Што ж, тут больш нічым не парадзіш, сказаў ён.
Яволь, нічым, нічым.
Госці, спярша скамянелыя, паўскоквалі са сваіх месцаў. З-за стойкі раззявілі вочы кухар і ўвесь кухонны персанал. Толькі Мок як бы нішто яму ніякага еў далей. Наперад праціснуўся худы чалавек.
Я лекар.
Нічога не чапайце, спакойна распарадзіўся начальнік. Нам яго спярша трэба сфатаграфаваць.
Лекар нахіліўся да прафесара, але загаду не парушыў.
Праўда, канстатаваў ён. Забіты.
Менавіта, спакойна сказаў начальнік. Вярніцеся на сваё месца.
Пасля ўзаў з крэсла бутэльку шамбэртэна.
А гэта мы канфіскуем, сказаў ён і працягнуў бутэльку мэтрдатэлю.
Яволь. Ага, канфіскуем, прамармытаў той.
Пасля начальнік пайшоў тэлефанаваць.
Вярнуўшыся, ён застаў над трупам пракурора Емэрліна. На ім быў цёмны святочны гарнітур. Ён збіраўся ў канцэртную залу на сімфанічны канцэрт і, калі пачуўся стрэл, якраз спажываў на другім паверсе ў французскім рэстаране амлет flambee на дэсерт. У горадзе Емэрліна не любілі і марылі пра той час, калі ён сыдзе на пенсію, марылі ўсе: шлюхі і іх канкурэнты з іншага лагера, злодзеі і грабежнікі, недацямныя пракурысты, дзелавыя людзі ў складанай сітуацыі, але ж і юрыдычны аппаратад паліцыі да адвакатаў, ды што там янынават свае калегі і тыя неабольвалі. Усе выдурніваліся ў недарэчных жартах на яго адрас: маўляў, дзіва што горад загінаецца, тут жа Емэрлін, дзіва што юстыцыя кульгаеЕмэрлін жа, ну, і так далей. Пазіцыя ў пракурора была нікудышняя, аўтарытэт спляжаны, прысяжныя ўсё часцей у адкрытую аспрэчвалі яго заявы, а з імі заадно і суддзі, але больш за ўсіх даставаў яго аўтарытэтны начальнік паліцыі, казалі, быццам начальнік лічыць так званую крымінальную частку нашага насельніцтва яго найлепшай часткай. Зрэшты, Емэрлін быў юрыст высокага стылю, не заўсёды ён нёс паразы, ягоных запытаў і рэплік баялія, яго бескампраміснасць гэтак жа паважалі, як і ненавідзелі. Ён быў узорам пракурора старога замесу, якому кожны апраўдальны выракасабістая абраза, які аднолькава несправядлівы і з беднымі і з багатымі, нежанаты, недаступны ніякім спакусам, ні разу ў жыцці не дакрануўся да ніводнай жанчыны, што, зрэшты, і было яго галоўным прафесійным недахопам. Злачынцы былі яму чымсьці незразумелым, амаль сатанінскім, яны ўводзілі яго ў старазапаветную ятру, ён быў аджытым рэліктам непахіснай, але затое і непадкупнай маралі, даледніковы валун у «багне юстыцыі, якая ўсё чыста апраўдвае», казаў ён гэтак жа палымяна, як і зласліва. Вось і цяпер ён быў незвычайна ўзбуджаны, тым болей што асабіста ведаў і забітага, і забойцу.
Гер каменданце! абурана ўсклікнуў ён усё яшчэ з сурвэткай у руцэ. Кажуць, нібыта забойства ўчыніў доктар Ісак Колер.
Слушна кажуць, буркнуў начальнік.
Але ж гэта проста немагчыма.
Колер, мусіць, з глузду з'ехаў, - адказаў начальнік, сеў на крэсла каля нябожчыка і запаліў адну са сваіх вечных «Баянас». Емэрлін прамакнуў сурвэткай лоб, падцягнуў крэсла ад суседняга стала і таксама сеў, так што грузлы нябожчык ляжаў галавой у талерцы акурат паміж абодвума буйнымі і масіўнымі дбальцамі парадку. Яны сядзелі і чакалі. У рэстаране мёртвая цішыня. Ніхто больш не еў. Усё глядзела на прывідную групу. Толькі калі ў рэстаран уварвалася гарластая гурма студэнтаў, узнікла замяшанне. Студэнты з песнямі пачалі расцякацца па зале, не адразу ўцяміўшы, што тут да чаго, гарлалі і толькі потым збянтэжана замоўклі. Нарэшце з'явіўся лейтэнант Хэрэн з іншымі сябрамі камісіі па расследаванні забойстваў. Паліцэйскі фатаграфаваў, судовы медык стаяў бездапаможна побач, а акруговы пракурор, які прыйшоў разам з усімі, перапрасіўся ў Емэрліна за свой прыход. Ціхія загады, распарады. Потым мёртвага паднялі, - твар у соўсе, гусіная вантробка і зялёны боб у барадзе, паклалі на насілкі і эвакуавалі ў санітарную машыну. А залатыя без аправы акуляры Эла знайшла, калі ўжо ёй дазволілі прыбраць са стала, у смажанай бульбе. Пасля чаго акруговы пракурор прыступіўся да апытання першых сведкаў.
Магчымы варыянт першага апытання. Калі абслуга апрытомнела, калі госці паволі і нерашуча парассаджваліся на свае месцы, а некаторыя нават зноў пачалі есці, калі надбеглі першыя газетчыкі, пракурор разам з начальнікам паліцыі выйшлі параіцца ў кладоўку каля кухні, куды іх правялі. Пракурор хацеў нейкі час пабыць з ім сам-насам без сведкаў. Бо наперадзе быў гучны адкрыты працэс. Кароткае абмеркаванне сярод паліц з хлебам, кансервамі, мяхамі мукі, бутэлькамі алею прайшло няўдала. Згодна з дакладам, з якім начальнік паліцыі пазней выступіў перад парламентам, пракурор патрабаваў шырока задзейнічаць сілы паліцыі.
Навошта? спытаў начальнік. Хто паводзіцца так, як Колер, той уцякаць не збіраецца. Мы можам спакойна арыштаваць яго дома.
Емэрліна панесла ў гарачку.
Хацелася б спадзявацца, што з Колерам вы будзеце абыходзіцца як з любым іншым злачынцам?
Начальнік маўчаў.
Гэты чалавекадзін з самых багатых і самых вядомых жыхароў нашага горада, сказаў Емэрлін. Наш святы абавязак (страх як любіў гэты выраз!) дзейнічаць з гранічнай строгасцю. Нават ценю падазрэння ўзнікнуць не павінна, быццам мы яму патураем.
Наш святы абавязак, спакойна патлумачыў начальнік, абысціся без непатрэбных выдаткаў.
Значыцца, агульнай трывогі не будзе?
Значыцца, не будзе.
Пракурор утаропіўся на хлебарэзку, каля якое стаяў.
Вы сябруеце з Колерам, сказаў нарэшце, нават не злосна, а холадна, як бы па службовым абавязку. Вам не здаецца, што такая акалічнасць можа паўплываць на вашу аб'ектыўнасць?
Маўчанне.
Справу Колера будзе весці лейтэнант Хэрэн, спакойна сказаў начальнік.
Так пачаўся скандал.
Хэрэн быў чалавек дзеяння, з гонарам, а таму ад самага пачатку паказаў неўтаймоўную руплівасць. Яму ўдалося ўсяго за некалькі хвілін не толькі падняць на ногі ўсю паліцыю, але і заалярмаваць насельніцтва, бо ён прапхнуў на радыё перад праграмай навінаў у сем трыццаць экстрэнае паведамленне кантанальнай паліцыі. Вэрхал усчаўся страшэнны. Віла Колера аказалася пустою (Колер быў удавец, яго дачка, сцюардэса кампаніі «Свісэйр», была якраз у палёце, кухаркау кіно). У наяўнасціспроба знікнуць. Патрульныя машыны прачэсвалі горад, памежнікі былі папярэджаны. Інтэрпол даведзены да ведама. З пункту гледжання тэхнічнага гэта заслугоўвала высокай пахвалы, упускалася толькі магчымасць, якую прадбачыў начальнік паліцыі: вышуквалі чалавека, які і не думаў хавацца. Няшчасце ўжо адбылося, калі на пачатку дзевятай з аэрапорта прыйшло паведамленне, што Колер правёў да самалёта аднаго ангельскага міністра, потым спакойненька сеў у свой «ролс-ройс» і загадаў везці сябе назад у горад. Найбольш спудлаваў у гэтай справе федэральны пракурор. Супакоены бездакорным функцыянаваннем магутнага дзяржаўнага механізму, яшчэ смакуючы сваю перамогу над праклятым начальнікам, ён якраз падрыхтаваўся слухаць уверцюру Моцарта да «Выкрадання з сэраля» і, загадзя смакуючы асалоду, ужо, пагладжваючы акуратную сівую бародку, адкінуўся ў крэсле, а Мондшайн якраз падняў дырыжорскую палачку, калі па праходзе вялікай канцэртнай залы разам з адной з найбагацейшых і наіўнейшых удоваў нашага горада, міма запоўненых слухачамі радоў праследаваў да першых радоў, вышукваны паліцыяй з ужываннем найноўшых тэхнічных сродкаў пераследу, цкаваны доктар h.c., спакойны і самаўпэўнены, як звычайна, з нявінным тварам, быццам нідзе нікому нічога ніякага, доктар h.c. заняў месца побач з Емэрлінам і нават патрос аслупянеламу пракурору руку. Ажыўленне, пярэшапт іо, норавы! хехекання цяжка было не змеціць, уверцюра яўна не ўдалася, бо аркестранты выдатна бачылі ўсё, што адбывалася, адзін габаіст нават крыху падвёўся з цікаўнасці, Мондшайну давялося пачынаць двойчы, а пракурор аж настолькі сумеўся, што слупам праседзеў не толькі ўверцюру, але і цалюткі Другі фарітэпіянны канцэрт Ёганэса Брамса. Праўда, ён здолеў ацаніць сітуацыю пад той момант, як сваю партыю пачаў піяніст, але перапыняць Брамса не рызыкнуў, надта ж бо вялікі быў ягоны піетэт перад культурай, ён пакутаваў ад усведамлення, што след было б умяшацца, але цяпер ужо было запозна, даводзілася чакаць антракту. Затое ў антракце ён пачаў дзейнічаць, праціснуўся праз натоўп, які з цікаўнасцю абступіў кантанальнага радцу, стрымгалоў паляцеў да аўтаматаў, мусіў аднак вярнуцца і папрасіць у гардэрэбшчыцы дробязі, патэлефанаваў у паліцэйскую ўправу, звязаўся з Хэрэнам і арганізаваў збор усіх паліцэйскіх часцей. Тым часам Колер строіў святую нявіннасць, ён выправіўся ў бар, дзе пачаставаў удаву шампанскім, гэтаму мярзотніку да таго ж яшчэ і куды к чорту як шанцавала, што нават другое аддзяленне канцэрта пачалося за некалькі хвілін да прыбыцця паліцыі. І давялося Емэрліну разам з Хэрэнам церціся пад зачыненымі дзвярмі, пакуль у зале давалі бясконцую Сёмую Брукнера. Пракурор узбуджана кідаўся туды-сюды, аж капэльдынэрам некалькі разоў прыйшлося заклікаць яго да парадку. І наогул з ім абыходзіліся як з дзікуном якім, без пачцівасці і рышпекту. Ён праклінаў усю рамантыку, праклінаў таго іхняга Брукнера, за дзявярыма ўсё яшчэ нудзілі першую часткуадыжыо, і калі нарэшце пасля чацвёртай грымнулі воплескі (дарэчы, таксама бясконца-бясконцыя), а публіка паміж шпалераў паліцэйскіх пачала пакідаць залу, доктар h.c. Ісак Колер адтуль наогул не выйшаў. Ён знік. Начальнік паліцыі правёў яго праз службовы выхад да сваёй машыны і завёз у паліцэйскую ўправу.