Станислав Лем - Салярыс стр 13.

Шрифт
Фон

— Значыць, ты схлусiў, калi напiсаў у акце пра нервовую ўзбуджанасць?

— Вядома!

— Чаму ты не напiшаш праўду?

— Чаму? — перапытаў ён.

Запанавала маўчанне. Я зноў зайшоў у тупiк, я зноў нiчога не разумеў, а праз хвiлiну мне здалося, што я здолею пераканаць яго i мы сумесна паспрабуем адгадаць загадку. Чаму, чаму ён не хоча гаварыць?!

— Дзе робаты? — азваўся я.

— На складах. Мы замкнулi ўсiх, за выключэннем тых, якiя абслугоўваюць касмадром.

— Навошта?

Ён не адказаў.

— Ты не скажаш?

— Я не магу.

Тут было штосьцi такое, чаго я нiяк не разумеў. А мо падняцца да Сарторыуса? Раптам я ўспомнiў запiску, i яна падалася мне на гэты момант сама важнай справай.

— Як ты ўяўляеш нашу далейшую працу ў такiх абставiнах? — спытаўся я.

Снаўт пагардлiва пацiснуў плячыма:

— Якое гэта мае значэнне?

— Ах, так? Што ж ты будзеш рабiць?

Снаўт маўчаў. Недзе ў далёкай цiшынi зашлёпалi босыя ногi. Пасярод нiкелю i пластыку, высокiх шафаў з электроннай апаратурай, шкла, дакладных прыбораў гэтае шлёпанне гучала як няўдалы жарт нейкага пустадомка. Крокi наблiжалiся. Я ўстаў i напружана сачыў за Снаўтам. Ён услухоўваўся, прымружыўшы вочы, але не падаваў прыкмет страху. Выходзiць, ён баяўся не яе?

— Адкуль яна з’явiлася? — спытаўся я. I на яго маўчанне дадаў: — Ты не хочаш сказаць?

— Я не ведаю.

— Добра.

Крокi аддалiлiся i сцiхлi.

— Ты не верыш мне? — прамовiў Снаўт. — Даю табе слова, што не ведаю.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке