Фридрих Дюрренматт - Юстыцыя стр 14.

Шрифт
Фон

 Гер Шпэт,  пачала яна,  бацька мне заўсёды шмат пра вас расказваў.

Гэта было нечакана. Я здзіўлена паглядзеў на яе.

 Заўсёды?

 З таго часу, як сустрэў вас у «Du Théâtre».

- І што ж ён вам расказваў?

 Ён непакоіўся за вашу адвакацкую практыку.

 Не было ў мяне тады ніякай практыкі.

 Затое цяпер ёсць,  канстатавала яна.

 Не сказаць, каб бліскучая,  прызнаўся я.

 Ён інфармаваў мяне пра справу, якую мерыўся вам даручыць.

 Ведаю.

 Вы возьмецеся за яе?

 Рашыў узяцца.

 Мне вядомыя ўмовы,  сказала яна.  Вось вам чэк. Гэта аванс. Пятнаццаць тысяч. Плюс яшчэ дзесяць. На выдаткі па справе.

Элен працягнула мне чэк. Я ўзяў яго і склаў напалам.

 Ваш бацька не паскупіўся,  сказаў я.

 Ён вельмі зацікаўлены, каб вы ўзяліся за яго даручэнне,  патлумачыла.

 Прыкладу ўсе намаганні.

Я сунуў чэк у кашалёк. Мы абое памаўчалі. Яна больш не ўсміхалася. Я адчуў, як яна падбірае словы.

 Гер Шпэт,  загаварыла нарэшце з запінкай,  я разумею, што бацькава даручэнне не зусім звычайнае.

 Нават вельмі.

 Гер Фёрдэр думае гэтак сама.

 Ахвотна веру.

 Але тым не меней яго трэба выканаць,  сказала яна рашуча, амаль горача.

 Дзеля чаго?

Яна ўмольна глянула на мяне.

 Гер Шпэт, я магу бачыцца з татам раз у месяц. Ён дае мне ўказанні. Справы ў таты вельмі заблытаныя, але яго абазнанасць шакіруе. Ён загадвае, я выконваю. Ён бацька, я дачка. Вы ж разумееце, я слухаюся яго.

 Ну, вядома ж.

Элен разгарачылася. Яе гнеў быў непадробны.

 Асабісты сакратар і адвакаты хочуць назначыць над ім апеку,  сказала яна.  На маю карысць, як яны кажуць. Але я добра ведаю, што мой бацька ў сваім розуме. А тут яшчэ даручэнне, за якое вы ўзяліся. Асабістаму сакратару гэта чарговы доказ.

Мы зноў памаўчалі.

 Нават калі я не магу яго зразумець,  ціха дадала яна.

 Фройляйн Колер,  адказаў я,  для юрыста даручэнне даследаваць забойства прафесара Вінтэра, зыходзячы з пасылкі, што забойца не ваш бацька, мае юрыдычны сэнс толькі ў тым выпадку, калі забойца не ваш бацька. Але такая пасылка немагчымая. І тым самым даручэнне не мае ніякага сэнсу. З юрыдычнага боку. З чаго, аднак, не вынікае, што яно не мае сэнсу і з навуковага боку.

Яна здзіўлена паглядзела на мяне.

 Як мне разумець вас, гер Шпэт?

 Я ўважліва агледзеў гэты пакой, фройляйн Колер. Ваш бацька любіў свой більярд і свае прыродазнаўчыя кнігі

 Так, і больш нічога,  упэўнена сказала яна.

 То ж бо тое і яно.

Яна не дала мне дагаварыць.

 Менавіта з гэтай прычыны ён і не здатны на забойства. Яго нейкім пачварным чынам прымусілі

Я перамоўчаў. Адчуваў, што было б непрыстойна так згопалу бабахнуць па ёй праўдай. Я не мог убіць у яе недарэчную, дзікую ісціну, што яе бацька забіў менавіта таму, што не любіў нічога на свеце, апрача свайго більярда і кніг. І недарэчы было б расказваць ёй пра сваё празарэнне, бо гэта была толькі голая інтуіцыя, а не факт, які можна даказаць.

 Бачыце, фройляйн Колер, мне нічога не вядома пра матывы ўчынку, за які ваш бацька быў асуджаны,  асцярожна пачаў я,  гаворка ў нас ішла пра іншае. Пра тое, што магло б растлумачыць не яго ўчынак, а даручэнне, якое ён мерыўся даць мне. На падставе гэтага даручэння ваш бацька хоча даследаваць межы магчымага. Ён сцвярджае, быццам такая яго навуковая мэта. Мая справастрога трымацца гэтага пастулату.

 Але ж у гэта нельга паверыць!  усхвалявана ўсклікнула Элен.

Я не згадзіўся.

 Асабіста я абавязаны верыць,  сказаў я Элен,  абавязаны, бо прыняў яго даручэнне. Для мяне гэта гульня, якую ваш бацька можа дазволіць сабе. У іншых гэта скакавыя коні. У мянегульня. Як юрыст я лічу гульню вашага бацькі больш цікавай.

Яна задумалася.

 Не сумняваюся,  нарэшце неяк нерашуча сказала яна,  што вы знойдзеце сапраўднага забойцу, знойдзеце кагосьці, хто прымусіў тату забіць. Я веру свайму бацьку.

Яе роспач засмуціла мяне. Я рады быў бы дапамагчы ёй, але гэта было мне не па сіле.

 Фройляйн Колер,  адказаў я ёй,  буду з вамі да канца шчыры. Я не думаю, што мне ўдасца выявіць гэтага «кагосьці». З той простай прычыны, што яго няма на свеце. Ваш бацька нікому не дазволіць, каб яго прымусілі.

 Вы са мною вельмі шчыры,  ціха адказала яна.

 Хацелася б, каб вы давяралі мне.

Яна ўтаропіла на мяне пільны і змрочны позірк. Я не адвёў вачэй.

 Я давяраю вам,  сказала.

 Гатовы дамагчы вам толькі ў тым разе, калі вы адкінеце надзею,  сказаў я.  Ваш бацьказабойца. Вы зможаце зразумець яго толькі ў тым выпадку, калі не скіруеце свой пошук на няправільны след. Матывы злачынства вашага бацькі трэба шукаць у ім самім, а не ў кімсьці іншым. І не думайце больш пра ягонае даручэнне. Цяпер гэта справа мая.

Я ўстаў. Яна таксама паднялася.

 А чаму ж у такім разе вы згадзіліся?

 Бо мне патрэбны грошы, фройляйн Колер. Не рабіце сабе ніякіх ілюзій што да мяне. Нават калі ваш бацька бачыць у сваім даручэнні навуковую каштоўнасць, у мяне ж гэта не больш, чым магчымасць зрушыць з месца сваю адвакацкую практыку. Так што не майце марных ілюзій.

 Разумею,  сказала яна.

 Я не магу сабе дазволіць рабіць інакш, чым раблю, я павінен выканаць просьбу вашага бацькі. Але хачу, каб вы ведалі, каму давяраеце.

 Якраз вы і дапаможаце мне,  сказала Элен і падала мне руку,  была шчаслівая пазнаёміцца з вамі.

За агароджай мяне ўсё яшчэ чакаў Лінгард у сваім «поршэ», толькі цяпер ён сядзеў не на месцы шафёра, а побач і курыў з адсутным выглядам, увесь у сабе.

 Усё ў парадку,  сказаў я.  Даручэнне прынята.

 А чэк?  спытаўся ён.

 Таксама.

 Выдатна,  сказаў Лінгард.

Я сеў за руль. Лінгард прапанаваў мне цыгарэту, даў агню. Я курыў, абедзве рукі на баранцы, успамінаў Элен і быў шчаслівы. Радаваўся будучыні.

 Ну і што?  спытаўся Лінгард.

Я раздумваў, яшчэ не ўключаючы запальванне.

 Ёсць толькі адна магчымасць,  адказаў.  Для нас Колер больш не забойца. Цяпер мы павінны падыгрываць.

 Згода.

 Дапытайце сведак яшчэ раз,  працягваў я.  Вывучыце мінулае Вінтэраў, хто там вораг, хто сябар.

 Зоймемся доктарам Бэна,  адказаў ён.

 Алімпійцам?  здзівіўся я.

 Сябрам Вінтэра,  паясніў Лінгард.  І Монікай Штаерман.

Моніка Штаерман была адзінай спадчынніцай Дапаможных майстэрняў «Трог» А/О.

 Чаму?  спытаўся я.

 Прыяцелька Бэна.

 Не, лепш не будзем ублытваць яе,  задумліва сказаў я.

 О'кей,  сказаў Лінагард.

Нешта тут было не так.

 Дзіўна ўсё-такі, - сказаў я.

 Што менавіта?

 Вас парэкамендаваў мне Колер.

 Чыстая выпадковасць.

Я ўключыў запальванне і асцярожна крануў з месца. Яшчэ ніколі мне не даводзілася сядзець за рулём «поршэ». На віядуку Лінгард спытаўся:

 Шпэт, а вы знаёмы ў Монікай Штаерман?

 Я яе толькі раз бачыў.

 Дзіўна.

У Талакеры я яго высадзіў і паехаў далей з горада. Куды вочы глядзелі. Бяздумна паехаў у восень. І як ні супраціўляўся, твар Монікі Штаерман увесь час выплываў на пярэдні план, засланяючы твар Элен Колер.

II

Пачатак расследавання. Найлепшы акрэс майго жыцця пачаўся з размахам. Ужо на другі дзень я быў паўнапраўным гаспадаром новай адвакацкай канторы і «поршэ», які, праўда, калі я добра разгледзеў яго, аказаўся куды больш старым, чым я думаў, і ў такім стане, што выстаўленая Лінгардам цана за яго ўжо не здавалася боскай. А кантора раней належала алімпійскаму чэмпіёну ў фехтаванні і чэмпіёну Швейцарыі ў стральбе з рэвальвера, інакш кажучы, доктару Бэна, які ўжо даўно каціўся ўніз з горкі. Красунчык-алімпіец ад удзелу ў перагаворах ухіліўся. Са слоў архітэктара Фрыдлі, які да белага свету завёз мяне туды, Бэна згадзіўся саступіць мне сваю кантору за дзве тысячы штомесячна, з іх чатырынаперад, сума, пра якую наўрад ці можна было пэўна сказаць, у чыю кішэню яна палезе, але затое я мог без адкладу ўсяліцца і атрымаў на карыстанне не толькі ўсё Бэнава абсталяванне, але дадаткам яшчэ і сакратарку, хай сабе з выгляду і траха заспаную асобу з цэнтральнай Швейцарыі з загранічным назвіскам Ільза Фройдэ, якая нагадвала сабою французскую бармэнку і штораз фарбавала валасы ў іншы колер, але пры ўсім гэтым была на дзіва спраўная і ўвішная ў працы; камерцыя наша была больш чым сумніўная, але сэнсу яе разгадаць я не мог. Затое прыёмны пакой і кабінет на Цэльтвэгэ з вокнамі на непазбежныя дарожныя заторы адпавядалі сваёй прызначанасці цалкам, і пісьмовы стол быў як манумент, і крэслы былі дужа дыхтоўныя, на задні двор выходзілі кухня і пакоі, дзе я размясціў сваю канапу з Фраерштрасэну, от жа не захацелася мне развітвацца з абжытай мэбляй. Справы мае спакваля пайшлі ўгору. На даляглядзе ўжо засілуэціўся выгадны працэс з шлюбным разводам, наперадзе свяціла паездка ў Каракас па справах аднаго буйнога прамыслоўца (яму нараіў мяне Колер), а там яшчэ пазначаліся спадчынныя спрэчкі, абарона аднаго гандляра мэбляй, складаць выгадныя падатковыя дэкларацыі. Карацей, я салавеў у шчаслівай і таму ці не залішняй бестурботнасці, каб яшчэ даваць сабе клопат успамінамі пра прыватнае вышуковае бюро, якому сам жа і задаў руху і без справаздачаў якога не мог далей весці справу Колера. А здавалася б, Лінгард павінен быў бы толькі павялічыць маю падазронасць: ён чалавек з двайным дном, намеры ягоныя загадкавыя, парэкамендаваў мне яго Колер, і сам жа ён надта прагна ўхапіўся за гэтую справу. І пачаў раскручвацца з размахам. У «Du Théâtre» ён пасадзіў Шонбэхлера, аднаго са сваіх найлепшых агентаў, якому належаў хай сабе і стары, але даволі камфартабельны дамок на Ноймаркце. На гарышчы абсталяваў памяшканне пад жытло і размясціў там сваю велізарную дыскатэку. Усюды былі парасстаўляныя дынамікі, Шонбэхлер любіў сімфоніі. Па яго тэорыі (а Шонбэхлер быў нашпігаваны тэорыямі), сімфоніі менш за ўсё прымушаюць сябе слухаць, пад іх можна пазяхаць, абедаць, чытаць, спаць, гаварыць, зрэштышто хоч рабіць, у сімфоніях музыка замыкаецца сама ў сабе, робіцца нячутнай, быццам музыка сфераў. Канцэртныя залы ён не прызнаваў як барбарскую прыдумку. Там робяць з музыкі культ. Тым часам як сімфонія прыдатная для суправаджэння, даводзіў Шонбэхлер, яна чалавечная толькі як фон, інакш янагвалт. Так, напрыклад, Дзевятую Бэтховена ён успрымаў, калі еў мяса з гароднінай. Брамса як мог нарайваў пад красворды альбо пад венскі шніцаль, Брукнерапад карты. А самае лепшаезапусціць дзве сімфоніі разам, што ён нібыта і практыкаваў досыць часта. Пад усведамленне таго, які пры гэтым узнікае гукавы гармідар, ён дакладна разлічыў кватэрную плату на астатнія тры паверхі свайго дома. Кватэра непасрэдна пад дыскатэкай здавалася занадта танна, дакладней, задарам, бо з жыльца наогул нічога не бралі, таму даводзілася толькі трываць музыку, шмат гадзінаў запар Брукнера, пасля столькі ж Малера, пасля столькі ж Шастаковіча. За сярэднюю кватэру ён браў, як усе, а да ніжняй было амаль не падступіцца. Шонбэхлер быў чалавек адчувальны. Вонкавабез адмысловых прыкметаў, нават больш за тоенедасведчаным ён здаваўся класічным узорам бюргера. Быў дбайна апрануты, ад яго прыемна пахла, ён ніколі не напіваўся і наогул жыў у поўнай згодзе з асяроддзем. Што да нацыянальнасці, дык ён называў сябе грамадзянінам Ліхтэнштэйна. Гэта не няма ладу што там якое, дадаваў заўсёды, ён не аспрэчвае, але затое, прынамсі, яму і саромецца нама за што: Ліхтэнштэйн практычна не нясе ніякай віны за цяперашняе міжнароднае становішча, калі, вядома, заплюшчыць вочы на тую акалічнасць, што ён выпускае процьму паштовых марак, і калі праз пальцы паглядзець на яго фінансавыя свавольствы; Ліхтэнштэйнгэта, мой пане, самая малюпасенькая дзяржавачка, якая жыве прыпяваючы і шыкоўна. Удадатак у ліхтэнштэйнца не так лёгка развіваецца манія велічы, якая стымулюе чалавека прыпісваць сабе ну проста неверагодныя вартасці з той толькі прычыны, што ён ліхтэнштэец, як гэта бывае ў амерыканцаў, расейцаў, немцаў альбо французаў, якія апрыоры перакананыя, што немец альбо той жа француз ужо сам па сабе ёсць істота чортведама якога высокага парадку. Прыналежнасць да вялікай дзяржавыа ліхтэнштэец міжволі лічыць такімі амаль усе астатнія дзяржавы і нават Швейцарыюдля чалавека, пазначанага ёю, даволі неспрыяльная з псіхалагічнага пункту гледжання, яна нясе з сабою небяспеку дацца ў нейкае адноснае неразумства. І чым большая нацыя, тым большая небяспека. Сваю думку Шонбэхлер падмацоўваў прыкладам з мышамі: адна мыш сам-насам з самою сабоюгэта толькі мыш, яна ж сярод мільёнаў іншых мышэйгэта ўжо лічы што кошка, а сярод ста мільёнаўужо ці не слон. Найболей шкодны мышыны народ у пяцьдзесят мільёнаў галоў (пяцьдзесят мільёнаў як парадак велічыні). Такія папуляцыі складаюцца з мышэй, якія хоць і лічаць сябе катамі, але не дурні зрабіцца сланамі. Гэта неверагодна разбухлая манія велічы, небяспечная не толькі для мышыных асобінаў, але і ўсяму іхняму роду. А вось суадносіны паміж «колькасцю мышэй» і ўзніклай з яе маніяй велічы ён называў «законам Шонбэхлера». Што да прафесіі, ён выдаваў сябе за пісьменніка, хоць дагэтуль не надрукаваў ані радка ні радочка. Зрэшты, Шонбэхлер і не зацінаўся. Ён сціпла называў сябе «патэнцыйным пісьменнікам». Патрэба апраўдваць сваё «непісанне» ніколі яго не бянтэжыла. Так, напрыклад, пры нагодзе ён заўсёды нагадваў, што пісьменніцтва пачынаецца з «адчування мовы», што гэта яго найпершая паэтычная ўмова, а другая, не менш важная, заснаваная на любові да праўды. І калі добра ўзважыць дзве гэтыя асноўныя ўмовы, будзе ясна, што, напрыклад, загаловак тыпу «Вершы Раўля Шонбэхлера» немагчымы хоць бы ўжо ад уяўлення, што такая лірыка павінна цурчаць і струменіцца, як прыгожы ручаёк. (Schön-Вächlein). Можна, вядома, і запярэчыць, што, бач, калі ўжо на тое, дык аўтару трэба проста памяняць прозвішча, але ў такім разе давялося б уступіць у канфлікт з прынцыпам любові да праўды. Куды б ні заходзіў Шонбэхлер, там адразу выбухаў рогат. Ён быў неблагі мужык, шмат народу ў піўнухах пасвілася каля яго. Ён казаў усё запісваць, рахунак яму прысылалі раз на месяц, і ад складання набягала немалая сума. Наконт крыніц яго існавання ніхто як след нічога не ведаў і на след не напаў. Намёкі на шчодрую стыпендыю ад дзяржавы Ліхтэнштэйн, ясна, не адпавядалі рэальнасці. Сёй-той казаў, нібыта Шонбэхлер прадстаўляе нейкую фірму вядомых гумовых вырабаў. Цяжка было таксама не заўважыць, што ён быў шматабазнаны і на любы прадмет меў дакладна абгрунтаваную думку. (Магчыма за яго неахвотай пісаць крылася не проста звычайная лянота, магчыма, там было перакананне, што ў адрозненне ад многіх, якія твораць, лепш усё-такі чворыць.) Больш за ўсё Шонбэхлер праславіўся майстэрствам заводзіць гаворку, асабліва калі ўлічыць, што нашыя суайчыннікі ніколі гэтай якасцю не вызначаліся. Затое ён быў віртуоз. Пра яго расказвалі анекдоты, пра яго складалі легенды. Так, напрыклад, аднаго разу ён залажыўся (так, прынамсі, увесь час гаворыць начальнік паліцыі) і настолькі ўцягнуў у спрэчку пра дачыненні паміж нашай краінай і Ліхтэнштэйнам нейкага федэральнага радцу, які за суседнім столікам спажываў сваю чатырохгадзінную гарбату ў кампаніі членаў кантанальнай управы, што радца нават прапусціў экспрэс на Бэрн. Чаму б і не. Хоць, зрэшты, для федэральных радцаў гэта не надта тыпова. А ў астатнім Шонбэхлер лічыўся чалавекам бяскрыўдным. Нікому і ў галаву не магло дайсці, што ён служыць у Лінгарда. Калі ўсё гэта адкрылася, усе былі ўражаныя, Шонбэхлер пакінуў горад і цяпер жыве разам са сваёй дыскатэкай на поўдні Францыі на вялікі жаль нашых суграмадзянаў, вось і днямі адзін з іх пагразіўся кулаком, але я, на шчасце, быў не адзін, а з Луцкі. Дык вось, гэты арыгінал Шонбэхлер узяў ды матэрыялізаваўся за столікам «Du Théâtre» ўсім на подзіў, трэба сказаць, бо звычайна ён туды не завітваў. За тым столікам ён праседзеў цалюткі дзень. Вярнуўся толькі на раніцу. І так цягнулася тыдзень, ён з усімі гаманіў, ён спрыяцеліўся з мэтрдатэлем, з афіцыянткамі, а пасля раптам знік, і зноў Шонбэхлера можна было надыбаць у ранейшых, яго звычайных піўнухах, а той тыдзень у «Du Théâtre» выглядаў як нейкае інтэрмэцца. А насамрэч Шонбэхлер яшчэ па разу дапытаў усіх галоўных сведкаў. Што да далейшага расследу, дык тут Лінгард скарыстаўся дапамогай Фойхтынга, які быў з разраду тых тыпаў, якіх Лінгард трымаў у сваім талакерскім вышуковым бюро і якога я тады яшчэ не ведаў асабіставедаю толькі цяпер (бывалец бара «Манака»). Фойхтынгхлопец ненадзейны і наогул паганец, гэтага ніхто не аспрэчвае, нават Лінгарді той не, як, зрэшты, і паліцыя, якая ўжо каторы раз яго затрымлівала (нарката!), а потым зноў выкарыстоўвала ў сваіх патрэбах. Фойхтынгшпег, які ведае сваю справу і сваё месца. Магчыма, ён калісьці перажываў і лепшыя дні, магчыма, нават вучыўся ва ўніверсытэце, але астатняя частка Фойхтынга, тая, што цяпер цяжка прадзіраецца ў жыцці, махлярыць і шантажуе, робіць дужа непрыемнае ўражанне. Бяда яго ў тым, як ён аднаго разу сам сказаў пра гэта ў «Манака», змрочна ўтаропіўшыся ў сваю чарку з пэрно, што ён не расеец, а немец. Немец у гэтай краінене прафесія, хіба што дзесь у Саудаўскай Аравіі ці ў Эгіпце, а вось расеец тутпрафесія. У гэтым выпадку яго жыццё не выклікала б ніякіх нарокаў, наадварот нават, будзь ён расеец, ён проста мусіў бы быць такі, які ён ёсць: запушчаны і вечна п'яны, але ж яму нават строіць з сябе расейца тут не выпадае, бо ён, Фойхтынг, выглядае рыхтык так, як глядзяцца немцы ў фільмах пра французскае Супраціўленне. Тут, між іншым, Фойхтынг гаворыць шчырую праўду. Як выключэнне. Ён сапраўды выглядае рыхтык так. Ён вывучыў вярхі і нізы грамадства, як ніхто іншы, ён выдатна авалодаў геаграфіяй бараў і піўнух. Ён здольны высветліць што хоч пра каго хоч. Але, перш чым Фойхтынг перакінуў мне ўсё, што выведалі Шонбэхлер і Фойхтынг, зладзілася мая другая сустрэча з Монікай Штаерман, адбылося тое, чаго я і баяўся і чакаў, - сам не ведаю, як сказаць правільна. Было б лепей, калі б гэтай сустрэчы не было (ні першай, ні другой).

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке