яшчэ раз кажу вам: гэты чалавек можа быць вельмі небяспечным, павінен быць вельмі небяспечным. Вы робіце толькі першыя крокі на сваім прыпірышчы, таму будзьце двойчы асцярожлівы, каб не трапіць у ягоную пастку, а самае лепшае было б вам зусім з ім не звязвацца. Зразумела, я толькі раю, не больш; урэшце, вы самі адвакат, вам і рашаць. Калі б толькі чалавека не тузалі да такой ступені ў розныя бакі. Гэты Колер альбо святы, альбо сатана, я лічыў сваім абавязкам засцерагчы вас, што і раблю.

 Вельмі вам дзякую, гер дырэктар,  сказаў я.

 Добра, я распараджуся, каб вам прывялі Колера,  уздыхнуў дырэктар.

Даручэнне. Гутарка з абсалютна шчаслівым чалавекам праходзіла ў суседнім пакоі. Тая самая абстаноўка, той самы выгляд з акна. Я ўстаў, калі ахоўнік увёў доктара h.c. Ісака Колера. Стары быў у карычневай арыштанцкай робе, яго ахоўніку чорнай форме, вельмі падобны на паштальёна.

 Сядайце, Шпэт,  сказаў доктар h.c. Ісак Колер. Ён трымаўся як гаспадар, нязмушана і паблажліва. Я, уражаны, падзякаваў і сеў. Пасля прапанаваў арыштанту цыгарэту, але той адмовіўся.

 Я кінуў курыць,  патлумачыў ён,  не ўпускаю магчымасці спалучыць прыемнае з карысным.

 Гэта турму вы лічыце прыемнай, гер Колер?  спытаўся я.

Ён здзіўлена паглядзеў на мяне.

 А вы не?

 Я ў ёй не сяджу.

Ён аж ззяў.

 Па-мойму, тут цудоўна. Гэта спакой! Гэта цішыня! Я, мушу вам прызнацца, жыў дужа рассеяна, раней. Праз свой трэст.

 Магу сабе ўявіць,  згадзіўся я.

 Тэлефона тут няма,  працягваў Колер.  Здароўе ў мяне прыкметна паправілася. Вось, падзівіцеся.  І ён зрабіў некалькі прысядаў.  Месяц назад я б так не здолеў, - горда патлумачыў ён,  дарэчы, у нас тут ёсць спартыўны клуб.

 Ведаю.

За акном, па-ранейшаму поўны надзеяў, прагульваўся ўкормлены дрозд, але, магчыма, гэта ўжо быў іншы. Абсалютна шчаслівы чалавек задаволена разглядваў мяне.

 Мы з вамі сустракаліся.

 Ведаю.

 У рэстаране «Du Théâtre», які займае пэўнае месца ў маім жыцці. Вы, як я памятаю, назіралі, як я гуляю на більярдзе.

 Я нічога не глуздую ў більярдзе.

 Дагэтуль?

 Дагэтуль, гер Колер.

Арыштант засмяяўся і, павярнуўшыся да ахоўніка, сказаў:

 Мёзер, ці не ўчыніце ласкі падаць нашаму юнаму другу агню?

 Вядома, гер кантанальны радца, само сабою, гер кантанальны радца.

Ахоўнік таксама ззяў усім тварам.

Пасля ён зноў сеў, а я закурыў. Зычлівасць абодвух моцна мяне выматвала. Я з прыемнасцю адчыніў бы вялікае незакратаванае акно, але ў турме гэта, мабыць, не прынята.

 Ведаеце, Шпэт,  загаварыў Колер,  я нічым не адметны вязень, не больш, а Мёзерадзін з маіх ахоўнікаў. Выдатны чалавек. Ён уводзіць мяне ў таямніцы пчалярства. Я ўжо амаль адчуваю сябе пчаляром, ахоўнік Брунэрз ім вам таксама не лішне было б пазнаёміццавучыць мяне эсперанта. Мы стасункуемся выключна на гэтай мове. Можаце самі пераканацца: бадзёрасць духу, хатняя абстаноўка, сардэчнасць паўсюль, глыбокі мір і спакой. Я цяпер абсалютна шчаслівы чалавек. А раней? Госпадзе! Я чытаю Платона ў арыгінале, я пляту кашы, дарэчы, Шпэт, вам не патрэбен кош?

 На жаль, не.

 Кашы гера кантанальнага радцыверх дасканаласці, - горда пацвердзіў ахоўнік са свайго кута.  Я асабіста навучыў яго плесці кашы, і ён ужо пакінуў далёка ззаду ўсіх нашых майстроў. Далібог, я не перабольшваю.

Я зноў выказаў шкадаванне.

 Вой не, мне не патрэбен кош.

 Шкада, а то я з прыемнасцю падарыў бы вам. На памяць.

 Нічога не парадзіш.

 Шкада. Да слёз.

Я пачаў траціць вытрымку.

 Ці не магу я даведацца, навошта мяне сюды запрасілі?  спытаўся я.

 Але ж вядома, можаце,  адказаў ён.  Несумненна, можаце. У мяне неяк з галавы выскачыла, што вы прыехалі з волі, што вам спех, што вы занятыя. Добра, пяройдзем да справы: тады, у «Du Théâtre», вы, памятаеце, расказвалі, што збіраецеся стаць самастойным.

 Я і самастойны.

 Так, мне дакладвалі. Ну, і як гандаль у лаўцы?

 Гер Колер,  сказаў я,  тут пра гэта, бадай што, гаварыць недарэчы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора