Автор неизвестен - Лагодны цмок (Ангельскiя лiтаратурныя казкi) стр 9.

Шрифт
Фон

- З сапраўднай Прынцэсай. Менавiта так Святы Георг уратаваў жыццё пасля бойкi з цмокам.

- Глядзi ты! - здзiвiлася мамка. - Я ўжо такая старая, але нават i чуць не чула пра гэта.

А Сабрынэта кiнулася да Эльфiна i моцна абняла яго.

- Тады ўсё цудоўна, мой мiлы, смелы, адзiны ў свеце Эльфiн, - пяшчотна сказала яна, - таму што я якраз i ёсць сама сапраўдная Прынцэса, а ты будзеш мой Прынц. Збiрайся хутчэй, мамулька, гэты раз можна выйсцi й без капелюша. Мы зараз пойдзем i адразу пажэнiмся.

I яны пайшлi, а ўрачыстыя чорныя свiннi чынна, выставiўшыся парамi, рушылi за iмi.

Як толькi Эльфiна i Сабрынэту абвясцiлi мужам i жонкай, рукi ў Эльфiна загаiлiся, i на iх не засталося нават следу ад цмокавых апёкаў.

Людзi, якiм Прынц Абрыдак i ягоныя гiпапатамы вельмi надакучылi, адразу абралi Сабрынэту i яе мужа паўнамоцнымi гаспадарамi краiны.

Наступнаю ранiцай Прынц з Прынцэсаю выправiлiся на шпацыр. Яны хацелi паглядзець, цi не прыбiла цмока да берага. Але лютага цмока яны нiдзе не знайшлi i толькi ўбачылi, як над вiрам узнiмаецца вялiкi стаўбур пары. Рыбакi сказалi, што вада на некалькi кiламетраў вакол зрабiлася такая гарачая, што з ёю можна галiцца.

Вада ў тых мясцiнах засталася гарачая i да нашых часоў: вось якi люты быў гэты цмок - нават цэлага мора не хапiла, каб астудзiць яго. Але з вiрам цмок справiцца не можа - толькi круцiцца ваўчком недзе ў самай глыбiнi мора i, сам таго не жадаючы, робiць карысную справу: грэе рыбакам ваду для галення.

А Прынц з Прынцэсаю кiруюць сваёю краiнай добра i мудра. Прынцэсiна мамка жыве разам з iмi, ёй нiчога не дазваляюць рабiць - хiба што вышыць Прынцэсе сукенку золатам, на што мамка вялiкая майстрыха.

Гiпапатамаў Прынц не трымае, i ўжо аднаго гэтага дастаткова, каб падданыя яго вельмi любiлi.

Семдзесят пяць адданых свiнак жывуць у мармуровым свiнарнiку, усе ў асобных пакойчыках, i на дзвярах у iх выгравiраваныя мянушкi i вiсяць медзяныя званочкi. Два разы на дзень свiнкi прымаюць ванну: iх мыюць мяккiмi губкамi, прывезенымi з далёкiх краiн, i мылам, якое пахне браткамi. Нiхто не злуецца, калi яны выходзяць з Прынцам на шпацыр, бо свiнкi паводзяць сабе як сапраўдныя лэдзi, ходзяць толькi па тратуары i нiколi не збочваюць на траву.

Прынцэса ў сама першым сваiм загадзе пад страхам смерцi забаранiла ўжываць слова "свiнiна" i загадала нават выкрэслiць гэтае слова з усiх слоўнiкаў!

К.Грэхэм

ЛАГОДНЫ ЦМОК

Вельмi-вельмi даўно - шэсцьсот, а можа, i семсот год назад - у маленькiм дамочку, што стаяў каля самых гор, жыў пастух з жонкай ды сынам. Амаль усе днi (а часам i ночы) пастух праводзiў высока ў гарах, i за сяброў яму там былi толькi сонца, зоркi, бараны ды авечкi. А людзi жылi з другога боку далiны ў вялiкай шумнае вёсцы.

Маленькi пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавiў, уткнуўшы нос у тоўстыя кнiгi, якiя яму з радасцю давалi чытаць i тамтэйшы святар, i тамтэйшая шляхта, бо хлопчык быў ветлiвы, мiлы i таму вельмi ўсiм падабаўся. Бацькi таксама моцна любiлi свайго сыночка i ганарылiся iм, хоць нiчога такога нiколi пры iм не казалi. Яны заўсёды дазвалялi хлопцу займацца сваiмi справамi i ставiлiся да яго як да роўнага. Бацькi разумелi, што кнiжныя веды часам вельмi добра прыдаюцца ў жыццi.

Больш за ўсё хлопчыку падабалiся кнiгi па прыродазнаўству i казкi. Ён чытаў iх усе запар, адну за адной, нiбыта складаючы сэндвiч (i нам яго метода падаецца даволi-такi слушнай).

Iх сям'я жыла ў ладзе ды згодзе, але аднойчы здарылася вось што...

Адным вечарам пастух, якi апошнiм часам быў чамусьцi нейкi знерваваны i заклапочаны, увайшоў у хату ўвесь спалатнелы, рукi ў яго дрыжалi ад жаху.

Жонка i сын сядзелi за сталом: жонка нешта цыравала, а сын з захапленнем чытаў пра прыгоды Волата, у якога не было сэрца.

Пастух узрушана прамовiў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке