Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Чазенія стр 19.

Шрифт
Фон

– Ну...

– А я хацеў цябе з сабою запрасіць. У Верачкі танцы "Шарыкі за ролікі – усё наадварот..." Ды што з табой?

– А што?

Паўлаў начапляў "лінкольн".

– Ды выгляд такі, нібы ты... А ну, расказвай.

Севярын расказаў.

– Ясна, – сказаў Паўлаў. – Севярын Бахрым мелі ласку закахацца. "Ты, што мора трымаеш і сушу нерухома тонкай рукой..."

– Кінь! Слова гонару даю. Якое там каханне! Нязручна. Слова дзяўчыне даў. Палічыць за хлуса...

– А мне якая справа, калі мяне выпадковая знаёмая за хлуса палічыць?

Празрыстыя, наіўна-сінія вочы глядзелі ўбок: Паўлаў думаў. Але язык яго мянціў нібыта незалежна ад мазгоў:

– Аэліта джунгляў. Сын неба імкнецца. "Я цалую зяніцы твае, каб мяне не забыла ніколі..." Міжзорны вандроўнік занадта лёгка згаджаецца на "хао". Па-марсіянску азначае: "Сыход". I асуджае на яго сваю каханую.

– Даю табе слова гонару, што ні аб якім такім і не думаў.

Голас у Севярына затрымцеў. Васіль уважліва глянуў на сябра, уздыхнуў і пачаў здымаць "лінкольн".

– Распранайся. Загортвай транты ў брызент. Паплывём.

– Ты што? Казалі, шторм можа быць.

– Ну і штармяга! – сказаў Паўлаў.– "Друг заўжды саступіць гатоў месца ў шлюпцы і круг..."

– Я не паеду.

– Тады я дастаўлю замест цябе рукзак. Ёй нават цікавей будзе...

– А Вера? Я ж ведаю...

– Нічога ты не ведаеш. Вера побач. Не бачыў я гэтых танцаў... Слухай, сук-кін ты кот, ты будзеш рыхтавацца? Нам нельга марудзіць. Сапраўды, трапім у шторм, і... "стане плакаць мая маладая любоў..."

Яны спусцілі яхту на ваду. Васіль прытрымаў яе ля прычала, каб сябар мог скочыць. I толькі ўжо калі яны адчалілі, сказаў:

– Гэта больш важліва.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги