Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Цыганскі кароль стр 21.

Шрифт
Фон

- А-а. Ян-ноўскі. А чаго ж гэта ты такі храноўскі? Ты хто такоў?

- Я пасол.

- А-а, пасол. Пасол замежнага каралеўства. Дык чаго ты лезеш сюды, калі кароль ад-п-пачывае ад д-д-дзяржаўных спраў. Ведай этыкет. Пасля прыму, праз тры дні. І не раней... Ведай маю дабрату. Пшоў прэч!

Яноўскі ледзь стрымаўся, махнуў рукою і на папярэджанні і на размову. Д'ябал яго бяры, раз так. Ён зусім сабраўся пакінуць залу, калі раптам галасы амаль усіх гасцей зараўлі нешта адзінае:

 - Дзевак! Дзевак!

Гэты раптоўны псіхоз ахапіў усіх. Нават мітрапаліт выкаціўся з месца свайго адпачынку і пачаў крычаць:

 - Вачыма намізаюшчых, тонкашчыкалатных, барвянадзясных, палка лабазаючых!!!

Якуб, як заўважыў Яноўскі, быў амаль раўнадушны да жанчын. Таму ён абыякава паклікаў гайдука:

 - Адшукай гэтым бабздырам... І сумленных не бяры, гэтыя свінні ўсё адно нічога не разумеюць. Колькі іх тут? Дваццаць цвярозых? Вось столькі гуляшчых і знайдзі ва ўсіх вёсках.

І зноў сеў. Баль працягваўся, а Знамяроўскі ўсё ніжэй апускаў галаву. Яноўскі даўно заўважыў, што хмель налятаў на яго хвалямі.

 - Дзевак! Дзевак! - зноў зараўлі госці.

І раптам Якуб устаў. Яноўскі жахнуўся, гледзячы на яго твар. Наліты крывёй, з ашклянелымі вачыма, страшны. Вялізнай, як цэбар, лапай грукнуў па стале:

 - Маўчаць, падлы!

Знямелая цішыня запанавала ў пакоі. Толькі чутна было, як крывая свечка капала воскам на плеш нейкаму п'янаму і той мыкаў у сне.

На твары Якуба краплінамі высыпаў пот.

 - Вы - падлы, вы - шчанюкі, п'янюгі, нахабнікі. Дзевак ім, віна! Дзе слава, дзе моц, дзе воля, дзе веліч?! Сны ўсё!!! Сны!!! Сны аб загубленым! З вамі, ці што, царствы пакараць? Вы, можа, воіны, вы, можа, людзі? Лярвы вы, еўнухі, чарвякі! Хто вам дасць больш - таму вы нявесту, маці, зямлю сваю... пад хвост!

Ён заскроб пяцярнёю па абрусе. Вочы сталі дзікімі і вартымі жалю.

 - Мерцвякі вы! Людзей вы толькі распінаеце! І я распінаю, і я б'ю. Дзярмо - людзі! Руку, што б'е, ліжуць! Хоць бы хто, хоць бы хто мне па мордзе даў у адказ. Гной прымушу вас есці - будзеце жэрці. Харкну у твар - зад пацалуеце. Шляхта! Соль зямлі!

Ён павольна пачаў спаўзаць набок, вывяргаючы самую чорную лаянку, упаў на падлогу, забіўся ў п'яных сутаргах, рыдаў:

 - Мне б... мне б хоць у зубы тады... можа, чалавекам быў бы... Чалавекам.

Яму прыціснулі ногі, трымалі за галаву. Пасля панеслі ў спальню. Запанавала маўчанне, такое цяжкае, што, здавалася, грымні пярун - будзе лягчэй.

І раптам "каронны судзя" выскаліўся, і з горла яго вырвалася:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке