Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 6.

Шрифт
Фон

Рэакцыя грамадскасці. Вось на якім фоне рэзка акрэслена забойства, учыненае д-рам h.c. Колерам. Вынік можна было прадбачыць загадзя і наперад: як што мы дэпалітызавалі палітыкувось дзе мы нацэлены на будучыню, вось дзе мы сучасныя, вось дзе выяўляецца наш першапраходчыцкі дух і свету наканавана альбо загінуць, альбо цалкам «ашвейцарыцца»,  дык вось жа, як што яно ад палітыкі няма чаго больш чакаць ні дзівосаў, ні новага жыцця, хіба штоды і тое толькі зрэдчасударог з яшчэ лепшым пакрыццём, як што сама краіна з біялагічнага гледзішча паводзіцца досыць прыстойна і не залішне рупіцца што да дзетазачацця (тое, што нас няшмат, ёсць наша вялікая перавага, а тое, што дзякуючы замежным рабочым наша раса павалютку-памаленьку паляпшаецца,  наша найвялікшая перавага), любое парушэнне штодзённай марнасці выклікае прыліў удзячнасці, любая разнастайнасць пажаданая, балазе, штогадовае ўрачыстае шэсце гільдый з яго закасцянелым цырыманіялам ніяк не здольнае замяніць сабою адсутнасці карнавала. Таму дзеянні доктара h.c. Ісака Колера ўнеслі пэўную навізну, людзі атрымалі магчымасць неафіцыйна пасмяяцца з таго, чым афіцыйна абураліся, і ўжо ўвечары таго самага дня, як сканаў Вінтэр, з вуснаў у вусны перадаваліся словы, прыпісваныя ці тое аднаму высокаму службоўцу, ці тое наогул гарадскому галаве, што, бачыце, Колер яшчэ раз заслужыў званне доктара honoris causa, бо то ж ён перашкодзіў прафесару Вінтэру сказаць першага жніўня чарговую прамову. Ды і нягеглыя дзеянні паліцыі мала спрыялі росту грамадскага абурэння, аж такая вялікая была агульная злараднасць: адносіны жыхароў з паліцыяй у нас даволі нацягненыя, і наогул наш горад ужо даўно не адпавядае сваёй рэпутацыі. Зрабіўшыся неспадзявана для самога сябе мегаполісам, ён тым не меней сіліцца захаваць патрыярхальныя рысыдушэўнасць, дабрадзейнасць, мяшчанскую рупнасць, якія ён заўсёды прыпісваў сабе ды прыпісвае і дагэтуль, стараецца захаваць сваё арыгінальнае аблічча пры нечаканай безаблічнасці, звязаны трыдыцыяй, якая даўным-даўно ёю быць перастала. Час аказаўся мацнейшым за наш горад з усёй яго дбайнасцю; час робіць з горадам, што яму заўгодзіцца. Вось чаму мы не такія, якімі колісь былі, але і не такія, якімі павінны былі б быць, у нас няладзіца з цяперашняй сучаснасцю, мы не ахвочыя да таго, да чаго нас змушаюць акалічнасці, з нашай нязгодзіцы мы не даводзім да канца тое, што трэба, а робім толькі да палавіны, і тое толькі з гвалтам над сваёй воляй. Яркім праяўленнем гэтага ўбоства служыць неверагоднае разрастанне прэрагатываў паліцыі, бо кожны, хто не суладзіцца з сучаснасцю, павінен уводзіць абмежаванні. Наша абшчыннасць па сваёй сутнасці абярнулася паліцэйскай дзяржавай, якая тыча свой нос куды ўтачыцца хоча, у маральнасць і ў транспарт (прычым і тое і другоепоўны хаос). Паліцэйскі больш ніякі не сімвал абароны, хутчэй сімвал пераследу. Канчаю, канчаю, ужо годзе. П'яны да ўбогасці. Удадатак тая самая раней памянёная дама з мэбляваных апартаментаў удзерлася ў маю кантору (гэта па-ранейшаму мансарда на Шпігельгасэ), ёй спатрэбілася юрыдычная дапамога. Я параю ёй завесці сабаку. Тады яна зможа на законнай падставе выгульваць яго, а разам з ім і сябе самую два разы за ноч. (Рэкамендацыя Таварыства абароны жывёл, з зубоўным скрыгатам прынятая да ведаму пракурорам Емэрлінам.)

Цяпер пракурор Емэрлін. Ён ненавідзеў кантанальнага радцу. Ноншаланцыя таго рвала пракурору нервы. Ён не мог дараваць, што Колер яму, Емэрліну, публічна ў Канцэртнай зале паціснуў руку. Ён аж так ненавідзеў Колера, што раздвойваўся ад сваёй нянавісці. Напруга паміж ягонай нянавісцю і пачуццём справядлівасці даходзіла да нясцерпу. То ён узважваў, як заявіць сабе самаадвод за сваю прадузятасць, то разлічваў, што гэта зробіць яму кантанальны радца. Заблытаўшыся ў гэтых супярэчнасцях, ён падзяліўся сваімі трывогамі з кантанальным суддзёй Егерленэрам. Егерленэр прамацаў глебу ў следчага, а той сваёй калейкай у начальніка паліцыі, а начальнік, цяжка ўздыхнуўшы, загадаў прывесці кантанальнага радцу з акруговай турмы да сябе ў кабінет, дзеля большай нязмушанасці абстаноўкі. Доктар h.c. быў у выдатным настроі. Віскі «Белы конь»найвыдатнейшы. Начальнік зноў павёў гаворку пра Штусі-Лойпіна, бо, сказаў, прызначаны абаронца добрага слова не варты. Колер адказаў, што гэта не мае значэння. Тады начальнік паведаміў пра Емэрлінавыя згрызоты. У адказ кантанальны радца запэўніў, што проста ўявіць сабе не можа больш бесстаронняга абвінаваўцы. Гэтыя словы, перададзеныя Емэрліну, выклікалі ў таго шалёны крык, што вось цяпер ён пакажа гэтаму кантанальнаму радцу і запраторыць яго пажыццёва, пасля чаго суддзя ўжо быў намерыўся сваёй уладай адхіліць Емэрліна, але перадумаў, баючыся, каб пракурора ад злосці не разбіў паляруш, са здароўем у таго і праўда ж не зусім ладзілася.

Сам працэс. Кантанальны суд у складзе судовай калегіі з пяці суддзяў адбыўся, паводле нашых рахубаў, хутка, можна сказаць з хуткасцю гуку,  усяго праз год пасля забойства, зноў жа ў сакавіку. Злачынства адбылося ўва ўсіх на вачах, не было патрэбы высвятляць, хто забойца. Вось толькі ўстанавіць матывы злачынства суд так і не здолеў. Выходзіла, быццам іх зусім і не было. З кантанальнага радцы нічога выдабыць таксама не ўдалося. Суд апынуўся перад невырашальнай мудзёрай загадкай. Падрабязны допыт абскарджанага не даў суддзям аніякай зачэпкі. Адносіны паміж забітым і забойцам былі настолькі карэктныя, як толькі іх сабе можна ўявіць. Дзелавых сувязяў паміж імі не было, рэўнасць выключалася цалкам, нават здагадак у гэтым напрамку ніхто не выказваў. Перад абліччам гэтага больш чым загадкавага факту ўзнікалі два тлумачэнні: альбо доктар h.c. Ісак Колерхворы душэўна, альбо ж ён амаральная пачвара, забойца з любові да забойства. Першы пункт прадстаўляў афіцыйны абаронца Люці, другіпракурор Емэрлін. Супроць першага сведчыў сам выгляд Колера, Колер рабіў уражанне цалкам нармальнага, супроць другогаславутае мінулае Колера, бо то ж быць палітычным дзеячам і прадпрымальнікам ужо само па сабенайвышэйшая маральнасць. Удадатак грамадская апінія бог ведае з якіх часоў праслаўляла сацыяльныя (не блытаць з сацыялістычнымі) тэндэнцыі ў настроях Колера. Але гэта быў працэс, які найбольш закранаў славалюбныя струны Емэрліна. Нянавісць, ганьбаванне, здзеклівыя кпіны ў ягоны адрас акрылялі старога юрыстага, да яго фантастычнага ўзлёту іншыя высокія суддзі проста не дапялі, бясколерны Люці нічога не мог. Емэрлінаў тэзіс пра Колера-нелюдзя ўсім на здзіўленне прайшоў. Пяцёра высокіх суддзяў палічылі мусовым у навуку іншым асудзіць Колера, нават Егерленэр саступіў ім. Зноў было зроблена ўсё магчымае, каб выратаваць хоця ж бы фасад маралі. Народ, як гаварылася ў абгрунтаванні прысуду, мае права не толькі патрабаваць, каб фінансава і грамадскі добра забяспечаныя колы вялі маральна беспахібны лад жыцця, але і мае права на свае вочы сачыць за ім. Кантанальнага радцу засудзілі на дваццаць гадоў папраўчай турмы. Не пажыццёва, але практычна пажыццёва.

Паводзіны Колера. Кожны мог заўважыць годнасць, з якою трымаўся выкрыты злачынец. Уваходзячы ў залу, ён здзіўляў усіх свежым выглядам, нездарма ж ён выседжваў папярэдняе ўвязненне галоўным чынам у псіхіятрычнай клініцы на беразе Бодэнскага возера, хоць і быў абавязаны трымацца даволі, зрэшты, мяккіх прадпісанняў паліцыі, але затое пад наглядам прафесара Хабэрзака, свайго блізкага прыяцеля. У межах клінікі ён мог дазваляць сабе ўсе віды перамяшчэння, ягоным партнёрам у гольфе быў вясковы паліцэйскі. Нарэшце, паўстаўшы перад судом, Колер наадрэз адмовіўся ад якіх бы там ні было патуранняў і патрабаваў, каб да яго ставіліся як «да чалавека з народу». Варта звярнуць увагу на самы пачатак працэсу. Доктар h.c. крыху занямог, грып, слупок градусніка далез да трыццаці дзевяці, але ён усё-такі настояў, каб слухання не адкладвалі, і нават адмовіўся на час разгляду карыстацца бальнічным крэслам. Пяці суддзям ён заявіў (вытрымка з пратакола): «Я тут на тое, каб вы ў згодзе з вашым сумленнем і літарай закону судзілі мяне. Вам вядома, у чым мяне вінавацяць. Выдатна. Цяпер ваша справа судзіць, маяпадпарадкавацца вашаму прысуду. Які б ён ні быў, я палічу яго справядлівым». Калі вырак быў вынесены, Колер ад усёй душы падзякаваў высокаму суду, асабліва ўпіраючы на чалавечнасць, з якою да яго паставіліся, не забыў падзякаваць і Емэрліну. Публіка слухала гэтае словацечыва, хутчэй пацяшаючыся, чым расчулена, ува ўсіх склалася ўражанне, што ў асобе доктара Ісака Колера юстыцыі ўдалося здабыць унікальны экземпляр, і, калі яго вывелі, усім здалося, быццам нарэшце апушчана заслона над афёрай, хоць і не да канца высветленай, але ў кожным разе адназначнай.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора