Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 14.

Шрифт
Фон

Казапас аддаў Аклілю карал і яшчэ раз азірнуў каменныя руіны, дзе ўжо сям і там вырасталі вячэрнія цені. Каза зноў падступіла да прыпасаў Хуары.

— Нядобрае гэта месца, паверце, — упэўнена адказаў казапас. — Нават французы яго не любілі.

— Таму што партызан баяліся. Тут блізка катакомбы, — сказаў Хуары.

— Мой пляменнік аднаго разу тут бачыў здань Бабы Аруджа.

— Гэта пірата? — голас у Хуары крышку ахрып.

— Баба Арудж недзе, казалі, схаваў тут частку сваіх скарбаў, калі яго аблажылі туркі. А потым не змог сюды вярнуцца.

— Бо яго павесілі, я ведаю, — сказаў Хуары. Хуары схапіў дубец і ўскочыў, каб адагнаць коз, якія спрабавалі залезці па лесвіцы ў яго жытло.

— Я ведаў ірум'ена, які тут корпаўся мо паўгода. Відаць, шукаў клад Аруджа, — сказаў казапас.

— Знайшоў? — у позірку Хуары ўзнікла раптам Напружанасць.

— Ды не, яго аднойчы знайшлі мёртвага.

— Няўжо дух і такое можа? — Акліль уцягнуў галаву ў плечы, як ад холаду. — Я думаў, ён толькі можа палохаць.

— Палохаць! — адгукнуўся Хуары. — Схопіць за каршэнь ды як зірне ў вочы — зразу сканаеш. А ён жа многае можа.

— Хлопцы, кажу — не таўчыцеся тут, — параіў казапас. — Ідзіце туды, дзе жывуць людзі, а не яшчаркі і змеі. Вы, напэўна ж, не ведаеце, што той, хто жыве адзін, можа ператварыцца ў шакала. Шакал быў некалі чалавекам, а цяпер бачылі? Знайшоў яшчэ гэткіх, як сам, і цяпер круцяцца каля чалавечага жытла ды выюць, што нельга туды прабрацца. Але ж яны былі зладзеі, таму і жылі, як тулягі. Алах іх адзначыў асобай метай.

Акліль успомніў, што мінулай ноччу шакалы недзе блізка вылі і грызліся. І ён з адчуваннем нейкай трывогі ў душы заазіраўся навокал.

— Нічога, у нас зараз дзверы, як у доце. — Хуары зарагатаў і зазірнуў у казанок, дзе булькатала вада.

Казапас зірнуў на жытло хлопцаў, затрымаў позірк на жалезных дзвярах, пацмокаў языком і рушыў прэч.

— Сейід, — пачціва паклікаў яго Хуары, — куды ж вы? Арцішокі зварыліся.

— Няхай будуць твае гады шчаслівыя, сынок, — азірнуўся казапас і пакруціў галавою. — Мая вячэра чакае мяне дома, а козы засумавалі па сваіх гаспадынях. Я вам сыру прынясу. У мяне сушыцца добры сыр.

Хлопчыкі паселі ля казанка, з якога смачна патыхала варанымі арцішокамі. Хуары падзяліў хлеб. Акліль паглядваў на свайго таварыша з удзячнасцю. Бадзяжніцтва навучыла яго паважаць тых, хто ўсё ўмее рабіць уласнымі рукамі і не імкнецца пажывіцца за кошт слабейшага таварыша, а, наадварот, чым можа падтрымлівае яго. Такія не ператвараюцца ў шакалаў. О, за яго кароткае жыццё Аклілю сустракаліся розныя людзі. Іншы раз ён не адразу распазнаваў, з кім звёў яго лёс, і таму неаднойчы аказваўся на краі гібелі. Жыццё неаднойчы выпрабоўвала хлопца: а гэта правільна зразумееш? А гэта пераадолееш? А цяпер знойдзеш паратунак? Далёка не заўсёды выручалі яго ўласны спрыт і розум. Напрыклад, у тую дажджлівую і халодную восень, калі ён, захлынаючыся ад кашлю, ляжаў у кутку закінутай хаціны на ўскраіне «пасёлка бідонаў» — бідонвіля, як называюць гэтае месца, дзе жыла галеча. Хто прывёў у той пакінуты ўсімі куток хлопцаў з маладзёжнай арганізацыі Фронт нацыянальнага вызвалення? Ён, дурны, хацеў уцячы ад іх, але ногі зусім не трымалі. Не, Акліль не вельмі любіў успамінаць. Гэта робяць старыя і хворыя. Яго час успамінаць яшчэ не прыйшоў. Нешта ўсё клікала наперад, на пошукі новых уражанняў, а боль, страх і адчай знікалі пасля таго, як зноў з'яўлялася магчымасць дзейнічаць. Вось Хуары спытаў, чаму Акліль не застаўся ў дзіцячым доме? Там і кормяць, і вопратку даюць, ды яшчэ і вучаць якой-небудзь справе. Ну, яго падгаварыў Арэзкі паглядзець Францыю, куды дужыя мужчыны адпраўляліся на заробкі. А чаму збег хілы Амар? Той, праўда, хутка вярнуўся. А Маамры? Вось Катэб, дык той зрабіў нешта незразумелае: яго ўзяла да сябе нейкая заможная жанчына з горада Канстаціны, і ўсе спачатку зайздросцілі яму. А ён узяў ды праз колькі тыдняў вярнуўся, і ўсе гаварылі — правільна зрабіў. Бо хіба ж можна з дня ў дзень жэрці кураціну, а тоўстую азызлую жанчыну называць бы якую красуню — лалла ці лла.

Акліль выцягнуў з кішэні карал і зноў залюбаваўся ім. Хуары чмыхнуў носам.

— Думаеш, яго нехта ў цябе купіць? — сказаў ён кпліва. — Яшчэ і таўхалёў атрымаеш, толькі з'явіся з гэтым на рынку. Абавязкова хто-небудзь прычэпіцца, і яму павераць, што ты ў яго гэту рэч украў… Вось у мяне знаходка дык знаходка…

Хуары з заклапочаным выглядам пачаў падграбаць вуголле. Акліль не вытрымаў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора