Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 39.

Шрифт
Фон

— Дык ты і ёсць той самы Акліль? — кажа сейід і падсоўвае пад самы нос хлопчыка талерку з кавалачкамі тушанага мяса ў фасолевай падліве, ад аднаго паху якой па целе Акліля разлілася млявасць. — Ну, еш і не звяртай на нас увагі.

Акліль не стаў чакаць другога запрашэння.

— Прызнаюся, не чакаў, што ён пойдзе з вамі,— чуе ён голас маладога сейіда, які звяртаўся да савецкага ірум'ена. — Мэн джэддэ ўаджэддэ.

— Вы забываеце, што я пакуль і на французскай мове разумею далёка не ўсё, — адгукнуўся Добыш, з усмешкаю пазіраючы, як хлопчык за абедзве шчакі ўпісвае і сыр, і рыбу ў чырвонай падліве. — А на арабскай мове ведаю некалькі слоў — салям, шухада і вось яшчэ — хабіба.

— О, значыць, і слова «матуля» вам вядома!

— Так, калі я працаваў ва Уадыясе, дык вучыў аднаго мясцовага хлопца вадзіць трактар. Мой вучань гаварыў, калі нешта не атрымоўвалася: «О, йома хабіба, йома хабіба!» — о, мая матуля, значыць. Вось мне і запомнілася.

Заўважыўшы, як зацікавіўся Акліль тым, што гаварыў Добыш, Рааба прапанаваў яму:

— Ну, тады перакладзі ты, хлопчык, для нашага госця тое, што я казаў.

Але Акліля цікавіла зусім іншае: ого! вось гэта здорава: гэты савецкі ірум'ен умее вучыць, як вадзіць трактары, і разбіраецца ў маторах! Акліль выпіў вады і паківаў галавой:

— Ты, сейід, відаць, казаў нешта з кнігі Каран, а я ж не вучыў гэта.

— Як, ты хочаш сказаць, што дрэнна ведаеш арабскую мовы? Ты ходзіш у школу?

— Мяне вучыла францужанка ў лагеры бежанцаў. Але ў нас гавораць не зусім так, як напісана ў Каране.

— Дзе гэта ў вас, адкуль ты родам? — зацікавіўся Рааба.

— Я? — Акліль прыкідваў, як бы пакласці ў кішэню кавалак сыру. — З Вялікай Кабіліі, сейід.

— Дык вось дзе вы з ім пазнаёміліся, — павярнуўся Рааба да Добыша.

Той паціснуў плячамі:

— Для мяне навіна, што ён з Кабіліі.

— Аб гэтым можна было і здагадацца, — заўважыў Рааба. — У яго ж вочы блакітныя.

— Сапраўды, — згадзіўся Добыш, бо і сам звярнуў на гэта ўвагу.

— А прыказку з арабскай мовы можна перакласці прыкладна так: хто імкнецца да мэты, таму і выпадак дапамагае. — І Рааба, міргнуўшы ў бок хлопчыка, адначасова прыклаў палец да вуснаў — жэст, зразумелы ўсім.

Рука хлопчыка з новай порцыяй здабычы была ўжо гатова знікнуць пад сталом, калі ён заўважыў гэты жэст. Акліль апусціў вочы і скурчыўся. Ён чакаў якой-небудзь знявагі і гатовы быў ускочыць і кінуцца прэч з кавярні. Добыш і Рааба зразумелі адзін аднаго без слоў: не смяяцца, але і не рабіць выгляду, што нічога не заўважаюць.

— Кішэню запэцкаеш, — спакойна сказаў Добыш і ўзяў са стала некалькі папяровых сурвэтак. — На, загарні. Але пад'еў бы спачатку, а потым мы табе купім бутэрбродаў на дарогу.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора