Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 40.

Шрифт
Фон

Акліль, унурыўшы галаву, паклаў на стол кавалак рыбы. Тое, што было напхана ў кішэню, ён не стаў бы зараз вымаць нават пад пагрозаю пакарання. З недаверлівасцю ваўчаняці зірнуў на сурвэткі. Буркнуў:

— Гэта для Хуары. — І сядзеў, паклаўшы рукі на стол, нічога не кранаючы.

— А, — усміхнуўся Добыш. — Гэта той, з кім ты жыў у вежы ля мора?

— У яго горла схапіла. — Акліль перастаў угінацца і крыху падбадзёрыўся. Ён нават паказаў, як хрыпіць ягоны сябар. — Трэці дзень вісіць над патэльняй. Твар чорны стаў, як у негра.

— Ты хочаш сказаць, што ён хворы? — страпянуўся Рааба. — А дзе ж яго родзічы?

— То мы ж удвух, — з гонарам сказаў Акліль. — З намі яшчэ нейкія жылі, але іх на рынку загрэбла паліцыя…

Добыш і Рааба пераглянуліся. Кожны ўявіў сабе, як жывуць гэтыя хлопчыкі. Трэба нешта рабіць, каб уратаваць іх з бяды. Але ж як?

— Вось так і загінеце ў сваёй зямлянцы, — сурова прамовіў Рааба. — Ты ж разумны хлапчына… Чым так жыць, чаму б не папрасіцца ў дзіцячы дом? Там жа і кормяць, і вучаць.

— А мы не ў зямлянцы, — нават пакрыўдзіўся Акліль. — Там хаціна. У ёй вялікая сям'я жыла, пакуль не пераехала ў новы дом на Дыяр Эль-Махсул. Ну, туды, дзе гэтыя каменныя коні з рыбінымі хвастамі.

— А вам, значыць, для камфорту не хапае толькі каменных коней? — фыркнуў Рааба. — Няўжо будзеце ўсё жыццё шукаць на рынку, каму паднесці кошык, і жыць у бідонвілі?

Трэба было неяк падвысіць сябе, і Акліль выпаліў:

— Нічога, мы з Хуары хутка будзем багатыя.

— Разбагацееце, падносячы кошыкі на рынку? — пасмяяўся Рааба. — Ці знойдзеце клад?

Акліль зірнуў падазрона: заманьваюць, каб даведацца пра таямніцу ў руінах?

— Я хутка паступлю на параход і буду механікам. А ў Хуары бацька працуе ў Парыжы.

— Ты марыш стаць механікам? — Добыш зірнуў на хлопчыка з узрослай зацікаўленасцю.

— Я ведаю ўсе маркі машын, я працаваў у электрамеханічнай майстэрні,— пахваліўся Акліль.

— Так ужо і ўсе? Ну-ну. Выходзіць, будзеш маім таварышам, бо я ж таксама механік. Праўда, усіх марак машын яшчэ не ведаю. А вось скажы, твайго сябра Хуары ўжо глядзеў урач?

Акліль здзівіўся: з-за таго, што баліць горла, шукаць урача? Аднак тут сейід у акулярах зірнуў на яго непрыязна.

— Ты пакінуў сябра ў бядзе. А раптам у яго дыфтэрыт? Альбо ты лічыш, што хлопчыкі не паміраюць, калі іх лечаць ад хваробы?

Акліль устрывожыўся. Дыфтэрыт? Гэтае слова ён некалі чуў. У дзіцячым доме. І захварэўшага хлопчыка там адразу павезлі ў шпіталь. У Акліля нават слёзы бліснулі, так раптам стала шкада Хуары.

— Сейід Рааба — урач, так што ты яго слухай, — сказаў савецкі ірум'ен. — Можа, давай папросім, каб ён наведаў твайго сябра?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора