Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 5.

Шрифт
Фон

 Даруйце, фройляйн Колер,  пачаў я,  мне хацелася б пагутарыць з вамі некалькі хвілін. Сам-насам.

Штусі-Лойпін прапанаваў ёй цыгарэту, сабе ў рот сунуў другую, падаў агню.

 Ты не супраць, Элен?  спытаўся ён.

Я быў гатовы забіць на месцы гэтага адваката-зорку.

 Супраць,  адказала яна, не падымаючы на мяне вачэй, хоць і адклала цыгарэту.  Зрэшты, хай гаворыць.

 Добра,  сказаў я, падсунуў крэсла і заказаў сабе чорнай кавы.

 Ну, дык чаго ж вам трэба ад нас, мой шаноўны геній юрыспрудэнцыі?  дабрадушліва спытаўся Штусі-Лойпін.

 Фройляйн Колер,  пачаў я з ледзь прыхаваным хваляваннем,  я павінен задаць вам адно пытанне.

 Слухаю.  Яна закурыла.

 Задавайце,  сказаў Штусі-Лойпін.

 Калі ваш бацька праводзіў ангельскага міністра да самалёта, вы яшчэ служылі сцюардэсай?

 Вядома.

- І вы таксама ляцелі тым самалётам, якім міністр вяртаўся ў Англію?

Яна патушыла цыгарэту.

 Магчыма.

 Дзякую вам, фройляйн Колер,  сказаў я, падняўся, адкланяўся і пайшоў, пакінуўшы недапітую каву.

Цяпер я ведаў, куды магла прапасці зброя. Усё вельмі проста. Крым смеху, проста. Колер сунуў рэвальвер міністру ў кішэню паліто, калі сядзеў поруч з ім у «ролс-ройсе», а яго дачка Элен дастала рэвальвер з кішэні пад час лёту. Сцюардэсе гэта было прасцей простага. Але цяпер, ведаючы гэта, я раптам адчуў стомленасць і пустату і доўга, бясконца доўга валокся па набярэжнай, а ідыёцкае возера з яго лебедзямі і паруснікамі ўвесь час заставалася справа ад мяне. Калі мае разважанні правільныя, а яны павінны быць правільныя, Элен ведала пра злачынства. І таму ўжо вінаватая, як і яе бацька. Але ў такім разе яна пракінула мяне, у такім разе яна ведае, што я маю рацыю, і ў такім разе яе бацька перамог. Ён мацнейшы за мяне. А барацьба з Элен не мела ніякага сэнсу, бо Элен ужо прыняла рашэнне, бо вынік барацьбы быў ужо наперад вызначаны. Я не мог прымусіць яе выдаць роднага бацьку. У імя чаго мне апеляваць да яе? У імя ідэалаў? Якіх такіх ідэалаў? У імя праўды? Дык жа яна яе ўтоіла. У імя кахання? Яна мяне прадала. У імя справядлівасці? Вось тут ужо яна магла спытацца: справядлівасці, а дзеля каго? Дзеля дзеяча культуры мясцовага значэння? Попел не стукае ў сэрца. Дзеля бесхарактарнага, працмыгі-бабніка? Ён таксама крэміраваны. Дзеля мяне, нарэшце? А хто я такі і ці варта. Справядлівасць не ёсць справа прыватная. І яшчэ магла б спытацца: справядлівасць, а навошта? Дзеля нашага грамадства? Адным скандалам, адной тэмай на пагудкі больш, а паслязаўтра новы парадак дня з новымі тэмамі. Вынік разумовага практыкавання: карыснасць справядлівасці не пераважвае ў вачах Элен яе таткі. Юрысту вынікпаляруш прасвятлення. Можа, увесці ў гульню самога Бога? Гэта, несумненна, вельмі зычлівы, але мала вядомы гер з сумніўнымі крыніцамі існавання. І яшчэ: яму і без мяне клопату хапае (дыяметр Сусвету, паводле дэ'Сітэрасастарэлыя дадзеныя, па самых сціслых падліках,  у сантыметрах: адзінка і дваццаць восем нулёў). Але трэба было выстаяць, выкараскацца, прыдушыць філасофію, змагацца далей з грамадствам, з Колерам, з Штусі-Лойпінам і пачаць барацьбу супроць Элен. Схільнасць да развагаўрыса нігілістычная, яна спанявервае прызнаныя каштоўнасці, вось чаму я зноў заўзята ўчапіўся за рэальнае жыццё, падбадзёрыўся і, цяпер ужо маючы возера, лебедзяў і паруснікі з левга боку, вярнуўся ў Стары горад, міма пенсіянераў і міма парачак, шчасліва апраменены як бы касмічным ззяннем вечаровага сонца, потым цэлы вечар бесперастанку піў «клеўнэр» (якога проста трываць не магу), і, калі каля гадзіны ночы з адной, хоць і няважнай рэпутацыі дамай, але затое з выдатнай канстытуцыяй цела, наблізіўся да яе апартаментаў, у пад'ездзе мяне чакаў Штубер з паліцыі маральнасці, ён запісаў усе адрасы і ласкава пакланіўся, паклон быў задуманы ім як з'едлівая іронія, як жароўня з вугаллем, высыпаная на галаву наскрозь прапітага адваката. Пракол? Магчыма. (Затое дама аказалася вышэйшай пробы клас, яна нават сказала, што, як што яно гэта для яе вялікі гонар, дык заплаціць я магу іншым разам, у чым я дужа засумняваўся, шчыра прызнаўшыся, што іншым разам я наўрад ці буду плацёжаздольнейшы, пасля назваў ёй сваю прафесію, а яна запрасіла мяне ў свае давераныя.)

Краіна і людзі. Без некаторых звестак нам не абысціся. На забойства патрэбна як непасрэднае, так і аддаленае атачэнне, сярэдняя гадавая тэмпература, сярэдні адсотак землятрусаў і людскі клімат. Тут усё звязана адно з адным. Прадпрыемства, якое выступае пад назваю «наша дзяржава», а часам«наша бацькаўшчына», было па грубых падліках заснавана больш як за дваццаць пакаленняў таму назад. Месца: спачатку ўсё адбывалася галоўным чынам сярод вапняку, граніту і маласы, пазней да гэтага далучыліся трацічныя адклады. Клімат: так сабе. Эпоха: спачатку не дужа, сярэдняя, сцвярджала сябе саматужная ўлада Габсбургаў, лішак кулачнага права, бо калі браць гвалтам, дык бралі гвалтам, узломвалі рыцараў, кляштары і замкі, як незгаральныя шафы, грандыёзныя рабункі, здабыча, палонных не бралі, перад бітваймалебен, пасля бойкіпавальная п'янка, вайна сябе цалкам акупала, потым, на жаль, прыдумалі порах, вялікадзяржаўная палітыка напаролася на ўсё большы і большы супраціў, аматараў размахваць алебардай альбо кісцянём ціха мірылі, адэптаў блізкага бою прыхлопнулі на адлегласці, і не прайшло і васьмі пакаленняў, як ужо настала векапомнае адступленне, далей яшчэ сем пакаленняў адноснай дзікасці, цягам якіх часткова забівалі адно адных, прыгняталі сялян (свабоду тут ніколі не ўспрымалі надта літаральна) і біліся за рэлігію, часткова ж на шырокую нагу культывавалі ландскнехцтва, прадавалі сваю кроў таму, хто больш плаціў, баранілі князёў ад гараджанаў, усю Эўропуад свабоды. Пасля нарэшце грукнулі грымоты Французскай рэвалюцыі, у Парыжы перастралялі ненавісную гвардыю, якая стойка абараняла прайграную пазіцыю на службе ў прагнілай сістэмы, што кіравала з міласці Божай, а тым часам адзін гвардзейскі афіцэрык арыстакратычнага роду, між іншым седзячы ў мансардзе і тым самым у бяспецы, выдумляў сваю «Восеньскую песню». «Змоўкнуў бор шумлівы, пажаўцелі нівы, восень пачалася». Крыху пазней Напалеон са сваёй гайнёю і падданымі краінамі канчаткова ачысціўся ад літасцівых паноў. Паразы пайшлі нашай краіне на карысць. Праклюнуліся першыя парасткі дэмакратыі і новыя ідэі: Песталоцы, бедны, абадраны і палымяны, валачыўся па краіне ад аднаго няшчасця да другога. Намячаўся круты паварот да бізнэсу і рамяства, задрапіраваны ў адпаведныя ідэалы. Пачала расці прамысловасць, пракладваліся чыгункі. Праўда, зямля была бедная на карысныя выкапні, вугаль і руду даводзілася завозіць і перапрацоўваць, але паўсюль дбайнасць і рупнасць, усё большае багаццебез марнатраўства, хоць на жаль, і без бляску. Ашчадлівасць сцвярджалася як вышэйшая цнота, адчыняліся банкі, спачатку нясмела, пазыкі лічыліся нечым брыдкім, і калі раней важны пункт вывазу складалі ландскнэхты, дык цяпербанкруты: хто банкрутаваў у нас, мог пашукаць шчасця па той бок акіяна. Усё павінна было акупацца, і ўсё акупалася, нават неабсяжныя груды камення, нават галька, языкі глетчараў і спадзістыя схілы, бо з таго часу, як была адкрыта прырода і любы басяк мог адчуць прыліў узвышаных пачуццяў у горным аддаленні ад свету, сталася магчымым і стварэнне індустрыі турызму: ідэалы краіны заўсёды мелі практычную аснову. У астатнім жылі так, што для кожнага меркаванага ворага было больш выгодна не совацца,  амаральная па сутнасці, але здаровая жыццёвая ўстаноўка, якая сведчыла калі не пра веліч, дык, прынамсі, пра палітычную рассудлівасць. Дык вось і прыстасоўваліся, удала прайшоўшы праз дзве сусветныя вайны, манеўравалі паміж драпежнікамі, але кожнага разу выходзілі цэлыя і здаровыя. На сцэну выйшла наша пакаленне.

Наш час (1957 год пасля нар. Хрыста). Большасць насельніцтва жыве амаль бесклапотна, бяспечна і забяспечана, царква, вучэбныя ўстановы і клінікі заўсёды гатовыя да паслугаў па даступнай цане, крэмацыя ж у выпадку патрэбы робіцца бясплатна. Жыццё ідзе па ўезджанай каляіне, але мінулае расхіствае будову і трасе падмурак. Хто мае многа, таму страшна многа страціць. Той нежывы падае з каня, калі небяспека засталася ззаду, як упаў коннік на лёдзе Бадэнскага возера; не хапае духу, каб прызнаць неабходнасць сваёй абачлівасці, чалавек не гатовы далей мірыцца з тым, што ніколі не быў героем, а быў проста надзелены здаровай кемнасцю, ён ціснецца ў рады герояў, ажыўляе паданне пра бацькоў-ваяроў, геаграфічныя міфы пагражаюць кароткім замыканнем, памяць жыве дагістарычнымі бітвамі, і вось ужо сёй-той сам сябе ўзводзіць у барацьбітоў Супраціўлення, а далей за справу бяруцца генштабісты, яны заклёнамі выклікаюць з нябыту свет Нібелунгаў, мрояць пра ядзерную зброю, пра гераічную знішчальную барацьбу ў выпадку агрэсіі, бо пагібель арміі павінна непазбежна весці да пагібелі нацыі, тым часам як народы, даўным-даўно прыгнечаныя і паняволеныя, умеюць унікаць гэтакай долі то адвагай, а тое і хітрасцю. Але меркаваная пагібель можа прыйсці ў іншым, больш вытанчаным выглядзе. Зямлю, якую нацыя збіралася абараняць да апошняй кроплі крыві, скупляюць іншаземцы, чужыя рукі садзейнічаюць росквіту гаспадаркі, а свае ў лепшым разе вядуць толькі агульнае кіраўніцтва, хоць наўрад ці кіруюць, грамадзяне дзяржавы ўтвараюць верхні пласт, а пад ім, стлуміўшыся ў жытлішчах, здадзеных за шалёныя грошы, гібеюць бедныя і працавітыя італьянцы, грэкі, гішпанцы, партугальцы і туркі, часта пагарджаныя, часта непісьменныя, ілоты, на думку многіх гаспадароўістоты ніжэйшага гатунку, якія, папоўніўшы сабою шэрагі свядомага пралетарыяту і маючы перавагу як вынікам прывычкі да памяркоўнасці, могуць урэшце заявіць пра свае правы, раптам усвядоміўшы, што фірма, якая называе сябе нашай дзяржавай і ўжо напалавіну перакупленая замежным капіталам, залежыць ад іх цалкам. А насамрэч, як мы пра тое цьмяна здагадваемся, праціраючы вочы ад немага здзіўлення, наша маленькая дзяржаўка сышла з гістарычнай арэны як толькі дасталася да вялікага бізнэсу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора