Станислав Лем - Салярыс стр 20.

Шрифт
Фон

— I гэта ўсё? — спыталася яна.

Пакой быў чырвоны ад сонца. Валасы Хэры палымнелi. Яна паглядзела на сваю руку, нiбыта хацела зразумець, чаму я так доўга яе разглядваю, пасля прыцiснулася халаднаватай гладкай шчакой да маёй далонi.

— Хэры, — хрыпла прамовiў я, — не можа быць…

— Перастань!

Вочы яе былi заплюшчаны, павекi ўздрыгвалi, чорныя вейкi датыкалiся да шчок.

— Дзе мы, Хэры?

— У нас.

— А дзе гэта?

На iмгненне яна расплюшчыла адно вока i адразу ж зноў заплюшчыла, паказытала вейкамi маю далонь.

— Крыс!

— Што?

— Мне так добра.

Я сядзеў над ёй не кратаючыся. Падняў галаву i ўбачыў у люстэрку над рукамыйнiкам частку ложка, рассыпаныя валасы Хэры i свае голыя каленi. Я падсунуў нагой нейкi напалову абгарэлы прадмет, адзiн з тых, што валялiся на падлозе, падняў яго, прыклаў вострым канцом да нагi, там, дзе ружавеўся паўкруглы сiметрычны шрам, i ўваткнуў у цела. Боль быў рэзкi. Я пазiраў на буйныя кроплi крывi, якiя сцякалi па назе i бязгучна падалi на падлогу.

Усё дарэмна. Страшныя думкi, якiя круцiлiся ў галаве, набывалi ўсё больш пэўныя абрысы, я ўжо не паўтараў: «Гэта сон», я даўно перастаў верыць у яго, зараз я думаў: «Трэба абараняцца». Я паглядаў на спiну Хэры, на лiнiю бядра, на босыя ногi, якiя звiсалi з ложка. Я выцягнуў руку i асцярожна пакратаў яе ружовую пятку, правёў пальцам па падэшве.

Яна была далiкатная, як у немаўляцi.

Зараз я быў перакананы: гэта не Хэры, я амаль што безаглядна верыў у гэта — нават яна сама не ведае аб тым.

Яе босая ступня здрыганулася ў маёй далонi, цёмныя губы Хэры трэслiся ад бязгучнага смеху.

— Перастань… — прашаптала яна.

Я цiхенька вызвалiў руку з-пад яе шчакi, устаў i пачаў спешна апранацца. Хэры сядзела на ложку i пазiрала на мяне.

— Дзе твае рэчы? — спытаўся я i адразу ж пашкадаваў пра гэта.

— Мае рэчы?

— Няўжо ў цябе толькi адна сукенка?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке